Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АНТЫНО́Й (лац. Antinous; каля 110, Віфінія — 130),
грэчаскі юнак, любімец рым. імператара Адрыяна. Патануў у Ніле (магчыма, прынёс сябе ў ахвяру), пасля чаго быў абагатвораны. На месцы гібелі Антыноя засн.г. Антынопаль, пабудаваны храм, у яго гонар створаны шматлікія статуі і гемы, выпушчаны манеты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
васемнаццацігадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца васемнаццаць год. Васемнаццацігадовы перыяд.
2. Узростам у васемнаццаць гадоў. Васемнаццацігадовы юнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
юнко́р, ‑а, м.
Юны карэспандэнт; юнак, які піша і друкуецца ў якім‑н. перыядычным выданні, звычайна маладзёжным.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ю́нга
(ням. Junge = юнак)
падлетак на судне, які рыхтуецца стаць матросам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Младзе́нец ’малады на вяселлі’ (віц., КЭС), ’дзяцюк, не зусім яшчэ дарослы хлопец’ (Нас.). З польск.młodzieniec ’юнак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
за́цень, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і засень. Вунь юнак і дзяўчына кіруюцца У зялёную зацень алей.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
skinhead[ˈskɪnhed]n.
1. ко́ратка пастры́жаны юна́к, малады́ чалаве́к са стры́жкаю «во́жык»
2. скі́нхэд, «брытагало́вы»
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
недаяда́нне, ‑я, н.
Недастатковае харчаванне. Ад недаядання худзеў твар, але гарэлі вочы прамяністым бляскам — юнак ішоў па храму навукі.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІВАНО́Ў (Уладзімір Уладзіміравіч) (н. 6.6.1952, Мінск),
бел. артыст балета, педагог. Засл. арт. Беларусі (1980). Нар.арт. Беларусі (1992). Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1971). У 1971—92 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1992 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў, Дзярж. харэаграфічным каледжы. Выканальніцкую манеру вызначаюць шчырасць, натуральнасць, сцэн. абаяльнасць; яго танец пластычна выразны, драматычна асэнсаваны, псіхалагічна завостраны. Стварыў яркія вобразы ў нац. спектаклях: Тыль і Філіп, Князь і Машэка («Тыль Уленшпігель», «Курган» Я.Глебава). Сярод інш. партый: Юнак («Ленінградская сімфонія» на муз. Дз.Шастаковіча), Хазэ («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына), Спартак, Крас («Спартак» А.Хачатурана), Бог («Стварэнне свету» А.Пятрова), Зігфрыд і Ротбарт, Драсельмеер («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Кавалер, Базіль (Вялікае класічнае па на муз. Л.Мінкуса з балета «Пахіта» Э.Дэльдэвеза, «Дон Кіхот» Мінкуса), Рамэо і Тыбальд («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Юнак («Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага).
Літ.:
Чурко Ю.М. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988. С. 136—140.