атэнюа́тар
(ад фр. atténuer = аслабляць)
прыбор, які дае магчымасць паніжаць электрычнае напружанне або магутнасць у пэўную колькасць разоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эле́ктрыка, ‑і, ДМ ‑рыцы, ж.
Разм. Электрычнасць; электрычнае асвятленне. Старыя паломаны праслы, Электрыка рвецца ў аконцы. Купала. Праваднік уключыў электрыку, і купэ акунулася ў бледна-зялёнае святло. Васілевіч. Давайце плаціну ўздымем, Электрыку пусцім у ход, Бо нам не асіліць аднымі Рыдлёўкамі багну балот. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
освеще́ние в разн. знач. асвятле́нне, -ння ср.;
я́ркое освеще́ние я́ркае асвятле́нне;
электри́ческое освеще́ние электры́чнае асвятле́нне;
достове́рное освеще́ние собы́тий дакла́днае асвятле́нне падзе́й;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
цо́каль, ‑я, м.
1. Ніжняя частка цаглянага ці каменнага будынка. Будынак стаіць на высокім цокалі з мноствам акенцаў і нішаў. «Помнікі».
2. Металічная частка электрычнае лямпачкі, якая служыць для ўмацавання яе ў патроне. На самым канцы цэха ў скрынку падалі ўжо гатовыя электралямпачкі з усімі іх прыпаямі, цокалямі. Скрыган.
[Іт. zoccolo.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
біяпатэнцыя́л
(ад бія- + патэнцыял)
электрычнае напружанне, якое ўзнікае ў органах, тканках і клетках жывёльных і раслінных арганізмаў у працэсе іх жыццядзейнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вары́стар
[англ. varistor, ад vari(able) = зменлівы + (resi)stor = супраціўленне]
паўправадніковы рэзістар, электрычнае супраціўленне якога нелінейна мяняецца ў залежнасці ад напружання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэахо́рд
(ад гр. rheios = цячэнне, паток + -хорд)
прыбор у выглядзе нацягнутага дроту з паўзунком, пры дапамозе якога вымяраюць электрычнае супраціўленне праваднікоў току.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
электрэ́т
(англ. electret)
дыэлектрык, даведзены да васковага стану і зацвярдзелы ў электрычным полі, які здольны сам ствараць электрычнае поле і пасля спынення электрызацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тачы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
1. Інструмент для вастрэння нажоў, брытваў, кос і пад. Завод яшчэ стаяў, калі Рыгор увайшоў у майстэрні: не рухаліся нядаўна спыненыя начною зменаю варштаты, не шыпелі разцы і зубілы, не ляскала электрычнае тачылка. Гартны.
2. Разм. Машынка для завострывання алоўкаў. Яшчэ на перапынку .. [Коля] праверыў алоўкі, некаторыя падвастрыў тачылкай. Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абсталява́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абсталёўваць — абсталяваць.
2. Сукупнасць прыстасаванняў, прылад, механізмаў і пад., неабходных для чаго‑н. Электрычнае абсталяванне. Мантаж абсталявання. Завод аснашчаны самым новым абсталяваннем. □ [Іваноў:] — Падпольшчыкі Мінска просяць дастаць ім рускія шрыфты і друкарскае абсталяванне. Новікаў. // Мэбля для памяшкання; мэбліроўка. Абсталявання мала. Трэба набыць канапу, люстраную шафу, вялікі насценны гадзіннік, ды ці мала чаго! Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)