Мірота ’людзі, грамадства’ (ТС). Да мір2. Аб суфіксе ‑ота гл. Сцяцко, Афікс. наз., 205.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́сма́н ’вялікі кавалак’ (ТС, Шатал.). Да кус (гл.). Суфікс ‑ман (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лабе́й, лобёй ’лабасты чалавек’ (ТС). Да лобі. Аб суфіксе -ей гл. Сцяцко (Афікс. наз., 151).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачапе́нь ’каромысел’ (Касп.). Да пачапіць < папляць (гл.). Аб суфіксе ‑ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ДЫЯЛЕ́КТНЫ СЛО́ЎНІК, абласны слоўнік,

жанр рознатыповых лінгвістычных даведнікаў, у якіх падаецца мясц. лексіка абмежаванага тэрытарыяльнага пашырэння. Паводле прынцыпаў адбору рэестравай лексікі Д.с. падзяляюцца на: поўныя (сістэмныя),

якія апісваюць усю без выключэння лексіку пэўнай гаворкі; дыферэнцыяльныя (гл. ў арт. Дыферэнцыяльны слоўнік); зводныя (агульныя), што змяшчаюць дыялектную лексіку розных рэгіёнаў ці розных гаворак пэўнай нац. мовы (напр., «Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча», т. 1—5, 1979—86; «Беларускае дыялектнае слова» Л.​Ф.​Шаталавай, 1975, і інш.; своеасаблівая разнавіднасць зводнага Д.с. — дыялекталагічны атлас); рэгіянальныя (абласныя, краёвыя), што падаюць мясцовыя словы пэўнай гаворкі, групы гаворак ці пэўнага рэгіёна, якімі гэтыя гаворкі адрозніваюцца ад інш. бел. гаворак [напр., «Віцебскі краёвы слоўнік» М.​І.​Каспяровіча, 1927, «Краёвы слоўнік Лагойшчыны» А.​Варлыгі, 1970, «Тураўскі слоўнік», т. 1—5, 1982—87, і інш.]. Паводле характару рэестравых адзінак адрозніваюць Д.с.: мясцовай лексікі (большасць бел. Д.с.); народна-дыялектнай фразеалогіі («Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі», Е.​С.​Мяцельскай і Я.​М.​Камароўскага, 1972; гл. таксама ў арт. Фразеалагічны слоўнік); парэміялагічныя («Беларускія народныя прыказкі і прымаўкі» Ф.​М.​Янкоўскага, 1957, «Паслухай, што людзі кажуць» В.​І.​Рабкевіча, 1985, і інш.); анамастычныя (напр., «Мікратапанімічныя назвы» Я.​М.​Адамовіча, 1971); словаўтваральныя (напр., «Народная лексіка і словаўтварэнне» П.​У.​Сцяцко, 1972, «Народнае вытворнае слова: 3 гаворкі Мсціслаўшчыны» Г.​Ф.​Юрчанкі, вып. 1—3, 1981—85). У залежнасці ад прынцыпаў семантызацыі выкарыстаных рэестравых слоў вылучаюцца Д.с.: тлумачальныя (большасць бел. Д.с.), перакладныя (напр., «Слоўнік беларускай мовы» І.​І.​Насовіча, факс. выд., 1983), сінанімічныя (напр., «Народная сінаніміка» Юрчанкі, 1969), тэматычныя (напр., «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак», т. 1. Раслінны і жывёльны свет, 1993). Большасць бел. Д.с. складаліся на матэрыяле палявых запісаў дыялектных слоў, але існуюць і такія, лексіка якіх адбіралася з літ. крыніц: «Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў: Кароткі слоўнік-даведнік» М.​В.​Абабуркі (1979), і інш.

Літ.:

Крывіцкі А.А. Сучасная беларуская дыялектная лексікаграфія: Стан і перспектывы // Македонски jазик. 1980. Т. 31.

В.​К.​Шчэрбін.

т. 6, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ламу́нкі ’праснакі-ламанцы’ (Федар. 2). Да ламаць (гл.). Аб суф. ‑унак гл. Сцяцко, Афікс. наз., 69.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаўча́к ’лаўкач’ (Янк. III). Да лоўкі (гл.). Аб суф. ‑ак гл. Сцяцко, Афікс. наз., 130–132.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліхома ’бяда, цяжкае становішча’ (Нік.). Да ліха (гл.). Аб суфіксе ‑ма гл. Сцяцко (Афікс. наз., 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маўчу́ла ’маўклівы чалавек’ (рагач., Мат. Гом.). Да маўча́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мнужы̑э́нь ’мноства’ (беласт., Сл. ПЗБ). Да множыць (гл.). Аб суфіксе -нь гл. Сцяцко, Афікс. наз., 89.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)