сукупнасць вузлоў ці асобных агрэгатаў шасі самаходных машын (аўтамабіля, трактара і інш.), якая з’яўляецца апорай задняй часткі машыны і звычайна перадае вярчальны момант ад карданнага вала ці непасрэдна каробкі перадач рухачу. Мае картэр, кажухі паўвосей, гал. перадачу з дыферэнцыялам і паўвосі. На З.м. ўстанаўліваюць колавыя тармазы і калодкі з коламі. Злучаецца з рамай (ці нясучым кузавам) непасрэдна (калі заднія колы маюць незалежную падвеску) або з дапамогай падвескі.
Задні мост аўтамабіля: 1 — вал; 2, 3 — галоўная перадача; 4 — дыферэнцыял; 5 — паўвось; 6 — картэр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШЫ́ННА-ТРА́КТАРНЫ ПАРКу сельскай гаспадарцы,
сукупнасць машын для механізацыі работ па вырошчванні с.-г. культур і працаёмкіх працэсаў у жывёлагадоўлі. Уключае: трактары, самаходныя шасі, сельгасмашыны, якія агрэгатуюцца з імі (плугі, сеялкі, бароны, культыватары, касілкі, розныя ўборачныя несамаходныя машыны і інш.), транспартныя сродкі; самаходныя ўборачныя машыны; стацыянарныя машыны для пасляўборачнай апрацоўкі ўраджаю (збожжаачышчальная, сушыльная тэхніка і г.д.), інш. машыны, што працуюць у тэхнал. працэсах з машынна-трактарнымі агрэгатамі; пагрузачна-разгрузачныя машыны; машыны для выканання працаёмкіх працэсаў на жывёлагадоўчых фермах, якія забяспечваюць механізацыю асн.вытв. працэсаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мост, -а, М -сце, мн. масты́, масто́ў, м.
1. Збудаванне для пераходу або пераезду цераз раку, канал, чыгунку і г.д.
Чыгуначны м.
Пантонны м.
2.перан. Тое, што служыць звяном сувязі паміж кім-, чым-н.
Паветраны м.
3. У спорце: пастава, пры якой цела выгнута грудзямі ўверх з апорай на далоні і ступні.
4. Частка шасі аўтамашыны (спец.).
5. Планка, на якой замацоўваецца рад штучных зубоў у зубным пратэзе.
|| памянш.мо́сцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1—3 знач.) імасто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м. (да 1 знач.).
|| прым.маставы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГІДРАСАМАЛЁТ, гідраплан,
самалёт, прыстасаваны для ўзлёту з вады і пасадкі на яе. Адрозніваюць гідрасамалёты лодачныя (з корпусам у выглядзе лодкі), паплаўковыя (з адным або двума паплаўкамі) і самалёты-амфібіі (лодачныя або паплаўковыя з колавым шасі для ўзлёту з сушы і пасадкі на яе). Першы гідрасамалёт пабудаваны ў Францыі ў 1910 А.Фабрам, у Расіі ў 1911 Я.М.Гакелем. Найб. пашырэнне атрымалі гідрасамалёты канструкцыі Г.М.Берыева (на іх устаноўлены сусв. рэкорды, напр., скорасці палёту ў 912 км/гадз на вышыні каля 15 км).
Гідрасамалёты выкарыстоўваюцца для грузапасажырскіх перавозак, разведкі рыбы, выратавальных работ, у ваен. справе (вядзенне разведкі, пошук і знішчэнне падводных лодак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЛО́лятальнага апарата,
нясучая нерухомая паверхня самалёта, вінтакрыла, планёра, крылатай ракеты і інш. лятальных апаратаў (ЛА), прызначаная пераважна для стварэння аэрадынамічнай сілы. З дапамогай К. забяспечваецца таксама ўстойлівасць і кіравальнасць ЛА.
Складаецца з падоўжных (ланжэроны, стрынгеры) і папярочных (нервюры) сілавых элементаў і жорсткай абшыўкі. Есць К. са зменнай у палёце стрэлападобнасцю. На К. размяшчаюцца перадкрылкі, закрылкі, шчыткі, інш. сродкі механізацыі К. і органы кіравання (элероны, элевоны, інтэрцэптары), а часам апоры шасі і рухавікі. Унутры К. размяшчаюць паліва, ч. абсталявання, камунікацый, зброю і інш. Тэорыю К. распрацоўвалі М.Я.Жукоўскі, С.А.Чаплыгін, С.А.Хрысціяновіч, Г.Глаўэрт і інш.
Рэзкім рухам крануцца з месца. Самалёт таргануўся і яшчэ больш заваліўся ўлева — шасі загразла.Хомчанка.Гулка страляючы круглымі колцамі шызага дыму, трактар шалёна зароў, таргануўся, як у ліхаманцы, наструніўся і асеў назад.Б. Стральцоў.// Зрабіць сутаргавы рух. — Даша! — У Загурскага раз-другі тарганулася шчака. — Ты жартуеш, Даша?Асіпенка.У маці нервова таргануліся вусны, яна памкнулася была сказаць ужо нешта злоснае...«ЛіМ».— Дачка... — Ігнатавы губы горка таргануліся. — П-памірае!..Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАМПРЭ́САРНАЯ СТА́НЦЫЯ,
стацыянарны або перасоўны камплект агрэгатаў і прыстасаванняў для атрымання сціснутага паветра (газу). Сціснутае паветра або газ выкарыстоўваюцца як энерганосьбіт ці як сыравіна для атрымання рознай прадукцыі (напр., кіслароду з паветра, аміяку з азотна-вадароднай сумесі).
У склад стацыянарнай К.с. ўваходзяць стацыянарныя кампрэсарныя ўстаноўкі (уключаюць кампрэсары, фільтры, цеплавыя і эл. рухавікі. паветраправоды), ёмістасць для сціснутага газу, паветразаборныя і ахаладжальныя ўстаноўкі, інж. камунікацыі і інш. Перасоўныя К.с. манціруюцца на прычэпах або аўтамаб.шасі. Складаюцца з кампрэсара, рухавіка ўнутр. згарання, паветразаборніка з фільтрам, рэзервуара (рэсівера) са шлангамі для падачы сціснутага паветра спажыўцам (напр., пнеўматычным інструментам). К.с. абслугоўваюць доменныя і сталеліцейныя цэхі, машынабуд. з-ды, прадпрыемствы гарнаруднай, нафтаперапр. і хім. прам-сці, газаправоды, буд. пляцоўкі, паркі ваен. тэхнікі, караблі, інш.ваен. і грамадз. аб’екты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОРМАЎБО́РАЧНЫ КАМБА́ЙН,
машына для скошвання сеяных і прыродных траў, высокасцябловых культур (сланечнік, кукуруза), а таксама для падбору з валкоў падвяленай травы з адначасовым здрабненнем і пагрузкай масы ў трансп. сродкі. Выкарыстоўваецца пры нарыхтоўцы сенажу, сена, травяной мукі, сіласу (гл. таксама Сіласаўборачны камбайн).
К.к. бываюць самаходныя колавыя і гусенічныя, прычапныя да гусенічных і колавых («Беларусь») трактараў. Асн. вузлы — шасі са здрабняльнікам і зменныя рабочыя органы. У залежнасці ад культуры, якая ўбіраецца, К.к. абсталёўваюць адпаведнымі жняяркамі (суцэльнага зрэзу, ручаёвымі або барабаннымі), падборшчыкам, здрабняльным апаратам барабаннага ці дыскавага тыпу. Шырыня захопу да 4,2 м, прапускная здольнасць пры скошванні траў да 36 т/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛО́Й МЕХАНІЗА́ЦЫІ СРО́ДКІ,
ручныя машыны, абсталяванне і прыстасаванні, якія разам з асн.тэхнал. абсталяваннем забяспечваюць комплексную механізацыю вытв. працэсаў. Выкарыстоўваюцца ў буд-ве, машынабудаванні, лясной, дрэваапрацоўчай і інш. галінах прам-сці, а таксама ў сферы быту і абслугоўвання насельніцтва.
Да М.м.с. адносяць транспартныя і грузападымальныя сродкі (пад’ёмныя краны, пад’ёмнікі, цялежкі, самаходныя шасі і інш.), грузазахопныя прыстасаванні, сродкі кантэйнерызацыі і пакетавання (кантэйнеры, паддоны, касеты, падхопы і інш.), захоўвання і падачы матэрыялаў (бункеры, бочкі, скрыні і да т.п.), арг-цыі рабочых месцаў (рыштаванні, памосты, люлькі, драбіны і інш.), спец. сродкі для мантажных, апалубачных. буд. работ і інш. Да М.м.с. адносяць таксама ручныя машыны і ручны інструмент.
Літ.:
Сухачев В.П., Каграманов Р.А. Средства малой механизации и вспомогательное оборудование для производства строительно-монтажных работ. М., 1981.