Які набыў гаркавы смак; гаркаваты. Прыгорклае масла. □ Пад лагодным ясным сонцам.. ляжалі спапялелыя руіны, і цяжкі прыгорклы агідны пах ішоў ад іх.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасвятлі́цца, ‑светліцца; зак.
1.Спец. Стаць светлым, святлейшым. Раствор прасвятліўся.
2.перан. Стаць ясным, спакойным, радасным. [Раечка] дала па адной [цукерцы] хлопчыку і дзяўчынцы. Тварыкі іх прасвятліліся.Лобан.
3.перан. Зрабіцца лагічным, ясным. Пасля дакладу думкі многіх, што тут прысутнічалі, не прасвятліліся, а быццам затуманіліся.Сабаленка.// Высветліцца, стаць зразумелым. Потым загадка прасвятлілася: у трэстаўскай кузні працаваў той жа самы дзядзька Алесь, які быў некалі калгасным кавалём.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непахі́снасць, ‑і, ж.
Уласцівасць непахіснага. Непахіснасць ідэйных асноў. □ Калі [Галынскі] гаварыў, усё здавалася ясным, непахісна верным. Але варта было хоць каму запярэчыць яму, як знікала гэтая непахіснасць.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умяшча́льня, ‑і, ж.
Месца, ёмішча, прызначанае для чаго‑н. Плошча... Ці не, не плошча — хутчэй гэта вялізная празрыстая ўмяшчальня паветра і сонца, накрытая ясным блакітам неба.Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праясня́цьнесов.
1. проясня́ть, просветля́ть;
2. (делать ясным, чётким) проясня́ть;
3. (делать понятным, выяснять) проясня́ть;
1-3 см. праясні́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абрысава́цца, ‑суецца; зак.
1. Вырысавацца, абазначыцца на якім‑н. фоне; набыць выразнасць контураў. У святле вулічнага ліхтара раптам абрысавалася постаць.Арабей.//перан. Зрабіцца ясным, відавочным. Абрысаваўся план экспедыцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ілюстрава́ць
(польск. ilustrować, ад лац. illustrare = рабіць ясным)
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВА́АРАНДЗІ ((Vaarandi) Дэбора) (н. 1.10.1916, г. Выру, Эстонія),
эстонская паэтэса. Нар. пісьменніца Эстоніі (1971). У 1936—40 вучылася ў Тартускім ун-це. Друкуецца з 1940. Першы зб. «Пад палаючым небам» (1945) пра падзеі Вял.Айч. вайны. У зб-ках паэзіі «Пад шум прыбою» (1948), «Ясным ранкам» (1950) гіст. мінулае і пасляваенны перыяд аднаўлення краіны. Актуальнасцю, шматграннасцю тэматыкі, высокім паэтычным майстэрствам адметныя зб-кі «Летуценнік ля вакна» (1959), «Хлеб прыбярэжных раўнін» (1965), «Пры святле ветру» (1977) і інш. Паэзіі Ваарандзі ўласцівы асацыятыўная вобразнасць, філасафічнасць, напружаная эмацыянальнасць. Выступае як публіцыст. Дзярж. прэміі Эстоніі 1950, 1965. Пераклала на эст. мову асобныя творы Я.Купалы. На бел. мову творы Ваарандзі перакладаў А.Вярцінскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вуалі́раваць
(фр. voiler)
наўмысна рабіць што-н. не зусім ясным, выразным (напр. в. сапраўдныя намеры).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
паясне́лы, ‑ая, ‑ае.
Які паяснеў, стаў ясным. Толькі на світанні, калі ў паяснелыя вокны глянуў звычайны, такі знаёмы свет, які ўсё шырэў, прастарнеў, пачынаў праменіцца, штосьці варухнулася, ажыло ў .. [Ганне].Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)