у межах Усходняй Венесуэлы, дзяржавы Трынідад і Табага (востраў Трынідад і яго атлантычны шэльф), акваторыі заліва Парыя. Плошча 223 тысяч км². Пошук нафты з 1866, распрацоўка з 1909.
Пачатковыя прамысловыя запасы 3049,3 млн.т нафты і 1675,2 млрд.м³ газу. Прадукцыйныя гарызонты на глыбіні ад 85 да 5100 м. Шчыльнасць нафтаў 766—1044 кг/м³. У паўночнай частцы басейна — газавыя і газакандэнсатныя радовішчы. Асноўныя цэнтры перапрацоўкі: Пуэрта-ла-Крус, Эль-Паліта (Венесуэла), Пуэнт-а-П’ер (Трынідад і Табага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКУ́ЛКІН (Якаў Пракопавіч) (29.4.1913, с. Падбужжа Хвастовіцкага р-на Калужскай вобл., Расія —3.12.1983),
дзяржаўны дзеяч БССР. Ген.-лейт. (1970). Скончыў Бранскі тэхнікум шляхоў зносін (1934). З 1940 у органах дзяржбяспекі. Да 1940 працаваў тэхнікам праектнага бюро Упраўлення на Д.-Усходняйчыг. З 1960 старшыня КДБ пры СМ Башкірскай АССР. З 1962 у апараце КДБ пры СМСССР. З 1969 нам.нач. ўпраўлення КДБ пры СМСССР па г. Масква і Маскоўскай вобл. У 1970—80 старшыня КДБ пры СМБССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
чум, ‑а, м.
Лёгкае пераноснае жыллё конусападобнай формы ў некаторых народаў Паўночна-Усходняй Еўропы і Сібіры, якое зроблена з жэрдак, абцягнутых скурамі жывёл. У круглым чуме, куды прывялі нас бацькі Івана, сапраўды было светла, чыста і ўтульна.Рамановіч.
[Комі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КІНАСІ́ТА (Дзюндзі) (н. 2.8.1914, Токіо),
японскі драматург, тэарэтык т-ра. Скончыў Такійскі ун-т (1939). Першы значны твор — гіст. драма «Навальніца» (1947). Яго творы адметныя рэалізмам, сувяззю з фалькл. традыцыямі, усебаковым паказам яп. рэчаіснасці: п’есы «Жураўлінае пер’е» (1949, паст. 1955), «У адной усходняй краіне» (1959), «Японец па імені Ота» (1962; пра Р.Зорге), «Востраў Акінава» (1963), «Паміж богам і чалавекам» (1972), «Свята на мерыдыяне» (1978). Аўтар п’ес на тэмы нар. казак, тэарэт. прац «Праблемы японскага народнага сказа» (1955), «Свет драмы» (1959), «Дыялог з драмай» (1968) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
улу́с, ‑а, м.
1. Уладанне мангольскага хана на тэрыторыі Цэнтральнай Азіі і Усходняй Еўропы.
2. Пасяленне, стойбішча ў народаў Цэнтральнай і Сярэдняй Азіі, Сібіры і ў калмыкаў.
3. У Якуціі да 1926 г. — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, якая адпавядала раёну.
[Манг.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
газе́ль1, ‑і, ж.
Запазычаны з усходняй паэзіі тып вершаскладання, у якім рыфма першых двух радкоў паўтараецца ў кожным цотным радку, а няцотныя застаюцца без рыфмы.
[Араб. gazāl.]
газе́ль2, ‑і, ж.
Невялікая стройная жывёліна падсямейства сапраўдных антылоп з рагамі лірападобнай формы.
[Фр. gazelle з араб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насаро́г, ‑а, м.
1. Вялікая траваедная млекакормячая жывёліна з адным або двума рагамі на насавых і лобных касцях, якая жыве ў Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі. Белы насарог. Аднарогі насарог. Двухрогі насарог.
2. Вялікі буры жук з рогам на галаве.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прышэ́лец, ‑льца, м.
Прышлы, чужы, не тутэйшы чалавек. Тут [у Канадзе] вельмі многа былых прышэльцаў з усходняй Еўропы.Брыль.— Ого, без дакументаў! — мнагазначна сказаў малады, пільна разглядаючы пакрытыя рубцамі з яшчэ не загоенымі ранамі рукі прышэльца.Лупсякоў.Гаспадар падхапіўся, замітусіўся ля прышэльцаў.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
eastern
[ˈi:stərn]
adj.
1) усхо́дні, з усхо́ду
2) з усхо́дняй ча́сткі або́ ўва ўсхо́дняй ча́стцы кра́ю
3) з краёў або́ ў краёх Азіі́ (Усхо́ду)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БУАСЬЕ́ ((Boissier) П’ер Эдмон) (25.5.1810, г. Жэнева, Швейцарыя — 25.9.1885),
швейцарскі батанік. Замежны чл. Пецярбургскай АН (1878). Вучыўся ў Жэневе. Навук. працы ў галіне сістэматыкі і фларыстыкі. Па матэрыялах, сабраных у падарожжах па Іспаніі, Грэцыі, М. Азіі, Егіпце, Палесціне і Сірыі, апісаў каля 6 тыс. новых відаў кветкавых раслін і вызначыў 131 новы род. Аўтар «Усходняй флоры» (т. 1—5, 1867—88), у якой прыведзены апісанні і даныя пра геагр. пашырэнне каля 12 тыс. відаў раслін. Паблізу Жэневы для захавання сабранага ім гербарыя і далейшых работ з ім была створана ўстанова — «Гербарый Буасье».