МАЗАМБІ́КСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,

цёплае паверхневае цячэнне ў Мазамбікскім праліве, у зах. ч. Індыйскага ак.; галіна Паўд. Пасатнага цячэння. Накіравана на Пд, уздоўж берагоў Афрыкі, дзе пераходзіць у цячэнне Ігольнага Мыса. Скорасць да 2,8 км/гадз (у перыяд з ліст. да крас.). Сярэдняя т-ра вады на паверхні за год да 25 °C.

т. 9, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цёплы

1. warm; mild (толькі пра надвор’е);

2. (сардэчны) warm, hrzlich, frundschaftlich;

цёплыя пажада́нні die hrzlichsten [bsten] Wünsche;

цёплае ме́сца ein wrmes Plätzchen, ine inträgliche Stlle;

у яго́ цёплае ме́сца der sitzt warm, der ist gut dran; der hat inen gten Psten

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

надво́р’е, ‑я, н.

Стан атмасферы ў пэўны час у пэўным месцы. Добрае надвор’е. Дрэннае надвор’е. Зводка надвор’я. □ Ужо некалькі дзён цягнецца дажджлівае надвор’е. Маўр. Надвор’е стаяла цёплае, лагоднае, з сухім лёгкім ветрыкам. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЛЯ́СКІНСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,

цёплае паверхневае цячэнне ў паўн.-ўсх. ч. Ціхага ак., паўн. галіна Паўночна-Ціхаакіянскага цячэння. Т-ра вады 2—7 °C зімой, 10—15 °C летам. Скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Праходзіць з Пд на Пн, затым з У на З у заліве Аляска; праз усх. пралівы Алеуцкіх а-воў уваходзіць у Берынгава мора.

т. 1, с. 300

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГВІЯ́НСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,

цёплае паверхневае цячэнне Атлантычнага ак. ўздоўж паўн.-ўсх. берагоў Паўд. Амерыкі, галіна Паўд. Пасатнага цячэння. Т-ра вады 26—28 °C. Скорасць 1,8—2,3 км/гадз. Пачынаецца каля мыса Сан-Рокі (Бразілія) і накіроўваецца на ПдЗ уздоўж берагоў Гвіяны ў Карыбскае м., дзе злучаецца з паўд. патокам Паўд. Пасатнага цячэння.

т. 5, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАДАГАСКА́РСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,

цёплае паверхневае цячэнне Індыйскага ак. каля ўсх. і паўд. берагоў в-ва Мадагаскар; галіна Паўд. Пасатнага цячэння. Накіравана на Пд і ПдЗ са скорасцю 2—3 км/гадз. Сярэдняя т-ра вады на паверхні за год да 26 °C. Салёнасць вады больш за 35‰. На ПдЗ часткова злучаецца з цёплым цячэннем Ігольнага мыса.

т. 9, с. 489

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аранжарэ́я, ‑і, ж.

Цёплае зашклёнае памяшканне для вырошчвання і зімоўкі паўднёвых раслін або для несезоннага атрымання пладоў, гародніны і кветак; цяпліца. Аранжарэі Батанічнага саду. □ Якіх толькі раслін не ўбачыш пад шклянымі дахамі аранжарэй! В. Вольскі.

[Фр. orangerie.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БЕ́РХТЭСГАДЭН (Berchtesgaden),

горнакліматычны курорт у Германіі паблізу граніцы з Аўстрыяй (на. Пд ад г. Зальцбург). Размешчаны ў міжгорнай катлавіне Усх. Альпаў. Як курорт і цэнтр турызму развіваецца з 19 ст. Мяккая зіма і цёплае лета, ахаванасць ад вятроў, насычанае азонам чыстае паветра ствараюць умовы, спрыяльныя для лячэння неспецыфічных хвароб органаў дыхання, малакроўя, функцыян. расстройстваў нерв. сістэмы. Цэнтр зімовага спорту.

т. 3, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Марына́ркацёплае, кароткае паліто’ (Сцяшк.), ’світка, якая апранаецца на кажух’ (Жд. 1), ’пінжак’ (Касп., Яруш.), ’пінжак, каптан з даматканага сукна’ (Сл. ПЗБ; навагр., Нар. сл.; Сл. Брэс.). З польск. marynarka ’тс’ < marynara ’кароткая куртка без таліі’ < marynarz ’матрос’ (Варш. сл., 2, 891; Кюнэ, 76).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

велікаду́шнасць, ‑і, ж.

Наяўнасць высокіх душэўных якасцей. На мяне нечакана нахлынула цёплае, да болю шчырае пачуццё да.. чалавека, які па дарозе сюды, магчыма, насустрач смерці, моўчкі цярпеў і наш недавер да сябе, і абразлівую велікадушнасць. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)