drałować

незак. разм. уцякаць, дыбаць, часаць, шпарыць, даваць драла (лататы)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Камэ́ля ’фабрычная пража з танкаруннай воўны’ (свісл., Нар. сл.), ’баваўняныя ніткі’ (гродз., Сл. паўн.-зах.). Параўн. польск. мазав., хэдм.-дабж., варм.-мазур, kamlowaćчасаць воўну (на спецыяльным грэбені)’. З ням. kämmenчасаць (воўну)’, Kamm ’грэбень’ (> польск. сілезск. kamy ’ручныя шчоткі для часання воўны’, паўн.-усх. kamie ’тс’, ’машына для часання воўны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

sculpt

[skʌlpt]

v.t., informal

ляпі́ць, высяка́ць, часа́ць (з ка́меня, ма́рмуру), выраза́ць скульпту́ру (з дрэ́ва, ко́сьці)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Перач́ос (pieraczos) ’падкураны сверб на далонях або ступнях’ (Арх. Федар.). Д&пера‑ ’па ўсёй плошчы’ і часаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Начосаваты, начдсоваты ’задзірысты’, начдывы ’пакручасты, з няроўнымі слаямі (пра дрэва)’ (ТС). Відаць, да часаць ’абчэсваць, склюдаваць’ (’які дрэнна чэшацца’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

strzępić

незак. абтрэпваць (краі адзення);

strzępić sobie język — часаць (малоць) языком; балбатаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Прычаса́ць экспр. ’прыйсці’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да часаць (гл.) у значэнні ’хутка ісці’. Параўн. рус. дыял. причеса́ть ’прыйсці, з’явіцца; прымчацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прачаса́ць 1, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.

1. Апрацаваць валакно часаннем. Прачасаць лён.

2. перан. Пільна агледзець ці абстраляць якую‑н. мясцовасць, ловячы каго‑н., шукаючы чаго‑н. Калі Радзівіл акрыяў, дык загадаў прачасаць усе лясы, аколіцы, каб знайсці бунтара Саўку Траяна. Гурскі. Ноччу пры святле ракет гітлераўцы яшчэ раз прачасалі ўчастак паўднёвых варот, але, як і першы раз, нічога не выявілі. Лупсякоў.

3. і без дап. Часаць ​1 некаторы час. Прачасаць лён цэлы тыдзень.

прачаса́ць 2, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.

1. Спец. Зрабіць, выраўняць што‑н. часаннем ​2. Аляксей узяў з рук маладога цесляра сякеру. Прачасаў метры два з аднаго боку і адагнуўся. Пальчэўскі.

2. і без дап. Часаць ​2 некаторы час. Прачасаць увесь дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смо́ргаць ‘шморгаць’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), ‘абрываць са сцябла галоўкі ільну’ (Сцяшк.), ‘рваць лён; часаць лён на грэбень; шморгаць носам’ (Жд. 2), ‘часаць лён’ (Шатал., Нар. сл.), ‘часаць лён на грэбень’ (Касп.), ‘церабіць лён’, ‘рваць’, ‘шараваць’, ‘шморгаць (носам)’ (Сл. ПЗБ), смо́ргацца ‘прадзірацца ад носкі, трэння’ (Байк. і Некр.), смарге́ль — аддзеяслоўная часціца (Нас.), смэ́ргацца ‘смаркацца’ (Нар. словатв.). Няма падстаў разглядаць як балтызм, параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, 72. Генетычна суадносіцца з укр. шмо́ргати ‘тузаць, торгаць’, рус. сморка́ться ‘ачышчаць нос’, польск. smarkać ‘тс’, чэш. smrkati ‘тс’, балг. смъркам ‘уцягваць паветра’ і інш., роднасным лат. smur̃gât ‘мазаць, пэцкаць’, літ. smùr̃gas ‘смаркачы’ і пад. (Анікін, Опыт, 283). Гл. шморгаць. Сюды ж смаржо́к ‘вузел (на нітцы)’ (Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрыбату́ха ‘часотка’ (Касп.). Ад *скрабатаць, што да скрэбці́ (гл.) з суф. ‑ух(а). Аб семантычнай мадэлі ‘драць, часаць’ → ‘часотка’ гл. Мяркулава, Этимология–1970, 302.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)