спосаб хуткага капіравання графічных і тэкставых арыгіналаў (чарцяжоў, карт, праектнай дакументацыі і інш.) на святлоадчувальнай паперы. Пры С. святло праходзіць праз празрыстыя месцы арыгінала (напр., калькі), уздзейнічае на святлоадчувальны слой паперы і афарбоўвае яго ў той ці іншы колер. У залежнасці ад спосабу С. атрымліваюць копіі прамыя і люстраныя, пазітыўныя і негатыўныя, чорна-белыя і каляровыя. Пры выкарыстанні дыазапаперы (у яе склад уваходзяць дыазазлучэнні, што разбураюцца пад дзеяннем святла) спосаб наз.дыязакапіраваннем. З 1970-х г. выцеснены электрафатаграфіяй, упрыватнасціксераграфіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́КУС (ад лац. focus ачаг, агонь) у оптыцы, пункт, у якім пасля праходжання паралельным пучком прамянёў аптычнай сістэмы перасякаюцца прамяні пучка (ці іх прадаўжэнні, калі сістэма ператварае паралельны пучок у разыходны). У 1-м выпадку Ф. — сапраўдны, у 2-м — уяўны. Калі прамяні праходзяць паралельна аптычнай восі сістэмы, Ф. знаходзіцца на гэтай восі і наз. галоўным. У ідэальнай аптычнай сістэме ўсе Ф. размешчаны на плоскасці, перпендыкулярнай восі сістэмы, — факальнай плоскасці. У рэальнай сістэме Ф. знаходзяцца на факальнай паверхні, форма якой залежыць, упрыватнасці. ад аберацый аптычнай сістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКТА́МЫ,
арганічныя рэчывы; унутраныя цыклічныя аміды амінакіслот. Маюць у цыкле групоўку —C(O)—NR— (R — атам вадароду H ці арган. радыкал). Паводле колькасці атамаў у цыкле адрозніваюць α-Л. (3 атамы), β-Л. (4 атамы), γ-Л. (5 атамаў) і г.д. Л. — крышт. рэчывы. Добра раствараюцца ў вадзе і арган. растваральніках (гл.Капралактам). Паводле хім. уласцівасцей падобныя да амідаў карбонавых кіслот. Многія Л. — біялагічна актыўныя рэчывы (напр., β-Л. ўваходзяць у састаў лактамных антыбіётыкаў, упрыватнасці пеніцылінаў). У прам-сці выкарыстоўваюць пераважна для вытв-сці поліамідных валокнаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РНЕКЕР (Berneker) Эрых (3.2.1874, г. Кёнігсберг, цяпер г. Калінінград, Расія, — 15.3.1937),
нямецкі мовазнавец-славіст. Далучаўся да младаграматызму. Акад. Польскай АН (1914). Праф. Пражскага (з 1902), Брэслаўскага (з 1909), Мюнхенскага (з 1911) ун-таў. Даследаванні па гісторыі і параўнальным слав. і балт. мовазнаўстве. Адзін з першых пачаў вывучаць стараж.-слав. сінтаксіс, упрыватнасці парадак слоў («Парадак слоў у славянскіх мовах», 1900). Асн. праца — «Славянскі этымалагічны слоўнік» (вып. 1—6, 1909—13, незавершаная, даведзена да слова «morъ»). У 1923—29 рэдагаваў час. «Archiv für slavische Philologie» («Архіў славянскай філалогіі»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сентыменталі́зм, ‑у, м.
1. Напрамак у літаратуры і мастацтве другой паловы 18 — пачатку 19 стст., які характарызуецца асаблівай увагай да душэўнага свету чалавека, да прыроды і разам з тым ідэалізуе рэчаіснасць. Багушэвіч выступае.. (у прадмове да зборніка «Смык беларускі») супраць літаратурнага лібералізму і сентыменталізму, упрыватнасці, супраць тых твораў Дуніна-Марцінкевіча і іншых пісьменнікаў, у якіх жыццё народа паказвалася непраўдзіва, словам, не так, як гэта патрабавалася метадам крытычнага рэалізму.Ларчанка.
2.Уст. Залішняя чуллівасць, сентыментальнасць. Клопат быў аб тым, каб, пазбягаючы квяцістасці, сентыменталізму, адначасова не ўпасці ў сухасць, канцыляршчыну.Кучар.
[Фр. ад sentiment — пачуццё, чуллівасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АМІТО́З (ад а... + мітоз),
прамое дзяленне ядра, адзін са спосабаў дзялення клеткі. Упершыню апісаў ням. біёлаг Р.Рэмак (1841); тэрмін прапанаваў ням. гістолаг В.Флемінг (1882). Адбываецца праз падзел ядзерца з наступнай перацяжкай усяго цела ядра без утварэння храмасом і ахрамацінавага верацяна. Пры амітозе, у адрозненне ад мітозу, не забяспечваецца раўнамернае размеркаванне генет. матэрыялу кожнай храмасомы паміж дзвюма даччынымі клеткамі. Часам пры дзяленні ядра ў ходзе амітозу ўтвараюцца мнагаядзерныя клеткі. Амітоз уласцівы некаторым прасцейшым, а таксама клеткам спец. тканак (напр., храстковай, злучальнай) і паталагічных разрастанняў, упрыватнасці пухлінных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ДЭКІНД (Dedekind) Юліус Вільгельм Рыхард (6.10.1831, г. Браўншвайг, Германія — 12.2.1916),
нямецкі матэматык. Чл. Берлінскай (1880) і Парыжскай (1910) АН. Вучыўся ў Гётынгенскім ун-це ў К.Гаўса і П.Дзірыхле. У 1862—1912 праф. Вышэйшай тэхн. школы ў Браўншвайгу. Навук. працы па тэорыі алгебраічных лікаў. Стварыў шэраг агульных канцэпцый сучаснай алгебры, упрыватнасці ўвёў паняцце кольца, даў сучаснае вызначэнне ідэала ў матэматыцы. Д. — аўтар адной з сістэм строгага абгрунтавання тэорыі рэчаісных лікаў.
Літ.:
Стройк Д.Я. Краткий очерк истории математики.: Пер. с нем. 2 изд. М., 1969. С. 219—221.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Сухаве́іца, сухове́іца ’пясчанае поле’ (Лекс. Бел. Палесся). Відаць, да наступнага (’поле, дзе дуе сухі вецер’). Параўн. Выгонная (Бел.-укр. ізал., 20) са спасылкай на Талстога (Геогр., 129), які лічыў двухкамплектныя спалучэнні з *suxo не характэрнымі сучасным заходне- і паўднёваславянскім мовам, аднак раней прадуктыўнымі, упрыватнасці, у славенскай, і бачыць у слове палескае спецыфічнае семантычнае ўтварэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ándre, ánderea (ужываецца толькі ў скланяльных формах) другі́, і́ншы, насту́пны;
únter ~m сяро́д і́ншага, між і́ншым;
nichts ~es між і́ншым, упрыва́тнасці
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
траасты́т
[ад фр. L. Troast = прозвішча фр. хіміка (1825—1911)]
структурная састаўная частка сталі, якая ўяўляе сабой высокадысперсную сумесь часцінак ферыту і карбідаў (упрыватнасціцэментыту); па цвёрдасці займае сярэдняе становішча паміж мартэнсітам і сарбітам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)