латышскі пісьменнік. Засл. дз. культуры Латвіі (1953). Засл. работнік культуры Беларусі (1979). У 1954—65 сакратар праўлення СП Латвіі. Друкаваўся з 1927. Аўтар зб-каў вершаў і паэм «У варотах сонца» (1946), «Горкія кветкі» (1960), «Паэзія» (1973), «Успомні, маладосць мая» (1976), п’ес «Сустрэча на беразе» (1948), «Караблі выходзяць у мора» (1955) і інш. На лат. мову пераклаў творы Я.Купалы, Я.Коласа, А.Адамовіча, Я.Брыля, І.Мележа, І.Шамякіна, А.Якімовіча. Творы Ванага на бел. мову перакладалі Я.Брыль, В.Вітка, П.Галубцова, Х.Жычка. Літ. прэмія імя А.Фадзеева 1980.
Тв.:
Бел.пер. — Вялікія справы маленькага Мікіня. Мн., 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІВО́НСКІ О́РДЭН,
каталіцкая і ваен.-паліт.арг-цыяням. рыцараў-крыжакоў на тэр. сучасных Латвіі і Эстоніі (гіст.Лівоніі) у 1237—1562, а таксама ўтвораная ордэнам феад. дзяржава. Створаны з рэшткаў разгромленага князямі ВКЛу бітве пры Шаўляі (1236) ордэна мечаносцаў, які ў 1-й трэці 13 ст. падначаліў і прымусова хрысціянізаваў большасць лат. і эст. плямён; існаваў як частка Тэўтонскага ордэна. Ленная залежнасць рыцараў Л.о. ад мясц. біскупаў спынілася каля 1360. З 2-й пал. 15 ст. ў выніку аслаблення Тэўтонскага ордэна Л.о., якому належала каля 2/3лат. і эст. зямель, стаў фактычна незалежнай феад. дзяржавай. Ордэн складаўся з паўнапраўных членаў — братоў (400—500 чал. да 16 ст., 120—150 у сярэдзіне 16 ст.), святароў і паўбратоў (рамеснікаў і служачых). На чале яго стаяў пажыццёва выбраны магістр з рэзідэнцыяй у Рызе ці Вендэне (цяпер Цэсіс, Латвія). З канца 14 ст. пры магістру існаваў савет з 5—6 вышэйшых чыноўнікаў, які вызначаў усю палітыку ордэна. Мясц. кіраванне ў абласцях, на якія быў падзелены Л.о., належала комтурам (военачальнікам) і фогтам (чыноўнікам пераважна з суд. функцыямі). Войска (каля 4 тыс.чал.упач. 15 ст.) складалася з братоў з іх узбр. слугамі — кнехтамі і васалаў, а з канца 14 ст. таксама і з наёмнікаў. Л.о. у 13—15 ст. вёў войны супраць Полацкага княства, ВКЛ, Ноўгарада і Пскова, умешваўся ў іх паліт. справы. Ён удзельнічаў у войнах Маск. дзяржавы з ВКЛ 1500—03 (на баку ВКЛ) і 1512—22 (на баку Масквы).
Разгромлены маск. войскамі ў 1560 у час Лівонскай вайны 1558—83, яго тэрыторыя падзелена паміж ВКЛ (большая частка), Даніяй і Швецыяй. Як ордэн і дзяржава скасаваны 5.3.1562.
латышскі акцёр. Нар.арт.СССР (1956). Вучыўся ў Петраградскім ун-це. З 1916 удзельнічаў у спектаклях лат. петраградскага Новага т-ра, драм. калектыву латыш. стралковага палка. У 1919—71 у Рабочым т-ры Сав. Латвіі ў Рызе (цяпер Латв.т-р драмы імя А.Упіта). Творчасці ўласцівы глыбокае раскрыццё псіхалогіі персанажаў, сац. тыпізацыя: Левій, Мінтаўт («Іосіф і яго браты», «Індуліс і Арыя» Я.Райніса), Гароза («Сын рыбака» В.Лаціса), Ванаг («Зямля зялёная» А.Упіта), Цэпліс («Цэпліс» П.Розіціса), Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Лыняеў («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага). Здымаўся ў кіно: «Вяртанне з перамогай» (1948), «Райніс» (1949), «Да новага берага» (1955), «Сын рыбака» (1957). Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951.
латышскі пісьменнік. Скончыў Рыжскую гандл. школу (1881). Друкаваўся з 1882. Тонкі бытапісальнік лат. вёскі, псіхолаг, майстар стылю і кампазіцыі. Узнімаў сац.-псіхал. праблемы, характары раскрываў праз складаныя духоўныя перажыванні. Аўтар навел і апавяданняў «Пустазелле» (1887), «У Спіенах» (1888), «Раўдупіетэ» (1889), «Веснавыя замаразкі» (1898), «Андрыксон» і «У цені смерці» (1899), драм «Злы дух» (1891), «Блудны сын» (1893), «Індраны» (1904), «У агні» (1905), камедый «Грахі Трыны» (1891), «Дні краўцоў у Сілмачах» (1902) і інш. Вядомы і як паэт-лірык, сатырык і гумарыст. На бел. мову творы Блаўмана перакладала Х.Лялько.
латышскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Латвіі (1947). Скончыў Тукумскую гар. школу. Настаўнічаў. У 1908 заснаваў кніжнае выд-ва «Дзірцыемніекі». Друкавацца пачаў у 1891. Пісаў рэаліст. апавяданні пра жыццё лат. вёскі (зб-кі «Апавяданні Упіта», 1900; «Зранку», 1912; «Пад вечар», 1913; «Апавяданні шэрага каменя», 1914). У 1893—1921 жыў у Закаўказзі, стварыў каўказскі цыкл (зб-кі «У каўказскіх гарах», 1924; «Апавяданні Каўказа», т. 1—2, 1927). Аўтар аўтабіягр. трылогіі «Дзённік Пастарыня» (1922), «Пастарынь у школе» і «Пастарынь у жыцці» (абодва 1924), кніг для дзяцей. На бел. мову яго творы перакладалі У.Пігулеўскі, Я.Скрыган, Л.Філімонава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТЫ́ШСКАЯ МО́ВА,
адна з балтыйскіх моў. Мова латышоў, дзярж. мова Латвіі. Мае 3 дыялекты: сярэднелатышскі (аснова літ. мовы), лівонскі, верхнелатышскі.
У фанетыцы — адрозненне доўгіх і кароткіх галосных, 5 дыфтонгаў, складовая інтанацыя, націск на 1-м складзе; у марфалогіі — 2 роды назоўнікаў (мужч. і жан.), зваротныя назоўнікі, 6 скланенняў, 7 склонаў, 5 ладоў дзеяслова, яго складаныя часавыя формы, скланенне дзеепрыслоўяў, складаная сістэма дзеепрыметнікаў; у сінтаксісе — недапасаванае азначэнне, параўнальна вольны парадак слоў, канструкцыя «давальны самастойны».
Літ. мова склалася ў канцы 19 ст. Пісьменства з 16 ст. на аснове лац. гатычнага пісьма. У аснове сучаснай лат. графікі — лац. алфавіт (антыква) з дадатковымі дыякрытыкамі. Л.м. ўзаемадзейнічае з бел. мовай. У яе літ. мове і гаворках ёсць беларусізмы [kaza (каза), kożuch (кажух) і інш.], адпаведна ў бел. мове — латышызмы («дылда», «мітусіць» і інш.).
Літ.:
Векслер Б.Х., Юрик В.А. Латышский язык. 6 изд. Рига, 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
скрыжава́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. скрыжаваць (у 1 знач.); дзеяннеістанпаводледзеясл. скрыжавацца (у 1, 3 знач.).
2. Месца, дзе скрыжоўваюцца дарогі, вуліцы і пад. На скрыжаванні палявых дарог Здаўна стаіць сяло Чырвоны Лог.Танк.На скрыжаванні вуліц Наташа спынілася, пачакала, пакуль пройдуць машыны.Гамолка.Развітання хвіліна На скрыжаванні лясным...Куляшоў.// Наогул месца, дзе перасякаецца што‑н. чым‑н. У змроку відаць было, як у неба ўрэзвалася скрыжаванне лат.Скрыган.У скрыжаванні нааконных крат — нябёсаў родных зрэзаны квадрат.А. Вольскі./уперан.ужыв.Вёска ў Заходняй Беларусі стаяла на скрыжаванні нацыянальных і сацыяльных супярэчнасцей.У. Калеснік.
3. Спарванне жывёлін або апыленне раслін розных відаў, гатункаў, народ для атрымання новай пароды, новага віду ці гатунку.
4. Узаемадзеянне дзвюх або некалькіх моў. Скрыжаванне моў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АПУЛЕ́Й ((Apuleius) Луцый) (каля 125, г. Мадаўра, Паўн. Афрыка — каля 180),
старажытнарымскі пісьменнік, аратар. Адукацыю атрымаў у Карфагене і Афінах. З яго літ. спадчыны дайшла невял. частка: авантурна-алегарычны раман «Метамарфозы» («Залаты асёл») у 11 кнігах з устаўнымі навеламі (у т. л. казка пра Амура і Псіхею, кн. 4—6), у якім рэаліст. і сатыр. малюнкі з жыцця рымскай правінцыі 2 ст.н.э. спалучаюцца з эротыкай, фантастыкай і містыкай, — адзін з першых псіхал. раманаў уеўрап. л-ры; «Апалогія, ці Слова ў абарону супраць абвінавачання ў магіі»; зб. урыўкаў з рытарычных прамоў Апулея «Фларыды»; навукова-філас. трактаты і інш. На бел. мову «Метамарфозы» пераклаў П.Бітэль.
Тв.:
Бел.пер. — Метамарфозы, ці Залаты асёл // Лонг. Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою...: Раманы. Мн., 1991;
Рус.пер. — «Метаморфозы» (и другие сочинения): Пер. с лат.М., 1988.
Ілюстрацыя М.Селешчука да рамана Апулея «Залаты асёл». Мінск. 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ПІНЬШ (Lapiņš),
Лапінь Артур (11.2.1911, с. Саты Тукумскага р-на, Латвія — 1983), латвійскі тэатр. мастак і мастацтвазнавец. Нар. мастак Латвіі (1954). Чл.-кар.АМСССР (з 1970). Вучыўся ў Рызе ў Латвійскай АМ (1929—32). У 1940—41 гал. мастак Т-ра драмы Латвіі. З 1945 уАкад. т-ры оперы і балета Латвіі ў Рызе. Адначасова (да 1947) прарэктар Латв.АМ. Стварыў выразныя паводле колеравага і кампазіцыйнага вырашэння дэкарацыі да спектакляў у т-ры оперы і балета Латвіі: «Кармэн» Ж.Бізэ (1945), «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1949), «Сакта свабоды» А.Скултэ (1950), «Вайна і мір» С.Пракоф’ева (1961), «Валькірыя» Р.Вагнера (1963), «Граў я, скакаў» І.Калніньша (1977). Аўтар манаграфій пра класікаў лат. жывапісу А.Алксніса, Я.Валтэра, Ф.Варславана, К.Гуна, Я.Розентала, Ю.Федэра і інш.Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БА́ЦЬКАЎШЧЫНА»,
культурна-асветнае таварыства бел.нац. меншасці ў Латвіі ў 1921—25. Створана ў Дзвінску (цяпер. г. Даўгаўпілс) групай інтэлігенцыі на чале з настаўнікам Я.В.Харлапам. Членамі кіраўніцтва т-ва ў розны час былі М.Гарэцкі, І.С.Дварчанін, К.Езавітаў, У.Жылка, І.І.Краскоўскі, П.В.Мядзёлка, У.В.Пігулеўскі, С.П.Сахараў, А.П.Якубецкі і інш. Дзейнасці т-ва спрыялі прадстаўнікі лат. інтэлігенцыі Б.Р.Брэжга, Я.Райніс. Пры падтрымцы Райніса пры Мін-ве асветы Латвіі ў 1921 створаны Бел. аддзел для кіраўніцтва навуч. ўстановамі (кіраўнік Сахараў), у Дзвінскім і Люцынскім пав. адкрыта каля 60 бел. школ, заснаваны Люцынская і Дзвінская бел. гімназіі, настаўніцкія курсы, с.-г. школа. Паводле сфабрыкаваных паліцыяй Латвіі матэрыялаў супраць членаў «Бацькаўшчыны» былі арыштаваны Езавітаў, Мядзёлка, Пігулеўскі, Краскоўскі, Якубецкі і інш.Украс. 1925 суд апраўдаў усіх абвінавачаных, але дзейнасць т-ва паступова спынілася.