карве́т, ‑а, М ‑веце, м.
1. Трохмачтавае ваеннае судна ў парусным флоце 18–19 стст.
2. Ахоўнае і разведачнае судна для барацьбы з падводнымі лодкамі ў англійскім і амерыканскім флотах у час другой сусветнай вайны.
[Фр. corvette.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няме́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да немцаў; які належыць немцам, уласцівы ім. Нямецкая мова. □ За гумном .. на высокім узгорку тырчыць аброслы бур’янам нямецкі дот, яшчэ з першай сусветнай вайны. Брыль.
•••
Нямецкі вугал гл. вугал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уро́н, ‑у, м.
Страта, шкода. У гады першай сусветнай вайны, а затым замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны прамысловасці Беларусі быў нанесен значны ўрон. «Весці». [Аляксей:] — Для нашай гаспадаркі.. [пазыка суседзям] урону не зробіць, а людзям падтрымка вялікая. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
а́ншлюс
(ням. Anschluss = далучэнне)
палітыка захопу Аўстрыі, якую праводзіла Германія пасля першай сусветнай вайны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
манда́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мандата. Мандатная камісія (камісія, якая правярае паўнамоцтвы ўдзельнікаў з’ездаў, канферэнцый). Мандатныя тэрыторыі (былыя германскія калоніі і частка тэрыторыя былой Асманскай імперыі, захопленыя пасля першай сусветнай вайны Англіяй, Францыяй, ЗША і перададзеныя пад іх кіраўніцтва па мандату Лігі нацый).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачатко́вец, ‑коўца, м.
Той, хто пачынае займацца ў першым класе школы. Бацька нейкі час, да пачатку сусветнай вайны, настаўнічаў. Пачаткоўцаў вучыў. Калачынскі. // Той, хто пачынае якую‑н. дзейнасць. Прагляд раённых газет паказвае, што вакол кожнай з іх гуртуецца чалавек дзесяць, а то і болей, пачаткоўцаў. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распрада́ць, ‑дам, ‑дасі, ‑дасць; ‑дадзім, ‑дасце, ‑дадуць; зак., што.
Прадаць па частках, паступова ўсё дарэшты. Памешчыкі ў нас распрадалі маёнткі яшчэ да першай сусветнай вайны, павыязджалі ў горад. Карпюк. Дзяўчаты распрадалі вязанкі сушаных баравікоў, мяшочкі ягад і арэхаў, яйкі, сыры, масла і накуплялі сабе ўбораў. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тыгр, ‑а, м.
1. Буйная драпежная млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых аранжава-жоўтай з чорнымі палосамі афарбоўкі. Усурыйскі тыгр. □ — Няма звера страшнейшага за тыгра! — крыкнуў Тарыел, бляднеючы. Самуйлёнак.
2. Разм. Назва нямецкага танка перыяду другой сусветнай вайны. У тым баі мы знішчылі шэсць «тыграў», астатнія адышлі. «ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэалогіі, звязаны з вывучэннем тэалогіі. Яго [Сматрыцкага] глыбока аргументаванае мысленне не ўкладвалася ў вузкае рэчышча тэалагічных догмаў, і свае тэарэтычныя довады, накіраваныя супраць незаконнай, злачыннай дзейнасці каталіцка-уніяцкіх ідэолагаў, ён чэрпаў з сусветнай літаратурнай скарбніцы і звычаёвага народнага права. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́йтэн
(яп. kajten = нябесная змена)
японскі добраахвотнік-смяротнік, які кіраваў тарпедай; дзейнічалі ў час 2-й сусветнай вайны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)