Насланнё ’насланне, навядзенне чарадзейнай сілаю’ (Нас.) ’нашэсце’, ’пра таго, хто ў вялікай колькасці з’яўляецца дзе-небудзь, несучы шкоду’ (полац., Нар. лекс.), ’бяда, гора, няўдача, няшчасце’ (бялын., Янк. Мат.), ’напасць’ (Яруш.), насла́нне ’непрыемнасці, беды, няўдачы, хібы ў справах, усё, што з’яўляецца як бы насланым, пасланым у якасці кары злой сілай’ (Гарэц.), ’эпілепсія’, ’ачмурэнне’: bo czort u jeho nasłany (Пятк. 2, 209). Да насла́ць ’паслаць’, гл. слаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адсапну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Адзін-другі раз выдыхнуць з сілаю, каб перавесці дух; перадыхнуць. Тады Юзік апамятаўся, адсапнуўся ўсімі грудзьмі і расказаў збольшага ўсё, як яно было.Баранавых.Тут крытык выпіў з кілішка суседа, адсапнуўся і зноў загаварыў.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́рацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Супастаўляць, параўноўваць сябе з кім‑, чым‑н. у якіх‑н. адносінах. Мерацца сілаю. □ Славаю мерацца з мудрымі Сціпласць мая не дазволіць.Гаўрусёў.
2. Вымяраць свой рост.
3.Зал.да мераць (у 1, 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чатырохба́льны, ‑ая, ‑ае.
Сілаю ў чатыры балы. Чатырохбальны вецер. □ Штарміла. Не надта, праўда, але і чатырохбальнай сілы хапала, каб страціць сон, бо да гэтых чатырох прымешваліся яшчэ і балы свайго душэўнага неспакою, які ўсчаўся нечакана і хуткага зацішку не абяцаў.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нево́лейнареч. няво́ляй; (против воли) су́праць во́лі; (по принуждению) па няво́лі, па прыму́се; (путём принуждения) сі́лай, сі́лаю, прыму́сам, прымусо́ва;
во́лей-нево́лей хо́чаш не хо́чаш, во́ляй-няво́ляй.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
жа́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.
Разм.
1.каго-шточым. Гучна, з сілаю ўдарыць. Да .. [Вані] падбег паліцыянт, жахнуў гумай па плячах і пацягнуў хлопчыка да пастарунка.Карпюк.
2.што. З сілаю кінуць. [Пошта] узяў дзецюкову касу і разы тры махнуўшы .. па траве, з усяе сілы жахнуў яе аб купіну.Крапіва.
жахну́ць, ‑ну́, ‑не́ш, ‑не́; ‑нём, ‑няце́; зак.
1.каго. Моцна спалохаць, выклікаць жах. І тое, што ўбачыў .. [пан] у чалавечых вачах, жахнула яго.Чорны.
2. Выбухнуць, успыхнуць, бліснуць (пра полымя, маланку і пад.). Буйныя каплі, як бы градам, Па лісцях дуба секанулі Ды далей сетку пацягнулі. І вось жахнула бліскавіца.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сілко́м ‘сілай; супраць волі, гвалтам’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Шат., Гарэц., Мал., Бяльк., Янк. 3.). Параўн. укр.силко́м ‘тс’, рус.силко́м ‘тс’. Паводле КЭСРЯ (409), рускае слова ад сило́к (гл. сіло), г. зн. Тв. скл. гэтага назоўніка, якое потым наблізілася да сіла (гл.). Аналагічна ўкраінскае і беларускае ўтварэнні. Параўн. сіло́м ‘сілаю’ (ТС), серб.-харв.силом ‘тс’, балг.си́лом ‘тс’, якія разглядаюцца як непасрэдныя ўтварэнні ад сіла (*sila), гл. БЕР, 6, 649.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
capture
[ˈkæptʃər]1.
v.t.
захо́пліваць (сі́лаю), лаві́ць, бра́ць у пало́н
2.
n.
1) захо́п -у m.
2) захо́пленае, трафэй -ю m., здабы́ча f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
згва́лціць, ‑лчу, ‑лціш, ‑лціць; зак., каго.
1.Сілаю прымусіць жанчыну да палавога акта. — Я на вас падам у суд, — спакойна адказаў стараста: — Бо вы ганяліся за маёю дачкою, хацелі яе згвалціць.Колас.
2.Разм. Прымусіць каго‑н. зрабіць што‑н. супраць яго волі, жадання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узгадава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.
Разм. Выгадавацца, выхавацца, узрасці (пераважна пра людзей). Вёска Дуброўка на Уздзеншчыне, дзе нарадзіўся, узгадаваўся я, — у думках маіх стаіць, у сэрцы маім жыве, нейкай таямнічаю, чароўнаю сілаю вабіць да сябе.Бялевіч.// Вырасці. Пшаніца ўзгадавалася даўно, Ад ураджаю ломіцца гумно.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)