каке́тлівы, -ая, -ае.

Схільны да какецтва, які мае прыгожы, прывабны выгляд.

Какетлівая жанчына.

Какетлівае ўбранне.

|| наз. каке́тлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падазро́ны, -ая, -ае.

1. Які выклікае падазрэнне.

П. кашаль.

2. Схільны падазраваць, недаверлівы.

П. характар.

|| наз. падазро́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жулікава́ты, -ая, -ае.

1. Схільны жульнічаць, махляваць.

Ж. чалавек.

2. Уласцівы жуліку; хітры.

Ж. выгляд.

|| наз. жулікава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слязлі́вы, -ая, -ае.

1. Схільны часта плакаць.

Слязлівая дзяўчынка.

2. Які плача, жаласны.

С. голас.

|| наз. слязлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

claustrophobic [ˌklɔ:strəˈfəʊbɪk] adj.

1. які́ выклікае клаўстрафо́бію

2. схі́льны да клаўстрафо́біі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

марнасло́ўны, ‑ая, ‑ае.

Схільны да марнаслоўя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жа́ласлівы, -ая, -ае.

1. Схільны да жаласці, спачування, міласэрнасці.

Жаласлівыя людзі.

2. Сумны, кранальны.

Жаласлівыя песні.

|| наз. жа́ласлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задзі́рысты, -ая, -ае.

Схільны, ахвочы да боек, сварак або які выражае задзірыстасць.

З. позірк.

З. характар.

|| наз. задзі́рыстасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгу́льны, -ая, -ае.

Схільны да разгулу (у 2 знач.); поўны разгулу (у 2 знач.).

Разгульная кампанія.

|| наз. разгу́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сумятлі́вы, -ая, -ае.

1. Залішне мітуслівы, схільны мітусіцца.

С. чалавек.

2. Поўны мітусні, клопатаў.

С. месяц.

|| наз. сумятлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)