сінкрэты́зм, ‑у, м.

Кніжн.

1. Злітнасць, нерасчлянёнасць, якія характарызуюць першапачатковы, неразвіты стан чаго‑н. Сінкрэтызм першабытнага мастацтва. □ Паэтычнае мысленне тут [у рукапіснай ананімнай паэзіі] яшчэ таксама не адасобілася ад фальклорнага сінкрэтызму. Ярош.

2. Неарганічнае спалучэнне разнародных элементаў — філасофскіх поглядаў, рэлігійных сістэм і інш. Рэлігійны сінкрэтызм перыяду элінізму.

[Ад грэч. synkrētismós — злучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыпле́т, ‑а, М ‑плоце, м.

1. Назва розных сістэм, устройстваў і пад., якія характарызуюцца наяўнасцю трох частак.

2. Трэці экземпляр якой‑н. рэчы (звычайна рэдкай).

3. У більярдзе — удар, пры якім шар трапляе ў цэль, адскочыўшы спачатку ад аднаго, потым ад другога борта.

[Ад фр. tripler — утройваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

метагала́ктыка

(ад мета- + галактыка)

сукупнасць зорных сістэм, даступная сучасным астранамічным метадам даследавання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

іерархія,

супадпарадкаванне сістэм Сусвету.

т. 7, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ко́ма,

аберацыя аптычных сістэм.

т. 8, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кірава́нне,

спецыфічная функцыя арганізаваных сістэм .

т. 8, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

страка́тасць, ‑і, ж.

1. Рознакаляровасць, пярэстасць. Прывольныя лугі вабяць сваім раздоллем, прыгожасцю, цудоўнай стракатасцю колераў і размаітасцю пахаў. Асіпенка.

2. перан. Разнароднасць. Назвы пасад воінскіх начальнікаў адлюстроўваюць тую лексічную стракатасць, якая з’явілася вынікам сутыкнення славянскай і заходнееўрапейскай сістэм у арганізацыі вайсковай справы. Гіст. лекс. бел. мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГАЛАКТЫ́ЧНЫЯ КААРДЫНА́ТЫ,

адна з сістэм нябесных каардынат.

т. 4, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРЫЗАНТА́ЛЬНЫЯ КААРДЫНА́ТЫ,

адна з сістэм нябесных каардынат.

т. 5, с. 75

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

канфранта́цыя

(фр. confrontation, англ. confrontation, ад с.-лац. confrontatio)

проціборства, супрацьпастаўленне палітычных прынцыпаў, сацыяльных сістэм.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)