1. Летучы, наблізіцца да каго‑, чаго‑н. Самалёты падляцелі да аэрадрома. □ Раптам да першай птушкі падляцела другая, не такая чырвоная.Ляўданскі.// Заляцець пад што‑н. Верабей падляцеў пад страху.
2.перан.Разм. Хутка наблізіцца (падбегчы, пад’ехаць і пад.). Дзяўчына неўзабаве подбегам падляцела да машын, асцярожна .. уселася на пярэднім сядзенні і тады стрымана павіталася.Кулакоўскі.Да перона, нібы віхор, падляцела электрычка.Васілёнак.
3. Узняцца, узляцець уверх і апусціцца. Жуха аказалася нейкая знясіленая, бо крыху падляціць і сядзе.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.што. Прывесці ў дзеянне, у рух, пачаць работу над чым-н.
З. матор.
З. новую мадэль у вытворчасць (пачаць масава вырабляць што-н.). З. сцэнарый у вытворчасць (пачаць працу над фільмам). З. змея (прымусіць узляцець). З. ракету.
3.што. Засунуць куды-н. унутр (разм.).
З. руку ў чыю-н. кішэню (таксама перан.: узяць чужое). З. кіпцюры ў што-н.
4.каго (што). Змясціць, упусціць куды-н. з пэўнай мэтай.
З. малькоў карпа ў сажалку.
|| незак.запуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.запуска́нне, -я, н.іза́пуск, -у, м. (да 2 знач.).
|| прым.запускны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
1. Падняцца ўверх, у вышыню; узляцець. На лётных пляцоўках, у зацішных пералесках гатовы штохвіліны ўзнесціся ўгору грозныя паветраныя крэпасці.Шынклер.Якім падобным на стралу зрабілі ТУ–104 — Срэбны лайнер той, Што ўзнёсся над прасторамі Сібіры, Каб апынуцца недзе за Чытой!..Кусянкоў.Вы [касманаўты] ўзнесліся туды, высока, І плылі ў міжзорным акіяне...Буйло.// Накіравацца ўвысь, узвысіцца. Той хвілінай я думаў пра шчасце, А яшчэ — пра Сінія скалы, Што ўзнесліся горда Над горадам Слівенам.Гілевіч.І бяроза, што ўзнеслася над хатай, тая ж, статная і прыгожая.Шашкоў.Новенькая беленькая шпакоўня ўзнеслася над яшчэ голымі кронамі невялічкага маладога садка.Дуброўскі.
2.перан.Разм. Стаць ганарыстым, фанабэрыстым, пагардлівым.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узлёт, ‑у, М ‑лёце, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. узлятаць — узляцець (у 1 знач.).
2.перан.; чаго. Кульмінацыя развіцця; росквіт, уздым. Як і ў гісторыі іншых старажытных гарадоў, у гісторыі Полацка мы бачым і перыяды бурнага ўзлёту, і перыяды заняпаду.Хадкевіч.Жыццё без узлётаў, пралікаў і спадаў, Вёз спрэчак калючых, нібыта асцё, Без спёкі, без хмар і густых снегападаў — Расклад ці інструкцыя, а не жыццё.Грахоўскі.
3.перан.; чаго. Уздым, натхненне. Узлёт сіл. Узлёт творчай думкі. Паэтычны ўзлёт. □ Многім паэтам вядомы ўзлёты і спады, з-пад аднаго і таго ж пяра выходзяць творы наўздзіўнай сілы і, поруч з імі, рэчы больш-менш бедныя і недасканалыя.Лужанін.Сапраўдным узлётам Купалы-лірыка былі чэрвень-ліпень 1911 года. .. У гэты час было напісана больш трыццаці вершаў.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Імкліва падняцца ўверх, узляцець увысь. Клубок агню ўзвіўся ўгору і на міг асвятліў зямлю.Няхай.Над горадам узвіліся рознакаляровыя ракеты.Дудо.Глянуў заяц і здзівіўся — Раптам віхрам снег узбіўся.Танк.Чарада галубоў пранеслася пад соснамі, нізка абляцела вакол дома, памкнулася да вышкі, дзе была галубятня, і... зноў узвілася ўгару.Шамякін./ Пра песні, гукі, галасы і пад. Узвілася песня за гарой высокай.Панчанка.Быццам хочучы спалохаць мяне, прарэзліва ўзвіўся гудок над сцішаным прасторам.Сабаленка./ Пра каня. Конь узвіўся на дыбкі.Кулакоўскі./ Пра сцягі, заслоны і пад., якія хутка ўзнімаюцца ўверх. Строгія столкі заслоны ўзвіліся.Глебка.Над галовамі людзей, якія сышліся ў адзін гурт, узвілося, затрапятала, як жывое, чырвонае палотнішча.Сабаленка.
3.перан. Прыйсці ў раздражнены стан; узбурыцца. «Як з ночы? — узвіўся Селязнёў. — Чаму не далажылі адразу?» А Пракапенка толькі цепае плячыма.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ponad
1. па-над, над;
wzbić się ponad chmury — узляцець над хмарамі;
ponad falami — па-над хвалямі;
ponad wszystko — вышэй за ўсё;
2. звыш, над;
ponad miarę — звыш меры;
wydać ponad tysiąc złotych — выдаткаваць больш за тысячу злотых;
bielszy ponad śnieg — бялейшы за снег
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)