1. Доўга, уволю пагуляць дзе‑н. Нагуляцца ў лесе. □ І вырас [Міша] і нагуляўся як мае быць.Якімовіч.// Многа, уволю павесяліцца. А калі нагуляліся і нагаварыліся, госці селі за стол.Колас.
2. Многа, уволю пагуляць у якую‑н. гульню. Нагуляюцца [шахматысты] бывала так, што калі пакладуцца вечарам спаць, дык і шахматная дошка, і фігуры... доўга стаяць у вачах.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3) перан. пункт гледжання, думка ў якім-н. пытанні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ната́цыя1, ‑і, ж.
Настаўленне, павучанне. Ваўчок лаяў сябе ў думках: «Зноў даў магчымасць чытаць сабе натацыю, як хлапчуку якому, замест таго, каб рашуча спыніць усё гэта».Хадкевіч.І [бацька] пачаў натацыю: «Не будзе толку!.. Не выйдзе з цябе чалавека!.. Не хочаш мяне слухаць, ідзі куды хочаш!»Грамовіч.
[Ад лац. notatio — заўвага.]
ната́цыя2, ‑і, ж.
Спец. Сістэма ўмоўных пісьмовых знакаў, памет, якія прыняты ў якой‑н. галіне дзейнасці. Шахматная натацыя.
[Ад лац. notatio — заўвага.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.
1. Плоскі з двух бакоў кавалак дрэва невялікай таўшчыні, які атрымліваецца шляхам падоўжнай распілоўкі бервяна.
Сасновыя дошкі.
2. Школьная прылада, на якой пішуць мелам.
Пісаць на дошцы.
3. Пласціна, пліта.
Мармуровая д.
Шахматная д.
Д. аб’яў.
◊
Ад дошкі да дошкі (прачытаць, вывучыць; разм.) — ад пачатку да канца.
Ставіць на адну дошкукаго з кім (разм.) — прыраўноўваць каго-н. да каго-н., прызнаваць роўным з кім-н.
|| памянш.до́шчачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Báuerm
1) -s і -n, -n селяні́н
2) -n, -n ша́хматная пе́шка
3) n, m -s, - кле́тка (для птушак)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГАРАДЗІ́ШЧА,
комплекс археал. помнікаў (гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры, банцараўскай культуры, 9—11 і 17—19 ст., селішча 9—11 ст., 2 курганныя і бескурганны могільнікі) каля в. Гарадзішча Мінскага р-на. Гарадзішча складалася з 3 умацаваных пляцовак (пл. 1,3 га). Да 2-й пал. 11 ст. як цэнтр акругі паміж рэкамі Нёман і Пціч кантралявала гандл. шлях з Балтыйскага м. да Чорнага. Сярод знаходак кераміка з клеймамі ў выглядзе знака Рурыкавічаў (трызубец), паўд. амфары, жорны, пацеркі-лімонкі (10—11 ст.), манеты, вырабы з жалеза, ганчарны посуд (17—19 ст.). Курганныя могільнікі з трупапалажэннем з’яўляюцца рэшткамі некропаля. На селішчы выяўлена больш за 80 гасп. ям, рэшткі майстэрні па вырабе прасліц з ружовага шыферу. Бескурганны могільнік з трупапалажэннем; сярод знаходак касцяныя шахматная фігурка каня і пісала, металічныя ўпрыгожанні. На думку некаторых даследчыкаў, на археал. комплексе першапачаткова размяшчаўся стараж.г. Менск, які атрымаў назву ад р. Мена (Менка), і папярэднічаў узнікненню ўмацаванага замчышча на р. Няміга.
Г.В.Штыхаў.
Да арт.Гарадзішча (Мінскі раён). Агульны выгляд малой пляцоўкі гарадзішча.Шкляныя і сердалікавыя пацеркі 10 ст. з паселішча Гарадзішча (Мінскі раён).Жалезныя ключ, ножык і пярсцёнкі з селішча Гарадзішча (Мінскі раён).