дрэйфава́ць па цячэ́нні mit der Strömung tréiben*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
панізоўе Нізіна, нізкае месца ў ніжнім цячэнні ракі (Жытк.).
□в. Панізоўе Віц.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ДЗВІНАСА́,
рака ў Лагойскім і Вілейскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток р. Вілія. Даўж. 54 км. Пл. вадазбору 614 км². Пачынаецца каля в. Задворнікі Лагойскага р-на, цячэ ў межах Мінскага ўзв. У верхнім цячэнніназ. Сытніца. Асн. прытокі: Малка, Рудаўка, Балавец, Вейнка (справа), Дзвонка (злева). Пойма двухбаковая, забалочаная (асабліва ў ніжнім цячэнні), шыр. 100—150 м. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 3,3 км каналізаванае. Берагі стромкія. На рацэ Плешчаніцкае вадасховішча, сажалка. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСТВА́,
рака ў Столінскім р-не Брэсцкай вобл. Беларусі і на Украіне, левы прыток р. Сцвіга (бас.р. Прыпяць). Даўж. 172 км, у межах Беларусі 80 км. Пл. вадазбору 2400 км², у межах Беларусі 800 км². Пачынаецца ў Ракітнаўскім р-не Ровенскай вобл. Украіны, у верхнім і сярэднім цячэнні называецца Льва. Цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе. Асн. прытокі справа — Гнойніца (на Украіне), Мышанка і Лесавая Рэчка (на Беларусі). Даліна невыразная, у верхнім цячэнні месцамі трапецападобная. Пойма двухбаковая шыр. 300 м — 5 км, пераважна забалочаная. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя. Рэчышча сярэдне звілістае, разгалінаванае, у ніжнім цячэнні каналізаванае, мноства нізкіх пясчаных затапляльных астравоў і асяродкаў. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 10,1 м³/с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вярхо́вы ’размешчаны вышэй па цячэнню ракі’ (БРС), укр.верхови́й ’тс’, рус.верхово́й ’які знаходзіцца вышэй па рацэ; параўн. таксама верховье ’мясцовасць, якая ляжыць бліжэй да вяршыні ракі’, верховщик, верховец, верхота, верховщина ’жыхары, якія жывуць у верхнім цячэнні ракі’. Да верх (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ов‑ы (< прасл.vьrx‑ov‑ъ ’верхні’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НЯВІ́ША,
рака ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Котра (бас.р. Нёман). Даўж. 39 км. Пл. вадазбору 328 км². Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Мякішы, цячэ ў межах Лідскай раўніны, упадае ў р. Котра на У ад хут. Зубраўка. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная, шыр. 500—600 м, у ніжнім цячэнні перасечаная старыцамі. Пойма двухбаковая, у ніжнім цячэнні пад хмызняком. Рэчышча на працягу 27 км ад вытоку каналізаванае. Каля в. Кронькі сажалка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ЗВА,
рака ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Нёман. Даўж. 26 км. Пл. вадазбору 141 км². Пачынаецца на зах. схілах Навагрудскага ўзв. У верхнім і сярэднім цячэнніназ.Ізаўка. Цячэ пераважна па лесе, у сярэднім цячэнні — па глыбока ўрэзанай даліне.