bkanzeln

vt разм. распяка́ць, чы́сціць, бэ́сціць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

valet2 [ˈvælɪt] v.

1. служы́ць камерды́нерам

2. абслуго́ўваць пастая́льцаў гасці́ніцы (прасаваць, чысціць і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дра́іць

(гал. draaien = круціць)

1) чысціць, мыць (напр. д. палубу);

2) націраць да бляску (напр. д. чаравікі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

curry2 [ˈkʌri] v. чы́сціць каня́

curry favour (with) smb. паддо́брывацца, падла́шчвацца, падлі́звацца да каго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

purge2 [pɜ:dʒ] v. ачышча́ць, чы́сціць;

The party was purged of the extremists. Партыю ачысцілі ад экстрэмістаў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

перачы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціні, ‑чысціць; зак., што.

1. Вычысціць, пачысціць усё, многае. Перачысціць усю зброю. □ Памылі падлогу, перачысцілі пасуду і нават згатавалі смачны абед. Якімовіч.

2. Вычысціць, пачысціць нанава, яшчэ раз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гру́мінг

(ад англ. groom = чысціць каня)

камфортныя паводзіны млекакормячых, якія выражаюцца ў доглядзе футра і адрасаваны іншай асобіне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дра́іць, драю, драіш, драіць; незак., што.

1. Спец. Чысціць, мыць. Драіць палубу.

2. Разм. Шараваць, націраць да бляску. Свідзерскі знайшоў .. шчотку і доўга шоргаў ёю па чаравіках, потым драіў яшчэ і суконкай. Хомчанка.

[Ад гал. draaien — круціць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sand2 [sænd] v.

1. пасыпа́ць пяско́м

2. чы́сціць пяско́м, шліфава́ць;

The floor has been sanded smooth. Падлогу адшліфавалі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абчы́сціць, -чы́шчу, -чы́сціш, -чы́сціць; -чы́шчаны; зак.

1. каго-што. Зрабіць чыстым, ачысціць ад бруду, пылу і пад.

А. сцежку ад снегу.

2. што. Зняць налёт з паверхні чаго-н.

А. посуд.

3. што. Зняць скурку, лушпіны і пад.

А. апельсін.

А. бульбіну.

4. перан., каго-што. Абрабаваць, абакрасці, абабраць (разм.).

А. магазін.

|| незак. абчышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)