каве́рна, -ы, мн. -ы, -ве́рн і -аў, ж. (спец.).

Поласць, якая ўтвараецца ў органах цела ў выніку разбурэння тканкі.

К. ў лёгкіх.

|| прым. каверно́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́цяжка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. гл. выцягнуць.

2. Рэчыва, хімічна здабытае з арганічнай тканкі.

В. слабай канцэнтрацыі.

|| прым. вы́цяжачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звя́зачны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца звязкай (у 3 знач.). Звязачныя тканкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фібро́зны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з валакністай злучальнай тканкі. Фіброзная абалонка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспланта́цыя, ‑і, ж.

Спец. Эксперыментальны метад вырошчвання тканкі па-за арганізмам.

[Ад лац. ex — па-за і planto — саджаю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скарача́льны, ‑ая, ‑ае.

Якому ўласціва скарачальнасць. Скарачальныя лікі. Скарачальнае рэчыва мышачнай тканкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбу́длівы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Здольны хутка адказваць на ўздзеянне раздражняльнікаў. Узбудлівыя тканкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмярцве́лы, -ая, -ае.

1. Які страціў адчувальнасць, зрабіўся нежывым (пра клеткі, тканкі, часткі цела).

Абмярцвелыя ногі.

2. перан. Нерухомы, застылы.

А. ад страху твар.

|| наз. абмярцве́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фібро́з, ‑у, м.

Паталагічны працэс развіцця валакністай злучальнай тканкі ў якім‑н. арганізме.

[Лац. fibra — валакно.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надхрасто́чніца, ‑ы, ж.

Спец. Знадворны слой злучальнай тканкі храстка ў пазваночных жывёл і чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)