(ад лац. concursus = сутыкненне + англ. show = відовішча, паказ)
сцэнічнае відовішча, заснаванае на спаборніцтве і выбары пераможцы.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
шо́у-бі́знес
(англ. show business)
арганізацыя і правядзенне на камерцыйнай аснове эстрадных канцэртаў, конкурсаў прыгажосці і інш. з мэтай атрымаць даход.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ток-шо́у
(англ. talk show, ад talk = размова + show = відовішча, паказ)
тэлевізійнае інтэрв’ю з якой-н. вядомай асобай (палітыкам, грамадскім дзеячам, акцёрам і г. д.), з групай такіх асоб.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
піп-шо́у
(англ. реер show, ад реер = падглядваць + show = відовішча, паказ)
эратычнае відовішча, якое ўяўляе сабой дэманстрацыю спецыяльна натрэніраванай жанчынай свайго цела ў закрытым памяшканні перад нябачнымі ёю гледачамі, што назіраюць за ёю праз асобыя вокны ў сценах гэтага памяшкання.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
talk show[ˈtɔ:kʃəʊ]n. інтэрв’ю́ са знакамі́тасцю, ві́дным дзе́ячам і да т.п.; ток-шо́у (па тэлебачанні)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
showman[ˈʃəʊmən]n. (pl. -men)
1. шо́ўмен; спецыялі́ст па арганіза́цыі канцэ́ртаў, шо́у
2. :He’s a real showman. Ён умее сябе паказаць.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ТЭ́РЫ (Terry) Элен Аліс (27.2.1847, г. Ковентры, Вялікабрытанія — 21.7.1928),
англійская актрыса. Дэбютавала ў 1856. З 1867 у т-ры «Ліцэум» пад кіраўніцтвам Г.Ірвінга (яе пастаянны партнёр да 1898), у 1902—03 кіраўнік т-ра «Імперыял». Створаныя ёй вобразы вылучаліся эмацыянальнасцю і задушэўнасцю: Афелія, Порцыя, Віёла, Беатрычэ («Гамлет», «Венецыянскі купец», «Дванаццатая ноч», «Многа шуму з нічога» У.Шэкспіра), Маргарыта («Фауст» І.Гётэ), Алівія («Алівія» У.Уілса паводле О.Голдсміта). Паставіла (з сынам Э.Г.Крэгам) «Ваеўнікі ў Хельгеландзе» Г.Ібсена (выканала ролю Іордыс) і «Многа шуму з нічога» (1903). Сярод інш. роляў: лэдзі Сесілія («Вяртанне капітана Брэсбаўнда» Б.Шоу, роля напісана спецыяльна для яе), Эліс Грэй («Эліс-сядзі-каляагню» Дж.Бары) і інш. Здымалася ў кіно. Апублікавала аўтабіяграфію «Гісторыя майго жыцця» (1908), у 1931 выдадзены цыкл яе лекцый пра Шэкспіра і перапіска з Шоу. Акцёрамі былі і яе сёстры — Кейт Т. (1844—1924), Флорэнс Т. (1854—96), Марыён Т. (1856—1930), брат Фрэд Т. (1863—1933).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТЛАМУ́ЗЫКА, колерамузыка,
розныя віды сінтэзу музыкі і святла (колеру, выявы, прасторава арганізаванага святла). Дасягненне вобразнага адзінства ў святломуз. сінтэзе стала магчымым пры засваенні прыёмаў слыхазрокавай поліфаніі. Першыя маст. эксперыменты — у пач. 20 ст.: сімф. паэма «Праметэй» А.Скрабіна (1910), опера «Шчаслівая рука» А.Шонберга (1913). Пашырылася з 1950-х г. у розных відах муз.шоу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЯТ Расціслаў Янавіч (13.12.1908, г. Растоў-на-Доне, Расія — 30.6.1989),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1961). Герой Сац. Працы (1989). Вучыўся на драм. курсах пад кіраўніцтвам Ю.Завадскага. З 1927 акцёр Тэатра-студыі пад кіраўніцтвам Завадскага, з 1938 — Т-ра імя Ленінскага камсамола, з 1941 — Маскоўскага т-ра драмы, з 1943 — Т-ра імя Массавета. Яго творчасць вылучалася шырокім артыстычным дыяпазонам, майстэрствам унутранага і знешняга пераўвасаблення, інтэлектуальнасцю, іранічнасцю. Сярод роляў: Крогстад («Нора» Г.Ібсена, 1939, 1959), Бурмін («Хлопец з нашага горада» К.Сіманава, 1941), Нінкавіч («Пані міністэрша» Б.Нушыча, 1946), Бернард Шоу («Мілы лгун» Дж.Кілці, 1963), Цэзар («Цэзар і Клеапатра» Б.Шоу, 1964), Барлей Купер («Далей — цішыня» В.Дэльмар, 1969), Фёдар Карамазаў («Браты Карамазавы» паводле Ф.Дастаеўскага, 1980) і інш. З 1938 здымаўся ў кіно: «Падкідыш» (1940), «Мара» (1943), «Вясна» (1947), «Масква—Генуя» (1964), «Іду на навальніцу» (1966), «Пасляслоўе» (1984), у тэлефільмах «Ўся каралеўская раць» (1971), «Семнаццаць імгненняў вясны» (1973) і інш. Аўтар кн. «Без эпілога» (1991). Дзярж. прэмія СССР 1982.
Літ.:
Р.Я.Плятт: Воспоминания друзей и коллег. М., 1994.