узаемадзеянне сінаптычных працэсаў (што ўзбуджаюць ці затарможваюць) на мембране нейрона або мышачнай клеткі, якое характарызуецца ўзмацненнем эфектаў раздражнення да рэфлекторнай рэакцыі ў адказ; адзін з механізмаў каардынавання рэакцый арганізма. Апісана І.М.Сечанавым у 1868. На сістэмным узроўні адрозніваюць С. прасторавую і часавую. Прасторавая С. адбываецца ў выпадку адначасовага ўздзеяння аферэнтных раздражненняў, кожнае з якіх неэфектыўнае для розных рэцэптараў адной і тойжа рэцэптыўнай зоны (напр., узбуджэнне многіх нейронаў розных участкаў мозга). Часавая С. вызначаецца ўзаемадзеяннем нерв. уплываў, што прыходзяць з пэўным інтэрвалам да адных і тых жа ўзбудлівых структур па адных і тых жанерв. каналах. Забяспечвае неабходную працягласць рэакцый і можа падтрымлівацца кальцавой сувяззю нейронаў. На клетачным узроўні С. мае прасторава-часавы характар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСЛАКА́ЦЫЯ (ад транс... + лац. locatio размяшчэнне),
тып храмасомнай перабудовы (мутацыі), пры якім адбываецца перанос участка храмасомы ў новае (незвычайнае) становішча ў тойжа або другой храмасоме. Аснова Т. — абмен негамалагічнымі ўчасткамі храмасом (незакончаная рэкамбінацыя). Грубыя Т. прыводзяць да зніжэння жыццяздольнасці клеткі і ўсяго арганізма. Выяўляюцца цытагенет. метадамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
монакульту́ра, ‑ы, ж.
Спец. Вырошчванне на працягу многіх гадоў адной і тойжа сельскагаспадарчай культуры на адным і тым жа ўчастку.
[Ад грэч. mónos — адзін і слова культура.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СІНДРО́М (ад грэч. syndromē намнажэнне, збег),
сукупнасць сімптомаў, абумоўленых адзіным механізмам узнікнення хваробы (патагенезам), якія характарызуюць вызначаны паталаг. стан арганізма. У некат. выпадках адлюстроўвае ўсё захворванне цалкам, зрэдку адзін і тойжа С. сустракаецца пры розных захворваннях. Напр., гемарагічны С. назіраецца пры вострым лейкозе, гемафіліі, цырозе печані і інш. Сучасная медыцына вылучае каля 1500 С.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адра́зу, прысл.
1. Зараз жа, у той самы момант, неадкладна.
Набегаўшыся, сынок а. засынае.
2. Адначасова.
Людзі выйшлі а. з усіх хат.
3. Непасрэдна за чым-н.
А. за хатай малады сад.
4. За адзін раз, з першага разу.
Як усё зрабіць а.?
5. З самага пачатку.
Чалавек а. спадабаўся.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аднаве́рац, ‑рца, м.
Чалавек тойжа веры, што і другі або другія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
алелі́зм
(ад гр. allelon = узаемна)
наяўнасць генаў, якія вызначаюць варыянты развіцця адной і тойжа прыметы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДА́ВІД (David) Герард (каля 1460—70, Аўдэватэр, каля г. Гаўда, Нідэрланды — 13.8.1523),
нідэрландскі жывапісец. Працаваў пераважна ў г. Бруге. Яго творы паўтаралі асн. кампазіцыйныя схемы нідэрл. жывапісу 15 ст., у тойжа час адметныя мяккасцю і сакавітасцю жывапіснай манеры, майстэрствам перадачы асвятлення, паэтычнасцю пейзажных матываў: 2 кампазіцыі «Суд Камбіза» (1498), трыпціх «Хрышчэнне Хрыста».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́НІЯ ПЕРАМЕ́НЫ ДА́ТЫ,
умоўная лінія на паверхні зямнога шара для размежавання месцаў, дзе ў адзін і тойжа момант часу каляндарныя даты розняцца на адны суткі. Праведзена па Ціхім ак., прыблізна па 180° даўгаты так, што яна не праходзіць па сушы, за выключэннем Антарктыды. На захад ад Л.п.д. каляндарная дата на 1 суткі большая, чым на ўсход.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІМЕРЫ́Я (ад грэч. polymereia шматскладовасць, наяўнасць многіх частак),
адзін з тыпаў узаемадзеяння генаў, пры якім ступень развіцця адной і тойжа прыкметы абумоўлена ўплывам шэрагу т.зв. палімерных генаў (праяўляюцца падобным чынам). П. пашырана ў прыродзе. Паводле тыпу П. наследуюцца важныя гаспадарча карысныя прыкметы: вышыня раслін, колькасць бялку ў зерні, вітамінаў у пладах, хуткасць росту, маса жывёл і інш.