БЕЛАРУ́СКІ УНІВЕРСІТЭ́Т ІНФАРМА́ТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРО́НІКІ.
Засн. ў 1964 як Мінскі радыётэхн. ін-т на базе радыётэхн. ф-та БПІ, з 1993 сучасная назва. У 1995/96 навуч.г. ф-ты: камп’ютэрнага праектавання; інфарм. тэхналогій і кіравання; радыётэхнікі і электронікі; камп’ютэрных сістэм і сетак, тэлекамунікацый; эканамічны; вячэрняга навучання; завочнага навучання; дауніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі; перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі. Навучанне дзённае, вячэрняе і завочнае. Аспірантура з 1964, дактарантура з 1988. Мае 36 лабараторый, спецыялізаванае канструктарска-тэхнал. бюро з доследнай вытворчасцю, рэдакцыйна-выдавецкі аддзел.
Заняткі ў лабараторыі шматканальных сістэм перадачы інфармацыі Беларускага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАЗО́ЎСКІ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 25.7.1937, в. Студзёнае Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. архітэктар. Засл.арх. Беларусі (1990). Скончыў БПІ (1964). З 1957 у ін-тах «Мінгарпраект», «Мінскпраект», з 1980 гал. архітэктар ін-та «Белжылпраект». Асн. работы (усе ў Мінску): навук.-мед.б-ка на вул. Фабрыцыуса (1976); у складзе аўтарскіх калектываў: будынкі ін-таў тэхн. кібернетыкі (1967) і электронікі (1968) АН Беларусі, глебазнаўства і аграхіміі Мін-ва сельскай гаспадаркі і комплекс Бел. ун-та культуры і Ін-та ўдасканалення кіруючых работнікаў (1980), навуч. комплекс Белсаўпрофа (1978), рэканструкцыя стадыёна «Дынама» (1980), кварталаў Траецкага прадмесця і Верхняга горада (1982).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРУ́НД (ад санскр. курувінда — рубін),
мінерал падкласа простых аксідаў, аксід алюмінію, Al2O3. Прымесі хрому, жалеза, тытану і інш. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі бочкападобныя, таблітчастыя, слупкаватыя, дыпірамідальныя. Агрэгаты сярэдне- і тонказярністыя. Колер белы, шэры, сіні, чырвоны, жоўты, зялёны. Бляск алмазны да шклянога. Цв. 9. Шчыльн. каля 4 г/см³. Паходжанне метамарфічнае, метасаматычнае; намнажаецца ў россыпах. Абразіўны матэрыял; сумесь К. (60—70%) з магнетытам, гематытам і шпінэллю — наждак. Празрыстыя разнавіднасці — каштоўныя камяні (рубін, сапфір). Сінт. К. з дабаўкамі Cr3+, Fe3+ атрымліваюць у прамысл. маштабах для квантавай электронікі, гадзіннікавай, ювелірнай прам-сці і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ГАДЗІ́ННІКАВЫ ЗАВО́Д.
Дзейнічае з 1955 у Мінску. З 1992 адкрытае акц.т-ва. Першая прадукцыя — жаночыя наручныя гадзіннікі «Зара», з 1963—64 выпускаў мужчынскія і жаночыя наручныя гадзіннікі «Прамень», з 1973 — аўтамаб. і электронна-мех. мужчынскія наручныя гадзіннікі, з 1981 — мініяцюрныя будзільнікі, з 1986 — мужчынскія кварцавыя, з сігналам, жаночыя кварцавыя. Працуюць вытв-сці: зборачная, механазборачная, электронікі; цэхі: знешніх афармленняў гадзіннікаў, інструментальны; аддзел станкабудавання і аўтаматызацыі. Асн. прадукцыя (1999): наручныя гадзіннікі ў 330 знешніх афармленнях, мужчынскія і жаночыя мех. і кварцавыя ў пазалочаным, храміраваным выкананні, з пакрыццём нітрыд-тытанам; будзільнікі, аўтамаб. гадзіннікі, тэхн. манометры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУМАВЕ́Ц (Антон Рыгоравіч) (н. 2.1.1936, в. Рудка Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),
украінскі фізік. Акад.Нац.АН Украіны (1997). Засл. дз. нав. і тэхн. Украіны (1995). Скончыў Кіеўскі ун-т (1957). З 1957 у Ін-це фізікі, з 1998 акадэмік-сакратар аддз. фізікі і астраноміі Нац.АН Украіны. Адначасова праф. Кіеўскага ун-та. Навук. працы ў галіне фізікі паверхні цвёрдых цел і фіз.электронікі. Даследаваў з’явы ў звыштонкіх плёнках з таўшчынёй у 1 атамны слой. Дзярж. прэміі СССР 1988 і Украіны 1997.
Тв.:
Двумерные кристаллы. Киев, 1988 (разам з І.Ф.Люксютавым, В.Л.Пакроўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
крыяэлектро́ніка
(ад крыя + электроніка)
раздзел электронікі, звязаны з даследаваннем узаемадзеяння электрамагнітнага поля з электронамі ў цвёрдых целах пры вельмі нізкіх тэмпературах і стварэннем электронных прыбораў на аснове гэтых цел.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЗЕВЯ́ТКАЎ (Мікалай Дзмітрыевіч) (н. 11.4.1907, г. Волагда, Расія),
расійскі вучоны ў галіне электронікі. Акад. Расійскай АН (1968, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1931). Працаваў у Маскоўскім фіз.-тэхн. ін-це, Ін-це радыётэхнікі і электронікіАНСССР, інш.НДІ, навук.ВА «Выток». Навук. працы па вывучэнні газавага разраду, стварэнні газаразрадных прылад для аховы ліній сувязі, прылад і прыстасаванняў ЗВЧ-дыяпазону, мед. электроніцы. Гал. рэдактар час. «Радиотехника и электроника». Ленінская прэмія 1965. Дзярж. прэмія СССР 1949.
Тв.:
Разрядники для защиты линий слабого тока // Электричество. 1931. № 22;
Лазеры в клинической медицине. М., 1981;
Миллиметровые волны и их роль в процессах жизнедеятельности. М., 1991 (разам з М.Б.Голантам, А.У.Бецкім).
М.Дз.Дзевяткаў.
ДЗЕВЯТНА́ЦЦАТАЯ УСЕСАЮ́ЗНАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ КПСС.
Адбылася 28.6—1.7.1988 у Маскве; 4991 дэлегат прадстаўляў 18,9 млн. членаў партыі. Парадак дня: аб ходзе рэалізацыі рашэнняў XXVII з’езда КПСС, асн. выніках 1-й пал. 12-й пяцігодкі і задачах парт. арг-цый па паглыбленні працэсу перабудовы; аб захадах па далейшай дэмакратызацыі жыцця партыі і грамадства. Канферэнцыя прыняла шэраг рэзалюцый, паводле якіх гал. мэтамі перабудовы абвешчаны змена паліт. структуры сав. грамадства і перадача ўсёй улады ад КПСС Саветам нар. дэпутатаў; прапанавана (пазней унесена ў Канстытуцыю СССР) новая (больш складаная) структура з’езда нар. дэпутатаў і Вярх. Савета СССР; парт. арг-цыі зарыентаваны на больш паслядоўнае выкараненне бюракратызму і пашырэнне галоснасці; у нац. палітыцы прызнана неабходным актывізаваць развіццё самастойнасці саюзных рэспублік і аўтаномій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́САЎ (Мікалай Генадзевіч) (н. 14.12.1922, г. Усмань Ліпецкай вобл., Расія),
расійскі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай электронікі. Акад. Расійскай АН (1966, чл.-кар. 1962). Замежны чл.АН Беларусі (1995). Двойчы Герой Сац. Працы (1969, 1982). Скончыў Маскоўскі інж.-фіз.ін-т (МІФІ; 1950). З 1950 у Фіз. ін-це Расійскай АН, у 1973—80 яго дырэктар, адначасова выкладае ў МІФІ. Навук. працы па квантавай электроніцы і яе дастасаваннях. Разам з А.М.Прохаравым вынайшаў першы квантавы генератар (мазер). Выказаў ідэю і распрацаваў метады стварэння паўправадніковых лазераў. Ленінская прэмія 1959. Нобелеўская прэмія 1964.
Тв.:
О квантовой электронике: Ст. и выступления. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЦЕ́ЛЬНІКАЎ (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 6.9.1908, г. Казань, Татарстан),
расійскі вучоны ў галіне радыётэхнікі. Акад.Рас.АН (1953). Двойчы Герой Сац. Працы (1969, 1978). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1931), дзе і працаваў. З 1953 у Ін-це радыётэхнікі і электронікіАНСССР (з 1954 дырэктар). У 1971—88 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па ўдасканаленні метадаў радыёпрыёму, барацьбе з радыёперашкодамі, распрацоўцы апаратуры радыёсувязі, па радыёлакацыі Марса, Венеры, Меркурыя. Устанавіў аптымальныя суадносіны паміж частотнымі характарыстыкамі радыёпрыёмнай апаратуры і велічынёй сігналаў перашкод (тэарэма К., 1933), распрацаваў тэорыю патэнцыяльнай перашкодаўстойлівасці (1946). Ленінская прэмія 1964. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946. Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР (1982).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЖЭ́НЕРАЛ ЭЛЕ́КТРЫК КО́МПАНІ»
(General Electric Company),
буйнейшая ў ЗША прамысл. карпарацыя па электроніцы. Засн. ў 1892 шляхам аб’яднання «Эдысан джэнерал электрык компані» і «Томсан-Хаўстан электрык компані». Штаб-кватэра ў г. Скенектады (штат Нью-Йорк). Кантралюецца фін. групай Моргана. Мае філіялы больш як у 50 краінах свету. Звязана з герм. (удзел у канцэрнах «Осрам» і АЭГ) і брыт. (удзел у канцэрне «Асашыэйтэд электрыкал індастрыс») прам-сцю. Прадукцыя карпарацыі ахоплівае амаль усе галіны машынабудавання, электронікі і электратэхн. прам-сці і інш.: турбіны, лакаматывы, станкі, інструменты, тэлекамунікацыйнае, электратэхн. і электрасілавое абсталяванне, ядзерныя рэактары, ракеты, мед. тэхніка, сінт. алмазы, пластмасы, фарбы, электралямпы і інш. У час 2-й сусв. вайны на з-дах «Дж.э.к.» была зроблена атамная бомба.