Які мае адносіны да стаматалогіі, звязаны з ёю. Стаматалагічная клініка. Стаматалагічны факультэт. □ Да стаматалагічнага кабінета абласной клінічнай бальніцы падышла жанчына, з нумарком у руцэ.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Fakultätf -, -en факультэ́т;
die ~en an der Universität факультэ́ты універсітэ́та
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
fakultet, ~u
м.факультэт;
fakultet prawny — юрыдычны факультэт;
robić drugi fakultet — атрымліваць другую вышэйшую адукацыю
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
медыцы́нскі, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з медыцынай. Медыцынскія ўстановы. Медыцынскі факультэт.// Звязаны з дзейнасцю ўрача. Медыцынскія абавязкі. Медыцынская дапамога.// Які выкарыстоўваецца ў медыцыне, звязаны з лячэннем; лячэбны. Медыцынскія прэпараты.
•••
Медыцынская сястрагл. сястра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
САНГА́ЙЛА (Songaila) Мікалас (5.9.1875, маёнтак Кузьміно, Пскоўская вобл., Расія — 12.9.1941),
літоўскі архітэктар. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1894—1903) і ў Італіі. У 1908—15 выкладаў у політэхн. ін-це ў Пецярбургу, у 1921—41 — Літ. ун-це ў г. Каўнас. Паводле яго праектаў з рысамі рацыяналізму і неакласіцызму пабудаваны Літ. банк (1928, з арх. А.Функам і Ф.Візбарасам), фіз.-хім.факультэт ун-та (1937, не захаваўся) у Каўнасе, банкі ў гарадах Паневяжыс (1930), Біржай (1935), Мажэйкяй (1937) і інш., рэканструяваны Дзярж.т-р у Каўнасе (1923—25, з У.Дубянецкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМБРО́ЎСКІ Юрый Восіпавіч (12.6.1909, Масква — 29.5.1978),
рускі пісьменнік. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1932). У 1932 арыштаваны і высланы з Масквы ў Алматы. Працаваў у музеі. У 1930—50-я г. правёў у лагерах і ссылках каля 18 гадоў. Гісторыя ў святле маральных праблем сучаснасці ў раманах «Дзяржавін» (кн. 1, 1939), «Малпа прыходзіць па свой чэрап» (1959), кн. «Смуглая лэдзі. Тры навелы пра Шэкспіра» (1969). Механізм таталітарызму ў СССР аналізуе ў аповесці «Хавальнік старажытнасцей» (1964) і яе працягу — рамане «Факультэт непатрэбных рэчаў» (Парыж, 1978, М., 1989). У вершах Д. — драм. вопыт ахвяры рэпрэсій. Аўтар паэмы «Каменны тапор» (1939).
Тв.:
Хранитель древностей: Роман. Новеллы. Эссе. М., 1991;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫНКЕ́ВІЧ Уладзімір Іванавіч (н. 29.10.1952, г. Керкі, Туркменістан),
бел. мастак-акварэліст, мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1987). Скончыў маст.-графічны факультэт Віцебскага пед. ін-та (1974). З 1978 выкладае ў Бел. ун-це культуры ў Мінску. Сярод лепшых твораў серыі акварэляў «Метрабуд» (1988), «Паазер’е» (1989), «Стварэнне свету» (1993), «Дыялектыка палётаў» (1993—95), «Італьянскі сшытак» (1996), «Сем колераў сонца» (1997), «Восеньскі букет» (1990—2001), дыпціх «Поўня ў небе і крыж на зямлі» (1995), лісты «Няголеная рыба», «Іншы свет», «Птушка-восень» (усе 1996). Работы вылучаюцца колеравай экспрэсіяй, рытмічнасцю кампазіцыі, разнастайнасцю выкарыстання маст. прыёмаў. Даследуе праблемы бел. графікі 19—20 ст.