Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
zúpackenvi
1) хапа́ць, схапі́ць, ухапі́цца
2) актыўна ўме́швацца, уступа́ць у бо́йку;
frisch [scharf] ~энергі́чна ўзя́цца (за што-н.); рашу́ча ўступі́ць у бой
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
шурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1.што і без дап. Перамешваць у топцы палаючае паліва, увесь час падкідаючы новае. Стараваты ўжо чалавек у ботах, галіфэ і ніжняй кашулі шураваў у топцы доўгай жалезнай качаргой.Нядзведскі.// Ачышчаць паверхню дна, каласнікі печкі, топкі і пад. ад шлаку, попелу. Хлапец завіхаўся з жалезнай лапатай, падкідваў у палаючую топку вугаль, шураваў каласнікі і ўсё ўсміхаўся.Лынькоў.
2.што і без дап.Разм. Старанна, энергічна мыць, церці, скрэбці, чысціць што‑н. [Валодзька:] — Бяры [Надзя] во швабру і шуруй. Падобраму — і я памог бы.Гроднеў.
3.перан.Разм. Развіваць бурную, энергічную дзейнасць; дзейнічаць, рабіць што‑н. энергічна, з запалам. І вось шуруюць — ездзяць [камісіі] на палі, Кароўнікі ды свірны правяраюць, Гросбух у бухгалтэрыі гартаюць...Корбан.Васіль шуруе граблямі — Працуе ля капніцеля.Ставер.// Хутка куды‑н. рухацца, крочыць, ісці і пад. [Алег:] — Аддайце яму ўсё... А ты, бацька, шуруй адсюль, чуеш?Радкевіч.Умова была простая: паставіш на ногі [грузавік] — сядай і шуруй!..Ракітны.
4.перан.; што. Садзейнічаць хутчэйшаму развіццю чаго‑н., падштурхоўваць, паскараць наступленне чаго‑н. І каб «справа» не заглухла, ён [Іван Іванавіч] узмоцнена яе «шураваў».«Вожык».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прынале́гчы, ‑лягу, ‑ляжаш, ‑ляжа; зак.
Разм.
1. Націснуць, налегчы з вялікай сілай, энергіяй на што‑н., каб дасягнуць лепшага выніку працы. Данік павярнуў човен на рэчку, і я з усёй сілай прыналёг на вёслы.Краўчанка.Толькі Валока не выпускаў .. [немца], ямчэй прыналёг плячом.Быкаў.
2.перан. Пачаць працаваць, рабіць што‑н. больш старанна, энергічна. Пасля сустрэчы з настаўнікам Шурка прыналёг на рускую мову.Шыловіч.— Што першае ў нас — дык гэта клуб ... Сам ведаеш, што значыць раскалыхаць старых.. Але наш камсамол прыналёг — і гатова.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
hustle2[ˈhʌsl]v.
1. таўчы́, піха́ць, пхаць, цясні́ць
2. прымуша́ць, падганя́ць, прыспе́шваць
3.infml гандлява́ць з-пад крыса́ (наркотыкамі, спіртным і да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
наці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак.
1.што, на што і без дап. Стварыць ціск, налегчы цяжарам.
Н. на дзверы.
2.чаго. Выціскаючы, здабыць у якой-н. колькасці.
Н. соку з яблыкаў.
3.на каго-што і без дап. Зрабіць націск (у 3 знач.).
Н. на ворага з флангаў.
4.перан., на каго-што і без дап. Прымусіць або схіліць каго-н. да якога-н. дзеяння.
Н. на прафсаюз.
5.перан., на што і без дап.Энергічна ўзяцца за што-н. (разм.).
Н. на вучобу.
Н. на працу.
6.на што і без дап. Вымаўляючы, зрабіць лагічны націск.
7.што. Нацерці мазоль (мазалі; разм.).
|| незак.націска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.націска́нне, -я, н. (да 1, 2 і 6 знач.) іна́ціск, -у, м. (да 1 знач.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыўда́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
Разм.
1. Пачаць рабіць што‑н. вельмі энергічна, інтэнсіўна. Стопчам [лапаць] — дык атопкам Пыл уздымем хмарай, На ўсю вёску ёмка Свіснем ды прыўдарым!Танк.// Стаць мацнейшым (пра дождж, мароз і пад.). За ноч намяло гурбы снегу. Прыўдарыла, сілу сваю разамкнула сіверная зіма.Баранавых.А дождж, як на тое ліха, прыўдарыў мацней.Хомчанка.
2.закім. Пачаць заляцацца (да жанчыны). — У такую, як Наталля Максімаўна, нельга не закахацца. Прызнаюся.., што, каб ты не апярздзіў мяне, прыўдарыў бы я за ёю...Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ху́стачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
1.Памянш.-ласк.да хустка; невялікая хустка. І калі заўважаў.. [Алёшка] знаёмую стракатую хустачку, жоўты паўкажуш[а]к з вышытымі ўзорамі, ён нібы незнарок з’яўляўся ў шырокім вестыбюлі.Лынькоў.Хустачка ў Яніны ад хады ссунулася на патыліцу.Мурашка.
2. Невялікі кусок тканіны квадратнай формы для выцірання носа, твару, вачэй. [Шырокі] энергічна махаў рукамі, соп, жаліўся на гарачыню, знімаў сваю белую шапку з двума значкамі і хустачкаю абціраў коратка астрыжаную галаву.Колас.[Прамоўца] абцёр лоб хустачкаю і адышоў на сваё месца.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wade[weɪd]v. перахо́дзіць убро́д; прабіра́цца, ісці́ (па гразі, снезе і да т.п.);
The moon waded through clouds. Месяц прабіваўся праз хмары.
wade in[ˌweɪdˈɪn]phr. v.infml накі́нуцца (на што-н.); энергі́чна ўзя́цца (за што-н.)
wade through[ˌweɪdˈθru:]phr. v. адо́льваць (што-н.) ця́жкае;
wade through innumerable details разабра́цца ў незлічо́ных падрабя́знасцях
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Празарыць, параўн. у песні: “Чаму, чаму, бабуленько, курчат ні чуваці? // Не чуваці дзедку, і чуці ні будзет, / Выпусціла на падвуор’е, прозарылі людзі”. (Федар.; навагр., Шн.). Значэнне няяснае: пакралі, ураклі? З іншай ступенню чаргавання прозырыць ’прагнаць энергічна, не даючы апамятацца’ (Янк. 2, Мат. Гом.), ’праматаць, праіграць (грошы, дабро)’ (ТС). Паралелі ў рус.провариться ’прагна, карыслігш глядзець некаторы час; паквапіўшыся, прамахнуцца ад прагнасці ў продажы, абмене’, што да зариться ’прыходзіць у азарт у гульні’, ’разарацца’, зарить ’разараць; забіваць’, ’глядзець, выглядваць’. Відаць, усе гэтыя розныя значэнні можна аб’яднаць адзіным семантычным кампанентам, прадстаўленым ў рус.зоркий ’прагны, юрлівы; гнеўны, сварлівы’, якое Фасмер (2, 80) не аддзязяе і ад зарить ’глядзець, не адрываючыся’ < прасл.*zbr‑/*zor‑ (гл. зорыць, зыр). Роднаснымі лічацца ст.-інд.haryati ’ён кахае, прагне’, ст.-в.-ням.gern ’прагны’, гоц.gairns, авест.žara‑ ’цэль, імкненне’.