адгарэ́ць, ‑рыць; зак.

1. Перагарэўшы ў якім‑н. месцы, адваліцца, адпасці ад чаго‑н. Сук адгарэў.

2. перан. Скончыцца, мінуцца. Што адбалела, Што адгарэла — Лісцем замецена. Каршанеўская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gnarl

[nɑ:rl]

n.

сук -а́ m., сучо́к -ка́ m.; на́раст -у m. (на дрэ́ве)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

галі́на, -ы, мн. -ы, -лі́н, ж.

1. Тонкі адростак на ствале дрэва; сук з веццем.

Бярозавая г.

2. Адгалінаванне ад чаго-н. галоўнага, асноўнага.

Бакавая г. роду.

|| прым. галі́навы, -ая, -ае (да 1 знач.).

|| памянш. галі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.); прым. галі́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кляк ’загнутая галіна ці корань’ (ТС), ’сук’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. кляк ’залом’, славен. klékaсук, крывое дрэва’, польск. klęk, чэш. klek ’тс’. Магчыма, яшчэ прасл. klękъ, якое да klękati (Трубачоў, Эт. сл., 10, 31; ЕСУМ, 2, 469). Гл. клякаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зачапі́цца, -чаплю́ся, -чэ́пішся, -чэ́піцца; зак.

1. чым, за што. Закрануўшы што-н., страціць магчымасць рухацца; закрануць сабой, якой-н. часткай цела ці адзення за што-н.

Воз зачапіўся за пень.

З. рукавом за дрот.

2. Ухапіцца, учапіцца (разм.).

З. рукамі за сук.

|| незак. зачапля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца і зачэ́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ко́кат ’тоўсты сук у вілаватым дрэве’ (Сл. паўн.-зах., Мат. Гом.), ’грэбень у пеўня’ (Мат. Гом.). Гл. кокаць. Відавочна, тут аб’ядналіся формы рознага паходжання. Кокат ’грэбень у пеўня’ да прасл. kokotъ ’певень’ (параўн. рус. кокот ’певень’ і серб.-харв. ко̏кот ’тс’). Кокат ’тоўсты сук у вілаватым дрэве’ да прасл. kogъtь (рус. кокот ’кіпцюр’, ’вілы’, ’разгалінаваны сук’) (параўн. Трубачоў, Эт. сл., 10, 117–118). Беларускі матэрыял прадстаўлены ў Парукаў, Бел. М, 6, 26.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зачапі́цца sich verfngen*, hängen bliben* vi (s);

зачапі́цца за сук (вопраткай) an inem Ast hängen bliben*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прабо́й, ‑я, м.

Металічная дужка, убітая ў дзверы, вечка і пад., якая служыць для навешвання замка. Дзверы ў сенцах былі замкнёны: клямка надзета на прабой, у ім — доўгі сасновы сук. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sęk, ~u

м. сук;

w tym sęk! — вось у чым загваздка!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Свяча́ ‘свечка; рытуальная святочная свечка’ (Нас.), свеча́ ‘свечка’, ‘прамы сук у сасне’ (ТС). Гл. свечка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)