ПАЛЯШЧУ́К Ірына Іванаўна (н. 1.6.1948, Масква),

бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (2000), праф. (2001). Скончыла Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1970). З 1970 эканаміст Мінскага аўтазавода. З 1976 у Мінскім філіяле НДІ кіравання аўтамаб. прам-сцю. З 1980 у Бел. эканам. ун-це (з 2000 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах кіравання эканомікай, цэнаўтварэння, маркетынгу і лагістыкі.

Тв.:

Государственное регулирование экономики. Мн., 1996 (разам з Н.​Б.​Антонавай, А.​Г.​Заўялкавым);

Основы маркетинга. Мн., 1997 (у сааўт.);

Ценообразование. Мн., 2002;

Ценовое регулирование как элемент антикризисного управления // Сб. науч. трудов БГЭУ. Мн., 2003.

т. 18, кн. 1, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУНЯ́ЎСКІ Макс Самуілавіч (8.8.1935, г. Магілёў — 21.7.1998),

бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1982), праф. (1985). Засл. эканаміст Рэспублікі Беларусь (1994). Скончыў Бел. дзярж. ін-т нар. гаспадаркі (1957). У 1983—93 у Бел. эканам. ун-це. З 1990 прэзідэнт Бел. саюза прадпрымальнікаў і арандатараў. Навук. працы па праблемах павышэння якасці, надзейнасці і доўгатэрміновасці прадукцыі, мадэліравання працэсу павышэння эфектыўнасці вытв-сці. Удзельнічаў у распрацоўцы асн. дзярж. праграм па станаўленні і фарміраванні рыначнай эканомікі на Беларусі.

Тв.:

Вопросы теории и оценки экономической эффективности народного хозяйства. Мн., 1976 (у сааўт.);

Развитие заинтересованности и ответственности: (Вопр. теории и практики). Мн., 1986;

Ускорение и экономика. Мн., 1988.

М.С.Куняўскі.

т. 9, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САЧКО́ Мікалай Сідаравіч (н. 17.2.1921, в. Мядзведзеўка Джанкойскага р-на, Крым, Украіна),

бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1965), праф. (1966). Засл. эканаміст Беларусі (1980). Скончыў Усесаюзны ін-т сав. гандлю (1945). З 1966 у Бел. політэхн. акадэміі (у 1966—88 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах эканам. і сац. эфектыўнасці новай тэхнікі, тэхналогіі і арг-цыі прамысл. вытв-сці, удасканальвання планавання на прадпрыемствах, канцэнтрацыі вытв-сці ў прам-сці.

Тв.:

Специализация и кооперирование промышленности. М., 1960 (у сааўт);

Концентрация производства в промышленности. М., 1968;

Организация и оперативное планирование машиностроительного производства. Мн., 1977;

Сроки внедрения новой техники и эффективность производства. М., 1978;

Теоретические основы организации производства. Мн., 1997.

т. 14, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЛЬЦАРО́ВІЧ (Balcerowicz) Лешак (н. 19.1.1947),

польскі дзярж. дзеяч, эканаміст. З 1970 выкладчык, з 1992 праф. Гал. гандлёвай школы ў Варшаве. У 1989—91 віцэ-прэм’ер і міністр фінансаў. Аўтар праграмы стабілізацыі гаспадаркі і перабудовы эканам. сістэмы Польшчы (план Бальцаровіча).

т. 2, с. 268

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІНСТЫТУЦЫЯНАЛІ́ЗМ,

адзін з кірункаў зах. дзяржавазнаўства 20 ст., які разглядае паліт. арганізацыю грамадства як комплекс розных аб’яднанняў грамадзян — «інстытуцый» (напр., сям’я, партыя, прафсаюз і да т.п.); дзяржаву таксама кваліфікуе як адну з «інстытуцый». Заснавальнік — амер. эканаміст і сацыёлаг Т.Веблен.

т. 7, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЭ́ЙЛІ (Beiley) Сэмюэл (1791, г. Шэфілд, Вялікабрытанія — 18.1.1870),

англійскі вучоны-эканаміст У 1831 заснаваў і ўзначаліў Банкаўскую кампанію ў г. Шэфілд. Аўтар навук. прац па эканам., філас. і паліт. праблемах. Асн. твор «Крытычнае даследаванне аб прыродзе, мерах і прычынах вартасці...» (1825) накіраваны супраць тэорыі працоўнай вартасці Д.Рыкарда.

т. 3, с. 383

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Гарбачоў М. Дз. (эканаміст) 2/503; 10/596, 597; 12/434

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЙЦАХО́ЎСКІ Віктар Аляксандравіч (н. 17.4.1926, в. Кругляк Мінскага р-на),

бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1983), праф. (1985). Скончыў Мінскую ВПШ (1962). З 1965 у БПІ, у 1969—91 у Мінскай ВПШ (у 1986—89 рэктар). Асн. кірунак навук. дзейнасці — праблемы тэорыі і метадалогіі сістэмнага выкарыстання эканам. законаў.

т. 3, с. 461

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЭКАНО́МІКС,

эканамічная тэорыя; частка эканамічнай навукі, якая вывучае тэарэт. асновы эканам. працэсаў. Тэрмін увёў у навук. ўжытак англ. вучоны-эканаміст А.Маршал замест ранейшага паняцця палітычнай эканоміі і надаў яму больш практычную накіраванасць. Прадмет Э. — тэорыя попыту і прапановы, устанаўленне рыначнай раўнавагі, рыначнай. канкурэнцыі, увядзенне вытворцаў і спажыўцоў на рынак.

т. 18, кн. 1, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВА́РГА Яўген Самуілавіч (6.11.1879, Будапешт — 7.10.1964),

вучоны-эканаміст. Акад. АН СССР (1939). Скончыў Будапешцкі ун-т. З 1918 праф. Будапешцкага ун-та. Пасля паражэння венг. рэвалюцыі 1919 эмігрыраваў у Аўстрыю, потым у СССР. У 1927—47 узначальваў Ін-т сусв. гаспадаркі і сусв. палітыкі АН СССР. Навук. працы па палітэканоміі капіталізму. Ленінская прэмія 1963.

т. 4, с. 8

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)