Метад лячэння, пры якім уводзяць у тканкі арганізма металічныя іголкі рознай даўжыні ў строга вызначаныя месцы на паверхні цела.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
флако́нчык, ‑а, м.
Памянш.-ласк.да флакон. Можна купіць там [у інтэрнаце] флакончык адэкалону, мыла, зубны парашок, шчотку, ніткі, іголкі і іншыя рэчы.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
igielny
igieln|y
іголкавы, іголачны;
ucho ~e — вушка іголкі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ВЕНАСЕ́КЦЫЯ,
раскрыццё прасвету вены разрэзам для ўвядзення ў яе канюлі, іголкі ці катэтэра. Робяць венасекцыю пры неабходнасці працяглай інфузійнай тэрапіі і дрэнна выяўленых венах для ўнутрывеннага ўвядзення лек. прэпаратаў, крыві, кровазаменнікаў або для дыягнастычных даследаванняў. Выкарыстоўваюць вены локцевай ямкі, ступні, радзей падскурную вену бядра. Пры венасекцыі магчымы ўскладненні (трамбіраванне канюлі, флебіт, інфіцыраванне раны, тромбафлебіт, поўнае перасячэнне вены і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЫ́КАВІЧЫ 1-я,
гарадзішча жалезнага веку каля в. Палыкавічы 1 -я Магілёўскага р-на. Утворана на рачным мысе, мае 2 пляцоўкі, складаную сістэму ўмацаванняў. Датуецца 1-м тыс. да н.э. — 3-й чвэрцю 1-га тыс.н.э. Знойдзены фрагменты ляпнога посуду, у т. л. глянцаванага, жал. наканечнікі стрэл, лязо сякеры, нажы з прамой спінкай, касцяныя шылы і іголкі, гліняныя прасліцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Öhrn -(e)s, -e
1) ву́шка (іголкі)
2) тэх. во́чка
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
haberdashery[ˌhæbəˈdæʃəri]n.
1.BrE, dated начы́нне для шыцця́ (іголкі, шпількі, гузікі і да т.п.)
2.AmE, dated мужчы́нскае адзе́нне
3. галантарэ́я, галантарэ́йны магазі́н
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВЕНАПУ́НКЦЫЯ,
падскурнае ўвядзенне іголкі ў вену для выцягвання з яе крыві ці ўлівання ў яе лек. раствораў, крыві, кровазаменнікаў і інш. Выкарыстоўваюць паверхневыя вены локцевага згібу, кісці, перадплечча. Пры неабходнасці працяглай інфузійнай тэрапіі робяць пункцыйную катэтэрызацыю магістральных вен (сцягновых, падключычных і інш.). У дзяцей венапункцыю робяць у цэнтр. вены, у нованароджаных і грудных дзяцей — у вены галавы. Ускладненні: гематомы, флебіт і трамбоз вены, памылковая пункцыя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФО́НТАЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура плямёнаў верхняга палеаліту, якія жылі ў даліне Енісея 20—12 тыс.г. назад. Назва ад стаянак на Афонтавай Гары на ўскраіне г. Краснаярска. Насельніцтва займалася паляваннем на паўн. аленя, маманта, пясца і інш. Для афонтаўскай культуры характэрны крамянёвыя скрэблы, скрабкі, адшчэпы з рэтушаванымі краямі, касцяныя наканечнікі коп’яў, іголкі. Выяўлены рэдкія для Сібіры рэшткі палеалітычнага чалавека (зуб, косці рукі, фрагмент чэрапа з выразнымі мангалоіднымі рысамі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЛО́БА (Анатоль Піліпавіч) (21.10.1923, пас. Папоўка Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 19.8.1995),
бел. вучоны-хірург.Д-рмед.н. (1988), праф. (1991). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1954). У 1968—95 працаваў у ім (у 1971—85 прарэктар). Навук. працы па праблемах абдамінальнай хірургіі, дыягнастычнага значэння пункцыі брушной поласці пры закрытай траўме жывата, інстр. метадах дыягностыкі хвароб брушной поласці, даследаваннях гемапунктату пры пазаматачнай цяжарнасці. Вынаходнік хірург.іголкі для пункцыі брушной поласці.