Зе́ўра ’прорва, адтуліна’, зяўры ’губы’ (лаг., Сл. паўн.-зах.). З суфіксам ‑р‑, яківыступае ў назвах частак цела (рабро, дыял.бядро), ад зеў (< зяваць). Гл. зяўна́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАНЦЭРТМА́ЙСТАР (ням. Konzertmeister),
1) 1-ы скрыпач—саліст сімф. ці опернага аркестра; часам выступае як дырыжор.
2) Музыкант, што ўзначальвае кожную з відавых інстр. груп сімф. аркестра (пераважна ўнутры струннай групы).
3) Піяніст, які дапамагае вакалістам, артыстам балета, інструменталістам развучваць партыі і акампануе ім на рэпетыцыях і ў канцэртах. Сярод бел. канцэртмайстраў С.Талкачоў, Ж.Габа, Г.Карант, Г.Каржанеўская, Л.Максімава, Т.Міянсарава, Н.Ражнова, Л.Талкачова і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аферэ́нт
(лац. offerens, -ntis = які ахвяруе)
асоба, якая выступае з афертай.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
салі́ст
(іт. solista, ад лац. solus = адзін)
спявак, музыкант ці балетны артыст, яківыступае адзін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АРХІВО́ЛЬТ (італьян. archivolto),
архітэктурна-дэкаратыўная дэталь абрамлення арачнага праёма; вылучае дугу аркі з плоскасці сцяны. Архівольты з’явіліся з развіццём арачных канструкцый у Стараж. Рыме і Візантыі; на Беларусі пашыраны ў архітэктуры стыляў готыкі, рэнесансу, барока, класіцызму. Выконваюць архівольты з клінавых камянёў, тынку, стука. Мае прафіляваную паверхню з выкарыстаннем розных па малюнку абломаў архітэктурных або арнаментаваную разьбой, рустам, лепкай. Архівольт, які самастойна выступае на плоскасці сцяны і не звязаны з праёмам, называецца «сляпой» аркай.
Архівольт аркі галоўнага партала Мінскага паштамта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рапо́рт
(фр. rapport = вяртанне)
1) матыў арнаменту, яківыступае ў рытмічных паўтарэннях;
2) узор на тканіне, шпалерах, які паўтараецца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
жаўла́к, ‑а, м.
1. Зацвярдзенне, пухліна ў выглядзе гуза на целе чалавека, жывёлы. // Мускул, яківыступае на шчоках пры сцісканні сківіц. Пад карычневай плямай маёравай шчакі ўсхадзіўся жаўлак, і здавалася: на шчацэ варушыцца мыш.Лынькоў.
2. Акруглены кусок мінералу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таталітары́зм, ‑у, м.
Кніжн.
1. Адна з форм аўтарытарнай буржуазнай дзяржавы, якая характарызуецца яе поўным кантролем над усімі сферамі жыцця грамадства; таталітарны рэжым.
2. Напрамак буржуазнай палітычнай думкі, які апраўдвае антыдэмакратычную сістэму палітычнага кіравання і выступае за дыктатуру асобы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАЛКО́Н (італьян. balcone ад позналац. balcus бэлька),
канструкцыйны элемент пабудовы і маст. афармлення фасадаў будынкаў; агароджаная (кратамі, балюстрадай, парапетам) пляцоўка на кансольных бэльках, якая выступае са сцяны, або пліта (пераважна жалезабетонная) на фасадзе ці ў інтэр’еры (напр., у тэатры). Сустракаецца тып балкона без вынасу (т.зв. «французскі балкон»), які робіцца ў праёме балконных дзвярэй. Балкон як элемент пабудовы ўзнік на Усходзе. У Еўропе з’явіўся ў сярэднія вякі ў абарончым (машыкулі) і культавым (амбон) дойлідстве.
Балкон жылога дома на вул. Камсамольскай у Мінску. Мастацкае ліццё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАВЕ́Й-РАЗБО́ЙНІК,
персанаж былін і чарадзейных казак; пачварны змей, які сваім свістам губіў падарожных на шляху да Кіева. Перамог яго Ілья Мурамец. Паводле некат. былін, дарога, дзе жыў С.-р., праходзіла праз бранскія лясы і «гразі смаленскія». У стараж. Беларусі, калі меркаваць па пісьме 1574 аршанскага старосты Ф.Кміты-Чарнабыльскага, С.-р.наз. Будзімеравым сынам. Так ён названы і ў рукапіснай «Аповесці пра слаўнага асілка Ілью Мурамца» 18 ст. Нярэдка ў бел. казках пра Ілью Мурамца замест С.-р.выступае Змей (Цмок).