kieliszek

kielisz|ek

м. чарка, кілішак;

zaglądać do ~ka — заглядаць у бутэльку; выпіваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Glas n -es, Gläser

1) шкло

2) шкля́нка, ча́рка, ке́ліх

3) pl акуля́ры

4) біно́кль

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Сто́пка1 ‘невялікая шклянка для віна’ (ТСБМ, ЛА, 5), ‘высокая чарка, келіх’, ‘кадоўбчык’ (Бяльк.). У значэнні ‘келіх’, хутчэй за ўсё, з рус. сто́пка ‘тс’.

Сто́пка2 ‘кладоўка, варыўня’ (Арх. Федар., Касп., Сержп., Янк. 1, Сл. ПЗБ), ‘хата, хацінка’ (вілен., Нас.), стэ́пка ‘варыўня’ (Куч.). Гл. стобка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́нік1 ’конік, насякомае, якое скача і стракоча крыламі’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Яруш., Сержп. Пр.), ’страказа’ (ТС), ’цвыркун’ (Ян., Сцяшк.). Гл. конь.

Ко́нік2 ’вільчык’ (Мат. Гом., ТС). Гл. конь1.

Ко́нік3 ’варэнік’ (Мат. Гом., Ян.). Гл. комікі і ком2. Тады конік < *комік.

Ко́нік4чарка’ (Ян.). Параўн. конаўка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́ца ’паднос’ (Некр. і Байк.), ’хлебніца’ (Сцяшк. Сл.), тац ’паднос’ (Шпіл.), ст.-бел. таца ’кубак, чаша’ (Ст.-бел. лексікон). Праз польск. taca ’від плоскага начыння’, ’чаша, чарка, міска’ (з XVI ст.) запазычана з ням. Tatze ’паднос’, што, у сваю чаргу, з італ. tazza ’шклянка’ < араб. ṭasa ’шклянка, міса’ (Борысь, 625), апошняе выводзяць з перс. täšt ’чаша, сподак’ (ЕСУМ, 5, 529).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

cup

[kʌp]

n.

1) ку́бак -ка m.

2) ча́рка f.

3) ча́ша f.

4) падвяно́чак -ка m. (кве́ткі)

5) Sport перахо́дны ку́бак

- in one’s cups

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

slug

[slʌg]

n.

1) смоўж смаўжа́, сьлізьня́к -а́ m.

2) кава́лак мэта́лу (няпра́вільнай фо́рмы); ку́ля ы́страленая)

3) жэто́н для аўтама́та

4) Sl. глыто́к; ча́рка (гарэ́лкі)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

распа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

1. Апрацаваць парай, варам для ачысткі, размякчэння і пад. Распарыць зерне. □ [Валодзя] выразаў кавалак дубовай кары і распарыў яго. Федасеенка. З грабу высек палазы Ды загнуў, як рожкі, Ды распарыў ён вязы, Выгабляваў дошкі. Бялевіч.

2. Моцна прагрэць, мыючы ў лазні з парай. Распарыць цела. // Разм. Разагрэць да поту; разгарачыць. Чарка гэта была не першая.. Капейка, відаць, і сам палічыў, што ўжо даволі распарыў мужыка. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укругаву́ю, прысл.

1. Па кругу, у кругавым напрамку. — Дай, божа... На здароўе.. — з шумам адказалі ўсе, і чарка пайшла ўкругавую. Пестрак. Шырока расставіўшы ногі, Шаховіч пачаў ўкругавую ганяць ручку. Машына не заводзілася. Мяжэвіч.

2. У цэлым і прыблізна, на круг. Заданне брыгада выконвае ўкругавую штодня на 110–125 працэнтаў. Васілевіч. [Васіль:] — У наступным годзе — на першы план ураджай. Чаго б гэта ні каштавала, а давесці да даваеннага — дванаццаць цэнтнераў ўкругавую. Потым з года ў год павышаць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пуга́рчарка, келішак’ (Шн. 2), пугарчык ’тс’ (Шн. 3, Цых.), ст.-бел. пугарь (1635), ст.-укр. погарь (XVI ст.), на думку Булыкі (Лекс. запазыч., 101), перанята са старапольскай, аднак не выключаны і іншыя шляхі запазычання, параўн. славац., венг. pohar ’келіх, чаша’ і сцвярджэнне Банькоўскага, што ў польскай мове“to regionalne lwowskie słowo rozpowszechnili poeci romantyczni” (Банькоўскі, 2, 963). Разам са славен. pehar ’кубак’, серб.-харв. nexäp, behar, рум. pähar лічыцца “балканскім словам нямецкага паходжання”: ст.-в.-ням. *pehhäri/ behhäri < с.-лац. biccańum (апошняе засведчана ў глосах і мае няясную матывацыю, гл. Скок, 1, 133).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)