Падаць (падаваць) у перабольшаным выглядзе; сказіць (скажаць) давядзеннем чаго‑н. да крайнасці. Утрыраваць думку. □ — «Як табе служыцца, з кім табе дружыцца?» — весела прадэкламаваў сын ігэтак жа весела адказаў: — Добра, бацька.. Не трэба многа думаць. Усё робіш па камандзе... — Не ўтрыруй, калі ласка. Ты не бяздумны аўтамат.Шамякін.
[Ад фр. outrer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
душэ́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да душы (у 1 знач.); звязаны з унутраным, псіхічным станам чалавека. Душэўны ўздым, Душэўная трывога. Душэўны свет. Душэўная раўнавага. □ Цішыня і душэўны неспакой пацягнулі .. [Лемяшэвіча] ў поле, можа, гэтак жа, як Наталлю Пятроўну.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСО́БА,
чалавек як суб’ект сацыяльных адносін і свядомай дзейнасці. Паняцце асоба не супадае па змесце з паняццямі «індывід» і «індывідуальнасць». Індывід — чалавек як прадстаўнік якой-н. сац. супольнасці (асаблівасці жыццядзейнасці канкрэтнага чалавека ў змест гэтага паняцця не ўваходзяць). Асоба ж ёсць канкрэтнае выяўленне ў індывідзе сацыяльна значных рысаў ісац. адносін пэўнага грамадства, якія чалавек засвойвае ў дзейнасці і ў ёй жа выпрацоўвае сваё асаблівае стаўленне да свету. У выніку сац. адносіны выяўляюцца як яго адносіны да навакольнай рэчаіснасці. Праз паняцце «індывідуальнасць» выяўляецца адзінкавасць і своеасаблівасць канкрэтнага чалавека. Асоба індывідуалізуецца праз працэсы сацыялізацыі ў рамках гістарычна вызначаных сац. умоў. Шматпланавасць і складанасць асобы робіць яе аб’ектам даследавання многіх навук, кожная з якіх выпрацоўвае свой погляд на дадзенае паняцце. Гэта, аднак, спараджае небяспеку абсалютызацыі пункту гледжання на асобу якой-н. адной навукі. У выніку чалавечыя паводзіны аказваюцца дэтэрмінаванымі толькі адной групай фактараў, таму паяўляюцца розныя абстрактныя мадэлі чалавека (псіхалагічны чалавек, эканамічны чалавек ігэтак далей). Абсалютызацыя, напрыклад, сацыялагічнага падыходу зводзіць асобу да сукупнасці роляў, якія выконваюцца ёю, або да безасабовага ўвасаблення групавой зацікаўленасці, нягледзячы на рэальную разнастайнасць тых, хто выконвае ў грамадстве адны і тыя ж ролі. Псіхалагічны чалавек у адрозненне ад сацыялагічнага характарызуецца тым, што яго паводзіны вызначаюцца ў асноўным унутранымі намерамі. У эканоміцы карыстаюцца абстракцыяй эканам. чалавека, функцыі якога зведзены толькі да спажывання. Розным відам рэдукцыянізму супрацьстаіць філас. падыход, які імкнецца сінтэзаваць падыходы розных навук, супярэчлівае адзінства грамадскага і індывідуальнага ў чалавечым жыцці. Як грамадская істота чалавек не можа не аб’ядноўвацца з падобнымі да сябе ў супольнасці рознага ўзроўню, але як індывідуальнасць ён не можа не выходзіць пастаянна за межы гэтых супольнасцяў.
Літ.:
Леонтьев А.Н. Деятельность, сознание, личность. 2 изд. М., 1977;
Кон И.С. В поисках себя: Личность и ее самосознание. М., 1984;
Тейяр дэ Шарден П. Феномен человека: Пер. с фр.М., 1987;
Майхрович А.С. Поиск истинного бытия и человека: Из истории философии и культуры Беларуси. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
undcjі, ды, а;
~ auch а такса́ма і;
~ so wéiterігэ́так дале́й;
zwei ~ zwei ist vier два плюс два бу́дзе чаты́ры;
~ ob! дзі́ва што!
2) a;
er ist gesúnd, ~ wie geht es dir? ён здаро́вы, а як ты ма́ешся?;
~ wenn на́ват калі́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
свяшчэ́ннік, ‑а, м.
Духоўнае званне ў праваслаўнай царкве, прамежкавае паміж епіскапам і дзякам. // Асоба, якая носіць гэта званне; служыцель рэлігійнага культу, які праводзіць богаслужэнне. Дзед пісьменніка быў, як вядома, уніяцкі свяшчэннік, а бацька перасяліўся ў Маскву, дзе працаваў урачом і дзе нарадзіўся Ф.М. Дастаеўскі.В. Вольскі.Прыбытак з царквы бралі сабе свяшчэннікі, а мы перабіваліся так-гэтак.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сяк1 ’гэтак’ (Нас.), ’без прычыны, без патрэбы, так’ (мёрск., Нар. ск.), у выразах: сяк‑так ’з вялікай цяжкасцю, ледзь-ледзь’, ’ніштавата, памяркоўна’ (ТСБМ), ні сяк ні так (Федар. 4), сяк‑так, сяко‑тако ’абы-як’ (ТС); адсюль займеннік сякі́ ’гэтакі’ (Нас.), сякі́‑такі́ ’некаторы; які папала, нязначны, няважны’ (ТСБМ). Укр.сяк‑так ’абы-як’, сякі́й ’гэтакі’, рус.так-сяк, сяко́й ’тс’, стараж.-рус.сяко, сякъ ’гэтак’, польск.siak у спалучэннях ’не так, іначай’. Дэрыват з суфіксам ‑к ад займенніка *sь ’гэты’, утвораны па аналогіі з так (гл.). Слова не праславянскае, паколькі sj дало б тады š; гл. Міклашыч, 297; Фасмер, 3, 826; гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 496 (з узнаўленнем прасл.*sjako), ESSJ SG, 2, 609–610.
Сяк2 ’плытагон’ (віц., Нар. лекс.), ’селянін Смаленскай губерні’: сякі́ гонюць ганкі ў Рыгу (Касп.). Відаць, мясцовае ўтварэнне на базе польск.flisak ’плытагон’ з адсячэннем пачатку слова і неарганічным змякчэннем зычнага.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
science
[ˈsaɪəns]
n.
1) ве́да f.; наву́ка f.
2) галі́ны наву́кі
natural sciences — прыро́дазна́ўчыя наву́кі
applied sciences — прыкладны́я наву́кі
3) уме́льства n., тэ́хніка f.
A good boxer must have science as well as strength and speed — До́бры баксёр му́сіць мець тэ́хніку гэ́так жа які сі́лу ды ху́ткасьць ру́хаў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
разго́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. разагнаць (у 3, 4 знач.).
2.Спец. Расплюшчванне кавалка металу (пакоўкі 2) у папярочным напрамку.
4.Разм. Строгая вымова; праборка, разнос. [Старшыня:] — Ты на бюро, можа, паедзеш замест старшыні? — І, нядобра ўсміхаючыся дадаў: — Там не гэтак вымакнеш, як пачнуць разгонку даваць.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Му́ркаць, му́ркнуты, мурну́ць, муркота́ць ’ціха вурчаць, утвараючы гукі «мур-мур» (пра ката)’, ’мармытаць, бурчаць, гаварыць сабе пад нос’ (ТСБМ, Выг. дыс., ТС; З нар. сл., ігн., шальч., Сл. ПЗБ), ’паціху падаваць голас’ (ТС). Укр.му́ркати, му́ркнути, муркота́ти ’тс’. Бел.-укр. ізалекса. Балтызм. Параўн. літ.mur̃kti, murkúoti, murksóti ’мурлыкаць’, ’сядзець прыжмурыўшыся’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 85). Сюды ж пін.му́рка ’мянушка сабакі’ (КЭС). Спрошчана як гукапераймальнае тлумачыць паходжанне Васілеўскі (Прадукт. тыпы, 72, 79). Гэтак жа і аўтары ЕСУМ (4, 538).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
запрацава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑цуецца; зак.
1. Захапіўшыся работай, забыцца пра час. Зося гэтак шчыра запрацавалася, што не [ў]бачыла, як яе агарнула ноч.Чарот.
2. Стаміцца ад працяглай або цяжкай работы. [Бацька] застаў Колю за сталом, з апушчанай на рукі галавой. «Запрацаваўся, бедны... — паспачуваў бацька. — Відаць, памногу задаюць».Якімовіч.Тыдні цераз два Прыбыў з камандзіроўкі ён дадому. Змарнелы, замучаны, вядома, Баліць спіна і галава. І дзіўнага няма — запрацаваўся.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)