Пу́псік ’нешта маленькае, падобнае на шарык’ (мсцісл., Мат. Маг.), ’пампон’ (Яўс.). Хутчэй за ўсё, запазычанне з рус. разм. пупс, пупсик (пра нешта малое, надутае), што з ням. Puppe ’лялька’, франц. pupėe ’тс’ (гукапераймальнага паходжання), набліжанае да пуп (гл.). Не выключаны балтыйскі уплыў, параўн. лат. pūpsoti (pūpso) ’тырчаць, выступаць’, pūpsnis ’пукатасць, уздуцце’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Торч ’сабраныя разам няструганыя доўгія дошкі’ (Нас.). Як і ўкр. торч ’агароджа з вертыкальна прымацаваных кіёў’, торчи́на ’адна палка ў агароджы’, адносіцца да прасл. *tъr̥četi/*stъr̥četi ’вытыркацца, тырчаць’, параўн. тарчма́, то́рчма, гл. Менш верагодны зваротны дэрыват ад тарчыца ’дошка’ (гл.) з фармальным пераўтварэннем (о < а пад націскам) і набыццём значэння зборнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́дацца

1. (выступаць) hervrragen vi, hervrtreten* vi (s); vrspringen* vi (s), bstehen* vi, hervrstehen* vi (тырчаць);

2. (здарыцца, атрымоўвацца) sich erignen, vrfallen* vi (s);

вы́даўся до́бры ўраджа́й es war ine gute rnte

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

fen

m -s, Öfen печ, пе́чка

◊ hnterm ~ hcken — не выла́зіць з до́му, тырча́ць до́ма

der ~ meint es gut — пе́ч до́бра напа́лена

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

bstehen

* vi (h, s)

1) быць на адле́гласці

2) тырча́ць (пра вушы)

3) адсто́йвацца (пра вадкасць)

4) адмаўля́цца (ад чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

зво́ддаль, зво́ддалі і зво́ддаля, прысл.

1. З далёкай адлегласці; здалёку. Моўчкі далучыўшыся да астатніх, Пятро і сакратар райкома пачалі пазіраць за падзеямі зводдаль. Ваданосаў. [Сярод азярцо] густа тырчаць купіны, так што, калі глядзець зводдалі, дык здаецца, там наогул няма ніякай вады... Шуцько. Сілівон пайшоў назад. Заклапочаная Аксіння, якая зводдаля ўвесь час пазірала за ім, спаткала яго на вуліцы. Лынькоў.

2. На некаторай адлегласці; у аддаленні. Зводдаль ад жыллёвых будынкаў — цэлая сістэма будынкаў гаспадарчых. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пучо́к, ‑чка, м.

1. Памянш. да пук ​1; невялікая звязка чаго‑н. Сцёпа парваў пралесак, навязаў іх у пучкі. Баранавых. Па ўсіх шчылінах закураных сцен тырчаць пучкі сушаных траў і кветак. Бядуля.

2. Тое, што і пук ​1 (у 2 знач.); невялікі пук. Фурманка наблізілася, і Паходня ўключыў ліхтарык, накіраваўшы на яе блакітны пучок святла. Хадкевіч. У кабінеце сядзеў стомлены, сіваваты падпалкоўнік медыцынскай службы. Пад вачамі ў яго — сіняватыя кругі, на пераносіцы — пучок маршчынак. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пічы́й, нічые ’адростак новага пяра пасля лінькі’ (стаўб., ЛА, 1). Утвораны пры дапамозе суф. -ьш < прасл. *-*уь ад прасл. *рісь. параўн. карэліц. пыч ’верхняя частка парастка’ (З нар. сл.), балг. пич ’атожылак у дрэваў і вінаграднай лазы’, балг. еленск. пич ’бакавая галінка сцябла памідораў’, пнч ’атожылкі ў вінаградзе, тытуні’, славен. plč ’вугал печы’, якія з *pičiti / pičati < pikati ’калоць’, ’тырчаць, вытыркацца’ (Гарачава, Этимология–1978, 107–108).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сторч ‘старчак’, ‘зламанае ветрам дрэва’ (Сл. ПЗБ), сторч, стырч ‘старчак’ (ТС), прысл. сторч ‘уніз галавою’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Пятк. 2). Параўн. укр. сторч ‘старчма’, сторч ‘падваліна’, сто́рча ‘плот з газы’, рус. сторчь ‘старчма’, сторчако́м, сторчмя́ ‘старчма’, польск. stark ‘кол, вастрыё’; сюды ж, магчыма, балг. дыял. страч ‘страха’; Фасмер, 3, 769; ЕСУМ, 5, 428–429. Сторч з’яўляецца аддзеяслоўным назоўнікам, ад якога ўтварылася прыслоўе ў форме Він. скл. Далей гл. тырчаць, стырчацъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зага́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Кароткае іншасказальнае апісанне якога‑н. прадмета, з’явы, якія трэба пазнаць, адгадаць. Адгадаць загадку. □ Нам Пятро спачатку Загадаў загадку: Мой кравец заўсёды колкі, Бо на ім тырчаць іголкі. Грахоўскі.

2. перан. Пра што‑н. складанае, заблытанае, незразумелае, што патрабуе разгадкі, тлумачэння. [Багуцкі] заставаўся загадкай для камісара гестапа. Лынькоў. Чулася людзям загадка, якая не адзін дзень, не адзін тыдзень вісела над імі, над усім сялом, невядома што зычыла. Мележ. Жыццёвы і творчы шлях Баршчэўскага поўны супярэчнасцей і загадак. Мальдзіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)