Паставіць на чым‑, кім‑н. адметны знак, памету, метку. Памеціць бялізну. □ [Рыгор] зноў гартае кнігу, праглядае месцы, якія намеціў алоўкам.Арабей.// Абазначыць якім‑н. чынам. Перад тым, як упусціць [у сажалку] малькоў, вазілі іл, можа, з месяц, скідвалі яго ў ваду, і гэтыя месцы памецілі коллем.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КВА́РЦАВЫ ГЕНЕРА́ТАР,
маламагутны генератар эл.аўтаваганняў, у якім электрамех. вагальнай сістэмай служыць кварцавы п’езаэл. рэзанатар. Характарызуецца высокай стабільнасцю частаты генерыруемых ваганняў (ад 5∙10−6 да 10−10). Выкарыстоўваюцца ў кварцавых гадзінніках, стандартах частаты і інш.
Асн. частка кварцавага рэзанатара — асобным чынам выпілаваная з крышталя кварцу пласцінка з пэўнай арыентацыяй плоскасці зрэзу. Пад уздзеяннем знешняга эл. напружання ў выніку адваротнага п’езаэл. эфекту (гл.П’езаэлектрычнасць) пласцінка ажыццяўляе строга пастаянныя мех. ваганні. Рэзанатар мае высокую (105—107) дыхтоўнасць, што і абумоўлівае надзвычай высокую стабільнасць частаты К. г. Паводле канструкцыі адрозніваюць К. г. дыскрэтныя (на дыскрэтных элементах), гібрыдныя (маюць таксама элементы, зробленыя па планарнай тэхналогіі; найб. пашыраныя) і інтэгральныя (усе элементы, акрамя актыўных, выкананы на адной п’езаэл. падложцы па планарнай тэхналогіі).
В.І.Вараб’ёў.
Прынцыповая схема кварцавага генератара з кварцавым рэзанатарам (КР) у вагальным контуры: C — кандэнсатары; R — рэзістары; L — шпуля індуктыўнасці; T — транзістар.
Яна ківала галавой, але, чулася, была занята сваімі думкамі.
4.як або якімчынам. Адчуваць сябе, быць у пэўным стане.
Добра чулася нам у лесе.
|| зак.пачу́цца, -чу́ецца (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВО́РЦАЛЬ (Worcell) Станіслаў Габрыэль (26.3.1799, с. Сцяпань Ровенскай вобл., Украіна — 3.2.1857),
польскі рэвалюцыянер-дэмакрат, сацыяліст-утапіст. Скончыў Крамянецкі ліцэй (1819). Удзельнічаў у паўстанні 1830—31, пасля яго задушэння эмігрыраваў у Вялікабрытанію. У 1835 адзін з арганізатараў (пазней гал. ідэолаг) грамады «Грудзёндз», што ўваходзіла ў склад арг-цыі «Люд польскі». У 1840 разам з І.Лялевелем удзельнічаў у стварэнні арг-цыі «Аб’яднанне польскай эміграцыі», якая выступала за аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай. Пасля Кракаўскага паўстання 1846 большасць чл. «Аб’яднання», у т. л. і Ворцаль, уступіла ў Польскае дэмакратычнае таварыства (ПДТ). У 1847 выбраны ў кіруючы орган ПДТ «Цэнтралізацыя». Філас. і грамадскія погляды Ворцаля сфарміраваліся пад уплывам франц.сацыяліст. думкі, гал.чынам сен-сіманізму. У працы «Аб уласнасці» (1854) выклаў сваё ўяўленне пра ідэальнае грамадства, у якім прыватную ўласнасць замяняла калектыўная, знікала разыходжанне паміж інтарэсамі асобы і грамадства. Ідэі Ворцаля паўплывалі на светапогляд рэвалюцыянераў-дэмакратаў, у т. л. В. і К.Каліноўскіх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́дзеліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
1. Выйшаўшы са складу чаго‑н., адасобіцца, стаць самастойным. Выдзеліцца з абшчыны.
2. Вылучыцца якім‑н. чынам сярод іншых. Выдзеліцца сваімі здольнасцямі. □ З усіх галасоў выдзеліўся густы і моцны, як заводскі гудок, бас параненага з павязкай на галаве.Мележ.
3. Выйсці, выступіць на паверхню (з арганізма, са складанага саставу).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паво́дзіць, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць; незак.
1.каго. Вадзіць каня пры ворыве, абворванні чаго‑н.
2.чым. Рабіць рух чым‑н. Афіцэр нездаволена паводзіць плячамі, хмурнее яго прадаўгаваты выпешчаны твар.Навуменка.Дзік стаяў і паволі паводзіў галавою, цяжка сапучы.Пташнікаў.
•••
Паводзіць сябе — трымаць сябе якім‑н. чынам. Усе тут паводзяць сябе вельмі стрымана, ціха.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
how[haʊ]adv. як, які́мчы́нам;
How did it happen? Як гэта здарылася?
♦
any old howinfml як папа́ла, нядба́йна;
how about…? як нако́нт…?;
how can/could you! як ты мо́жаш/мог!;
how come?infml дык чаму́ ж?; як гэ́та?; які́мчы́нам?;
how many/much? ко́лькі?;
how now (then)? гэ́та што тако́е?; што гэ́та зна́чыць?; ну?! як?!;
how so? як гэ́та так?;
how on earth do I know? адку́ль я ве́даю?;
how do you do? до́бры дзень!;
how old are you? ко́лькі вам гадо́ў?;
how’s that? як гэ́та?;
how are you? як жывяце́/ма́ецеся?;
how are you getting on?/how goes it?/how are things? як жывяце́, як спра́вы?
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)