антрацы́т, ‑у, М ‑цыце, м.

Від каменнага вугалю, які мае чорны колер, яркі бляск і вызначаецца вялікай цеплатворнасцю.

[Ад грэч. antrax — вугаль.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жывапі́сны, -ая, -ае.

1. гл. жывапіс.

2. Прыгожы, варты быць адлюстраваным у жывапісе.

Ж. куток Беларусі.

3. перан. Вобразны, яркі, выразны (пра мову, стыль і пад.).

Жывапіснае апавяданне.

|| наз. жывапі́снасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

quicksilver2 [ˈkwɪksɪlvə] adj.

1. я́ркі, бліску́чы

2. lit. руха́вы, жва́вы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

зы́ркі, ‑ая, ‑ае.

Яркі, асляпляльны. Прамяністае зыркае сонца. □ Зыркае полымя шугала высока ў неба, адбівалася ў вокнах вагончыка. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

blazing [ˈbleɪzɪŋ] adj.

1. я́ркі; асляпля́льны; зы́ркі;

a blazing hot day я́ркі гара́чы дзень;

the blazing sun зы́ркае со́нца

2. страшэ́нны, абура́льны;

a blazing lie абура́льная хлусня́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ярчэ́ць несов.

1. станови́ться я́рче;

2. обл. свеже́ть, станови́ться свеже́е;

1, 2 см. я́ркі

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

cheerful [ˈtʃɪəfəl] adj.

1. бадзёры, вясёлы, ра́дасны

2. я́ркі, све́тлы (пра дзень)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

striking [ˈstraɪkɪŋ] adj. дзіво́сны, дзі́ўны, надзвыча́йны, незвыча́йны;

a striking contrast я́ркі кантра́ст

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Кі́дкі ’які рэзка кідаецца ў вочы; яркі, прыметны’ (ТСБМ), ’падатлівы, ахвочы, схільны да чаго-небудзь’ (ТСБМ), ’спраўны (чалавек)’ (Сцяц.), ’неўраўнаважаны’ (Янк. III). Гл. кідаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

балі́д

(фр. bolide, ад гр. bolis, -idos = кінутае кап’ё)

вялікі яркі метэор з доўгім вогненным хвастом.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)