ІНТЭНСІ́ЎНАСЦЬ ВЫПРАМЯНЕ́ННЯ,

энергетычная характарыстыка эл.-магн. выпрамянення, прапарцыянальная квадрату амплітуды ваганняў. Мерай І.в. з’яўляецца Пойнтынга вектар. У фотаметрыі паняцце І.в. аптычнага эквівалентнае асветленасці.

т. 7, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАТА́ЛЬНАСЦЬ (ад позналац. totalis увесь, цэлы),

абагульненая характарыстыка аб’ектаў, якія вылучаюцца складанай унутранай структурай, інтэграванасцю, самадастатковасцю, аўтаномнасцю і проціпастаўленасцю асяроддзю; тое, што цэласнасць.

т. 15, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

exhaustive

[igˈzɔstɪv]

adj.

1) які́ вычэ́рпвае (сі́лы, запа́сы)

2) вычарпа́льны (адка́з), усебако́вы (характары́стыка); даўгі́, дакла́дны (экза́мэн, справазда́ча)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

атэста́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. атэставаць.

2. Ацэнка, водгук, характарыстыка, якая даецца каму‑, чаму‑н. Лемяшэвіч не захацеў больш выслухоўваць атэстацыі людзей, якіх ён не ведаў, з якімі ні разу не сустракаўся. Шамякін.

[Лац. attestatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ацэнка, характарыстыка, атэстацыя; абмалёўка (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

неакапіталі́зм

(ад неа- + капіталізм)

сучасная характарыстыка буржуазнымі ідэолагамі капіталізму шляхам маскіроўкі яго класавага характару.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

СВЯЦІ́ЛЬНАСЦЬ,

аптычная характарыстыка паверхневай інтэнсіўнасці светлавога патоку, які выпрамяняецца дадзеным пунктам паверхні цела. Роўная адносінам светлавога патоку, што выходзіць з элемента паверхні, да плошчы гэтага элемента. Адзінка вымярэння С. ў СІ — люмен з квадратнага метра (лм/м²).

т. 14, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Kénnwert m -(e)s, -e

1) пака́зчык, характары́стыка

2) тэхні́чныя да́ныя [пака́зчыкі]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Kénnziffer f -, -n

1) эк. пака́зчык, і́ндэкс

2) матэм. характары́стыка (лагарыфма)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ВО́ЛЬФА ЛІК,

характарыстыка (індэкс) сонечнай актыўнасці. Абазначаецца W. Вызначаецца як W = f+10g, дзе f — агульны лік сонечных плям, g — лік утвораных імі груп, бачных на Сонцы ў дадзены момант часу. Уведзены ў 1848 швейц. астраномам Р.​Вольфам.

т. 4, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)