працэ́сія

(польск. procesja, ад лац. processio = прасоўванне наперад)

урачыстае мнагалюднае шэсце (напр. святочная п.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

замы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць мыкаць.

замыка́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак., каго-што.

1. Незак. да замкнуць.

2. Ісці апошнім, знаходзіцца ў канцы калоны вайсковага злучэння і пад. Замыкаць шэсце. □ Чатыры коннікі замыкалі абоз. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Fstzug m -(e)s, -züge свято́чнае шэ́сце, картэ́ж

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Fierzug m -(e)s, -züge урачы́сты пахо́д, працэ́сія, шэ́сце

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Segeszug m -(e)s, -züge трыумфа́льнае шэ́сце, трыумфа́льная хада́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

маніфеста́цыя

(польск. manifestacja, ад лац. manifestatio = выяўленне, выкрыццё)

масавае выступленне, вулічнае шэсце для выражэння салідарнасці або пратэсту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПАРА́Д (франц. parade ад лац. paro літар. рыхтую),

1) урачысты агляд войск, які праводзіцца ў азнаменаванне дзярж. свят, часам пасля заканчэння вучэнняў (манеўраў). Гіст. значэнне мелі П. ў Маскве 7.11.1941 у час Маскоўскай бітвы 1941—42, Парад Перамогі 24.6.1945 і інш. П. войск, а таксама Партызанскі парад 1944 у Мінску.

2) Урачыстае шэсце арг-цый, калектываў (напр., фізкультурны П.).

3) У цырку і тэатры — агульны выхад на сцэну (арэну) усіх удзельнікаў у пачатку ці ў канцы паказу.

4) Свята, урачыстасць; святочнае ўбранне.

Ваенны парад на плошчы Незалежнасці ў Мінску. 1997.

т. 12, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

картэ́ж

(фр. cortège)

урачыстае шэсце, выезд (напр. вясельны к.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

трыумфа́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які служыць для ўрачыстага шэсця трыумфатара; збудаваны ў гонар якога‑н. трыумфу, перамогі, урачыстасці. Трыумфальная арка.

2. Урачысты, пераможны; які праходзіць з незвычайным уздымам. Трыумфальнае шэсце. □ — Цімафей Ільіч хоча зрабіць у ваш гонар, Міхаіл Дзям’янавіч, нейкае трыумфальнае віншаванне, — сказаў Трухан. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

korowód, ~odu

korow|ód

м.

1. шэсце;

~ód żałobny — жалобнае шэсце;

2. карагод;

3. ~ody мн. цырымоніі;

bez długich ~odów — без [лішніх] цырымоній; без лішніх слоў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)