група птушак сям. сініцавых (Paridae) атр. вераб’інападобных. 6 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі (на Пн ад лесатундры да Міжземнамор’я, Ірана і Кітая) і ў Паўн. Амерыцы. Жывуць у лясах рознага тыпу, поймавых зарасніках і садах. На Беларусі 2 віды: гаічка бурагаловая, або пухляк (Parus montanus), і гаічка чорнагаловая (Parus palustris). Трапляюцца ўсюды, аселыя і вандроўныя.
Даўж. 11,5—14 см, маса 10—13 г. Апярэнне пушыстае, буравата-шэрага колеру. На галаве чорная, бурая або цёмна-шэрая «шапачка», гарляк з чорнай або шэра-бурай плямай. Кормяцца пераважна насякомымі, іх кукалкамі. Гнёзды ў дуплах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
skullcap
[ˈskʌlkæp]
n.
1) ха́тняя ша́пачка
2) скуфе́йка f. (у сьвятаро́ў)
3) ярмо́лка f.; цюбяце́йка f.
4) чэ́рапная ча́ша
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
biret, ~u
м. круглая або квадратная шапачка (вучоных і духавенства); берэт
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БУАЛЬДЗЬЁ ((Boieldieu) Франсуа Адрыен) (16.12.1775, г. Руан, Францыя — 8.10.1834),
французскі кампазітар, прадстаўнік франц. камічнай оперы 1-й трэці 19 ст.Чл. Ін-та Францыі (1817). Працаваў царк. арганістам у Руане, з 1798 выкладаў у Парыжскай кансерваторыі (з 1820 праф.). Напісаў каля 40 опер (некаторыя разам з інш. аўтарамі), у т. л. «Швейцарская сям’я», «Шчаслівая вестка», «Заклад» (усе 1797), «Каліф Багдадскі» (1800), «Аліна, каралева Галкондская» (1804), «Тэлемак» (1806), «Жан Парыжскі» (1812), «Чырвоная шапачка» (1818). Опера «Белая дама» (1825) — пачатак рамант. кірунку ў муз.-тэатр. мастацтве Францыі. Сярод інш. твораў: п’есы для фп., рамансы, у т. л. 15 зборнікаў, і інш. Сярод яго вучняў А.Адан, Ж.Фетыс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗАКО́Ў (Аляксандр Мікалаевіч) (н. 8.5.1958, г. Жлобін Гомельскай вобл.),
бел. акцёр т-ра лялек. Засл. арт. Беларусі (1972). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1979). Працуе ў Дзярж. т-ры лялек Беларусі. Яму ўласціва абвостранае пачуццё камедыйнага — ад мяккага гумару да буфанады і гратэску. Многіх сваіх герояў надзяляе рысамі эксцэнтрыкі, выразным пластычным малюнкам. Сярод лепшых роляў: Воўк («Чырвоная шапачка» Я.Шварца), Бармалей («Доктар Айбаліт» В.Карастылёва), Купец («Граф Глінскі-Папялінскі» А.Вольскага), Арлекін, тата Карла («Прыгоды Бураціна ў краіне дурняў» паводле А.Талстога), Гермес («Хачу быць богам» А.Вярцінскага), Бегемот («Майстар і Маргарыта» паводле М.Булгакава), Сымон («Сымон-музыка» паводле Я.Коласа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЛЬКІ́ (Regulus),
род птушак атр. вераб’інападобных. 5 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы і Паўн.-Зах. Афрыцы. На Беларусі 2 віды: жоўтагаловы каралёк і чырвонагаловы К. (R. ignicapillus) — рэдкі залётны від. Жывуць пераважна ў яловых лясах.
Самыя маленькія пеўчыя птушкі, даўж. да 11 см, маса да 7 г. Ў К. чырвонагаловага афарбоўка спіны шаравата-зялёная, брушка светла-шэрае; праз вока ідзе чорная палоска; бровы белыя, шапачка аранжава-чырвоная. Гняздо К. шарападобнае, з адкрытым верхам, на выш. 4—12 м ад зямлі. Нясуць 6—10 яец двойчы за год. Кормяцца насякомымі і лічынкамі.
Да арт.Каралькі. Каралёк чырвонагаловы. 1 — самец; 2 — самка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЎНА́, дзяцел чорны (Dryocopus martius),
птушка сям.дзятлавых. Пашырана ў старых высакастволых хваёвых і мяшаных лясах Еўразіі. На Беларусі нешматлікі аселы від, трапляецца ўсюды. Нар. назвы жолна, чорная жолна.
Даўж. цела да 50 см, маса да 360 г. Ад інш. дзятлаў адрозніваецца буйнымі памерамі і чорнай афарбоўкай (адсюль другая назва). Апярэнне з метал. бляскам на спіне. У самца на цемі і патыліцы, у самак на патыліцы кармінава-чырв. або малінава-чырв. «шапачка». Гнёзды ў дуплах дрэў, якія сама выдзёўбвае. Нясе 3—6 яец. Корміцца насякомымі і іх лічынкамі, якія водзяцца пад карой і ў драўніне (мурашкі-шашалі, караеды, вусачы і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Берэ́т. Рус.бере́т (даўней і барет), укр.бере́т. Запазычанне (мабыць, праз рус. мову) з франц.béret ’шапачка баскаў’. Фасмер, 1, 156; Шанскі, 1, Б, 96–97; Рудніцкі, 112. Да гісторыі слова ў еўрап. мовах гл. Клюге, 52; MESz, 1, 304. Ст.-бел.бирет (XVI ст.) < польск.biret < франц. (гл. Булыка, Запазыч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
blackcap
[ˈblækkæp]
n.
1) валася́нка, чорнагало́ўка f. (пту́шка)
2) род чо́рных малі́наў
3) Brit. чо́рная ша́пачка, адзява́ная судзьдзёю пры прысу́дзе на сьмерць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
kapelusz
м.
1. капялюш;
kapelusz słomkowy — саламяны капялюш;
2. (у грыба) шапка; шапачка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)