парода гусей. Выведзена на Украіне і ў Расіі (Тамбоўская вобл.) у 1940-я г. скрыжаваннем роменскіх гусей з тулузскімі. Выкарыстоўваюцца як бацькоўская форма ў скрыжаванні з кубанскімі, рэйнскімі, кітайскімі і інш. пародамі для вытв-сці мясных гусянят. Гадуюць пераважна на Украіне і ў Расіі.
Пер’е шэрае, на жываце белае. Маса гусакоў 6,5—7, гусак 5,5—6 кг. Яйцаноскасць за год 35—45 яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЧНА,
балота на ПдЗ Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Беларусі і на Украіне. Мяшанага (70%), нізіннага (25%) і вярховага тыпаў. Пл. ў межах Беларусі 12,8 тыс.га, на Украіне 0,6 тыс.га, у межах прамысл. пакладу на Беларусі 10,2 тыс.га. Глыб. торфу да 5,7 м. Амаль на ўсёй плошчы падсцілачны торф магутнасцю 1,2 м, месцамі пад ім трапляецца сапрапель. На асушаных землях сеюць збожжавыя і прапашныя культуры, травы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
слабада́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. слабо́ды і (з ліч. 2, 3, 4) слабады́, -бо́д, ж.
1.гіст. Паселішча або гарадскі квартал у Расіі, Беларусі і Украіне ў 11—18 стст., жыхары якога не былі прыгоннымі або часова вызваляліся ад падаткаў.
2. Вялікае гандлёвае ці прамысловае сяло; адасобленая частка вялікага сяла.
3. Пасёлак ля горада; прыгарад (уст.).
|| памянш.слабо́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.
|| прым.слабадскі́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
«АРДЫНА́ЦЫЯ» 1638, «Ардынацыя войска Запарожскага рэестравага»,
пастанова сойма Рэчы Паспалітай пра абмежаванне правоў казацтва пасля сялянска-казацкага паўстання 1637—38 на Украіне. «Ардынацыя» абмяжоўвала прывілеі рэестравых казакоў, скасоўвала пасаду гетмана, адмяняла выбарнасць есаулаў і палкоўнікаў; замест гетмана соймам назначаўся камісар, які ажыццяўляў вайсковую і судовую ўладу. У рэестры (на дзярж. службе) было пакінута 6 палкоў па 1 тыс.чал., астатнія пераводзіліся ў паспалітых казакоў (сялян). «Ардынацыя» страціла значэнне пасля вызв. вайны на Украіне 1648—54.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Варца́ць, ворца́ть ’ванітаваць (пра дзяцей)’ (Мядзв.). Мядзведкі заўважае, што адносна дарослых ужываецца козлы драть або вынитова́ть. Рус. (смал.) варца́ть ’ванітаваць’, варца́ки ’ваніты’. Не вельмі яснае слова. Можна меркаваць, што гэта запазычанне (з трансфармацыяй, перастаноўка гукаў) з польск.дыял.wracać ’ванітаваць’ (яно вядома як польскі правінцыялізм на Украіне; гл. Карловіч, 6, 161). Параўн. форму вараца́ць ’нудзіць’ (Касп.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МЛЫ́НКІ,
гіпсавая пячора на З Падольскага ўзвышша, на Украіне. Даўж. каля 15 км. Сістэма вузкіх праходаў і гротаў. Нацёчныя ўтварэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРКУ́ША (Сямён Іванавіч) (каля 1739, в. Беразань, Гомельская вобл. — ?),
кіраўнік паўстанцкіх атрадаў на Украіне і Беларусі ў 1770—80-я г. З прыгонных сялян Мазырскага пав. З 9 гадоў жыў у Запарожскай Сечы. У складзе запарожскага войска ўдзельнічаў у рус.-тур. вайне 1768—74. У пач. 1770-х г. арганізаваў паўстанцкі атрад, на чале якога нападаў на панскія маёнткі на Украіне. У 1773 сасланы на катаргу, уцёк адтуль у 1776 і сабраў з запарожскай беднаты новы атрад. У 1778 пасаджаны ў турму, праз год уцёк, на чале атрада нападаў на панскія маёнткі на Украіне і Беларусі. У 1783 арыштаваны на Беларусі, але зноў уцёк і ўзначаліў атрад паўстанцаў. У лют. 1784 арыштаваны ў Ромнах і сасланы на вечную катаргу ў Херсон. Пра Гаркушу як абаронцу прыгнечаных складзена шмат нар. песень і апавяданняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙДАМА́КІ (ад тур. haydamak нападаць),
удзельнікі вызв. руху на Правабярэжнай Украіне супраць польскай шляхты. Рух гайдамакаў узнік у 1720-я г. на Валыні і ў Зах. Падоліі, пазней распаўсюдзіўся на інш. раёны Украіны. Атрады гайдамакаў складаліся з сялян, бяднейшых запарожскіх казакоў, батракоў, рамеснікаў. У 1734, 1750, 1768 рух гайдамакаў перарастаў у буйныя паўстанні, найб. значнае ў 1768 («Калііўшчына»). У грамадз. Вайну 1918 — 20 на Украіненац. фарміраванні, што змагаліся супраць сав. улады, выкарыстоўвалі папулярныя ў народзе гіст. традыцыі і называлі сябе гайдамакамі.