2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), з інф. Праявіць першыя прыметы якога-н. дзеяння або стану.
Лякарства пачало дзейнічаць.
Пачало цямнець.
3.што чым або з каго-што. Узяцца за што-н. у першую чаргу.
П. прамову прывітаннем або з прывітання.
4.што. Прыступіць да спажывання чаго-н.
П. новую буханку хлеба.
|| незак.пачына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
◊
Пачынаючы з, прыназ. з Р — тое, што і «з» (у 1 знач.).
Пачынаючы з гэтай старонкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цьмяне́ць, ‑ее; незак.
1. Станавіцца цьмяным; цямнець. На голых кустах стухаў вечар, неба цьмянела і, здавалася, асядала на лес.Карамазаў.// Траціць свой бляск, яркі колер. [Хлопец:] — Ах, як жа не пашанцавала вам! Блешні цьмянеюць і чарвячкі, відаць, сохнуць.Ракітны.
2.перан. Траціць сваю яркасць, выразнасць: станавіцца менш выразным. Цьмянела яго слава. □ Дарагія вобразы радзімы ніколі не цьмянеюць перад нашымі вачыма.Хведаровіч.Але што больш астывалі [мядзведзіцкія], то ўсё больш цьмянела задавальненне ад перамогі.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
mroczyć się
mroczy|ć się
незак.цямнець; гаснуць, згасаць;
~ mi się przed oczyma — у мяне цямнее ў вачах
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ciemnić się
ciemni|ć się
незак.цямнець; цямнецца;
na horyzoncie ciemnić się linia lasu — на гарызонце цямнеецца лінія лесу
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
beláufen*
1.vt
1) аббе́гчы
2) абця́гваць, заця́гваць (смугой і г.д.)
2.vi(s)цямне́ць; заця́гвацца (чым-н.)
3.~, sich (aufa) склада́ць (якую-н. суму)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
1. Памясціць, усунуць у што‑н., пад што‑н., за што‑н. Засунуць сякеру за пояс. Засунуць чамадан пад ложак. □ Як толькі пачало цямнець, я засунуў пісталеты ў кішэню, паклаў туды ж запасныя магазіны з патронамі.Карпюк.// Зачыніць, усунуўшы што‑н. на месца. Засунуць шуфляду.
2.Разм. Зачыніць, закрыць на засаўку. Міроніха, правёўшы мужа, зайшла на двор, засунула на засаўку дзверы ў хляве.Гурскі.
3.Разм. Пакласці, схаваць так, што цяжка знайсці; падзець, задзець. Куды гэта ты засунуў нож?
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. меркнуў, ‑нула і мерк, ‑ла; незак.
1. Траціць паступова яснасць; цямнець. У прагаліне паміж дрэў відно было неба. Яно меркла і з кожнай секундай здавалася глыбейшым.Чорны.Водбліскі ад агню то ўспыхвалі, то раптам мерклі, знікалі, праглынутыя цемрай ночы.Лынькоў.
2.перан. Траціць сілу, значэнне; слабець. Мінаюць гады, а веліч нашай рэвалюцыі не меркне.«ЛіМ».У яго [Стафанковіча] душы меркла і траціла сэнс усё іншае, што жыло ў людзях і не належала да тых спраў, якія поўнілі ўсю яго істоту.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)