неалітычнае паселішча на воз. Лагоца ў Беснаце каля Мілана ў паўн. Італіі. З’яўляецца эпанімным помнікам культуры заходняга неаліту (2850—1600 да н.э.). Характэрны цёмныя паліраваныя кругладонныя пасудзіны і місы. Арнамент сустракаецца рэдка і складаецца з радыяльных ліній у прыдоннай частцы, а таксама прадрапаных заштрыхаваных трохвугольнікаў. Пасудзіны мелі некалькі ручак з адтулінамі для падвешвання. Сустракаюцца крамянёвыя мікраліты, прасліцы і грузікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАЗМО́ДЫЙ (ад плазма + грэч. eidos форма, выгляд),
вегетатыўнае цела слізевікоў, якое мае шмат’ядзерную, пазбаўленую абалонкі пратаплазму, звычайна сеткаватай структуры. Памеры ад некалькіх мм2 да 1,5 м². Здольны да амёбападобнага перамяшчэння з дапамогай псеўдаподый. У фазе росту валодае адмоўным фотатаксісам і станоўчым гідратаксісам (запаўзае ў цёмныя і вільготныя месцы — пад кару, мох і інш.). Спелы П. ператвараецца ў орган споранашэння — эталій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
lowering
[ˈlaʊərɪŋ]
adj.
1) цёмны; змро́чны; пахму́рны
lowering clouds — цёмныя навальні́чныя хма́ры
2) зло́сны; хму́рны, пану́ры (пра чалаве́ка)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
галашчо́к, ‑у, м.
Абл. Вялікі мароз з ветрам (звычайна ў пачатку зімы да выпадзення снегу). Вось аднойчы ўдарыў галашчок, падзьмуў халодны, сіберны вецер і аднекуль прыгнаў цёмныя, нізкія хмары.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
okulary
акуляры;
okulary (przeciw) słoneczne — цёмныя акуляры;
przez różowe okulary — праз ружовыя акуляры
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Вя́ціцінь ’вяхір, Columba palumbus L.’ (Грыг.). Рус.дыял.вети́тень (Мат. СОС), вятю́тень ’тс’ (Дабр., Звукоподр.). Бел.маг.вяціцінь складае адзін арэал з рускімі словамі. Фасмер далучае да апошніх яшчэ вятютень, вятитель, вятюх, витютень, вититин, ветитин, якія пазначаюцца як «цёмныя» і якія Трубачоў, са спасылкай на Унбегауна, лічыць гукапераймальнымі (Трубачоў, Дополн., 1, 308).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
shady
[ˈʃeɪdi]
adj.
1) у це́ню; заце́нены
2) цяні́сты
3) сумне́ўнай сумле́ннасьці; цёмны
rather shady occupations — до́сыць цёмныя заня́ткі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БАКСЁР, нямецкі бульдог,
парода службовых сабак. Выведзены ў Германіі ў канцы 19 ст. скрыжаваннем англ. бульдогаў і ням. булен-бейсераў. Пашыраны ва ўсім свеце.
Канстытуцыя моцная, шыракацелая. Выш. ў карку 58—68 см. Масць рыжая, тыгравая, зрэдку белая, рабая, плямістая. Морда чорная або цёмная, вакол вачэй цёмныя кругі («акуляры»). Шэрсць кароткая, прамая, шорсткая. Хвост купіруюць у маладым узросце. Тып паводзін ураўнаважана-рухомы. Добра дрэсіруецца. Характэрны алюр — галоп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛЬЦЫ САТУ́РНА,
яркія плоскія канцэнтрычныя кольцы вакол планеты Сатурн, утвораныя мноствам цвёрдых ледзяных ці пакрытых лёдам цел, якія адбіваюць сонечнае святло. Цвёрдыя целы, што ўтвараюць К.С., маюць памеры ад некалькіх міліметраў да 15 м, рухаюцца па кругавых і эліптычных арбітах і пастаянна сутыкаюцца адно з адным. Таўшчыня К.С. 1,5 км, знешні дыяметр каля 250 тыс.км. У кольцах назіраюцца цёмныя шчыліны, самыя буйныя з якіх наз. шчылінамі Касіні і Эйнке.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
надзе́мны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца над паверхняй зямлі або на паверхні зямлі; проціл. падземны. Надземныя збудаванні. □ Вецер гнаў з-пад мора цёмныя, рэдкія воблакі, кружыў іх і раскідваў у надземных прасторах.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)