клець, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Традыцыйная сялянская будыніна для захавання збажыны, маёмасці; свіран.

2. Шахтавы ліфт.

3. Асноўная частка пракатнага стана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рабкры́н м., ист. (рабо́ча-сяля́нская інспе́кцыя) рабкри́н (рабо́че-крестья́нская инспе́кция)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сяля́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сяля́нскі сяля́нская сяля́нскае сяля́нскія
Р. сяля́нскага сяля́нскай
сяля́нскае
сяля́нскага сяля́нскіх
Д. сяля́нскаму сяля́нскай сяля́нскаму сяля́нскім
В. сяля́нскі (неадуш.)
сяля́нскага (адуш.)
сяля́нскую сяля́нскае сяля́нскія (неадуш.)
сяля́нскіх (адуш.)
Т. сяля́нскім сяля́нскай
сяля́нскаю
сяля́нскім сяля́нскімі
М. сяля́нскім сяля́нскай сяля́нскім сяля́нскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зіпу́н, ‑а, м.

Старадаўняя верхняя сялянская вопратка ў выглядзе кафтана з даматканага сукна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабкри́н (Рабо́че-крестья́нская инспе́кция) ист. рабкры́н, -на м. (Рабо́ча-сяля́нская інспе́кцыя);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фа́нза, ‑ы, ж.

Сялянская хата ў Кітаі.

[Кіт.]

фанза́, ы́, ж.

Кітайская шаўковая тканіна, падобная да тафты.

[Кіт.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Wiler

m -s, - (сяля́нская) сядзі́ба, ху́тар

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

церніца,

традыцыйная сялянская прылада.

т. 17, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бра́тчына, ‑ы, ж.

Гіст. Сялянская гулянка з пачастункам, якая арганізоўвалася ў складчыну пасля збору ўраджаю ці ў святочныя дні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бегетры́я

(ісп. behetna)

вольная сялянская абшчына ў сярэдневяковай Іспаніі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)