МУЛА́ТЫ,

нашчадкі ад шлюбу паміж прадстаўнікамі еўрапеоіднай расы і неграмі. Прамежкавы антрапалагічны тып са смуглым адценнем скуры. Жывуць пераважна ў Паўд. і Цэнтральнай Амерыцы.

т. 11, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гу́льдэн, ‑а, м.

1. Грашовая адзінка Нідэрландаў, роўная 100 цэнтам.

2. Залатая, а пасля сярэбраная манета ў радзе краін Цэнтральнай Еўропы ў 14–19 стст.

[Ням. Gulden.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́ны, ‑аў; адз. гун, ‑а, м.

Аб’яднанні качавых плямён Цэнтральнай Азіі, якія ўварваліся ў пачатку нашай эры ў Еўропу і пазней рассяліліся па розных краінах.

[Лац. Hunni.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛІЛО́НГВЕ (Lilongwe),

горад, сталіца Малаві, на р. Лілонгве. Адм. ц. Цэнтральнай правінцыі. Засн. ў 1902. 395,5 тыс. ж. (1993). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр раёна вырошчвання тытуню і тытунёвай прам-сці.

т. 9, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

канкістадо́ры і канквістадо́ры, ‑аў; адз. канкістадор і канквістадор, ‑а, м.

Іспанскія і партугальскія заваёўнікі Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, якія вызначаліся жорсткасцю да карэннага насельніцтва. // Пра заваёўнікаў, захопнікаў наогул.

[Ад ісп. conquistador — заваёўнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псіханеўро́з

(ад псіха- + неўроз)

захворванне цэнтральнай нервовай сістэмы функцыянальнага характару.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мезані́н

(іт. mezzanino)

няпоўны паверх, пабудаваны над цэнтральнай часткай жылога (звычайна невялікага) дома.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ПАЎДНЁВА-ГВІНЕ́ЙСКАЕ ЎЗВЫ́ШША,

у Цэнтральнай Афрыцы, у Камеруне, Габоне і Рэспубліцы Конга. Абмяжоўвае з З упадзіну Конга. Уяўляе сабой выступ фундамента Афрыканскай платформы. Выш. ад 700 да 1500—2000 м. У раслінным покрыве пераважаюць вечназялёныя экватарыяльныя лясы, паркавыя саванны.

т. 12, с. 192

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНЦЫРА́БЕ (Antsirabe),

горад у цэнтральнай ч. Мадагаскара. 91 тыс. ж. (1982). Шашэйная і чыг. сувязь з г. Антананарыву. Тэкст., харчасмакавая прам-сць. Цэментны з-д. Ювелірная вытв-сць. Цэнтр с.-г. раёна (рыс, агародніна, малочная жывёлагадоўля). Рэгіянальны універсітэцкі цэнтр. Бальнеалагічны курорт.

т. 1, с. 409

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

неўрапа́тыя

(ад неўра- + -патыя)

парушэнне дзейнасці цэнтральнай нервовай сістэмы ў чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)