Сне́жань ‘дванаццаты месяц каляндарнага года’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.). Толькі беларускае; часткова (у каранёвай частцы) яму адпавядае рус. дыял. сне́жа ‘люты’. Утворана па традыцыйнай народнай мадэлі назваў месяцаў замест студзень раней ‘дванаццаты месяц’, цяпер ‘першы’. Магчыма, ад снежны ‘багаты снегам’ ці снежыць ‘ісці (пра снег)’ з суф. ‑ань, гл. снег. Спецыяльна гл. Шаўр, Этимология–1971, 98, 100.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЗІМА́,

пара года, кліматычны сезон паміж восенню і вясной. У астраноміі — перыяд ад дня зімовага сонцастаяння да веснавога раўнадзенства (з 22 снеж. да 21 сак. ў Паўн. паўшар’і, з 22 чэрв. да 23 вер. ў Паўднёвым). Паводле календара зімовыя месяцы ў Паўн. паўшар’і снежань, студзень, люты, у Паўд.чэрв., ліп., жнівень. На тэр. Беларусі пачаткам З. як клімат. сезона лічаць дату ўстойлівага пераходу сярэднясутачнай т-ры паветра праз 0 °C у бок паніжэння, за канец — праз 0 °C у бок павышэння. На ПнУ З. пачынаецца ў 2-й дэкадзе ліст., на ПдЗ у канцы ліст., заканчваецца адпаведна ў канцы сак., у 2-й дэкадзе сакавіка. Устойлівае снегавое покрыва ўстанаўліваецца на працягу снеж. і трымаецца ад 75 на ПдЗ да 125 дзён на ПнУ. На тэр. Беларусі З. вызначаецца адмоўным радыяцыйным балансам, узмоцненай атмасфернай цыркуляцыяй, пахмурным надвор’ем, туманамі, мяцеліцамі, частай зменай марозных і адлігавых перыядаў, спыненнем вегетацыі раслін, спячкай або анабіёзам у многіх відаў жывёл.

т. 7, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗНА́КІ АСТРАНАМІ́ЧНЫЯ І АСТРАЛАГІ́ЧНЫЯ,

умоўныя абазначэнні Сонца, Месяца, планет і інш. нябесных цел, а таксама задыякальных сузор’яў, планетных канфігурацый, фаз Месяца і да т.п. Карыстаюцца ў астр. і астралагічнай літаратуры, календарах (гл. табл.). Некаторыя знакі служаць для абазначэння месяцаў і дзён тыдня. Большасць з іх узнікла ў глыбокай старажытнасці.

Знакі астранамічныя і астралагічныя
Знакі свяціл і дзён тыдня
— Сонца (нядзеля) — Уран
— Месяц (панядзелак) — Нептун
— Марс (аўторак) — Плутон
— Меркурый (серада) ⚷ — Хірон
— Юпітэр (чацвер) — Зямля
— Венера (пятніца) — камета
— Сатурн (субота) — зорка
Знакі задыяка і месяцаў
♈︎ — Авен (сакавік),
пункт вясенняга раўнадзенства
♎︎ — Шалі (верасень),
пункт асенняга раўнадзенства
♉︎ — Цялец (красавік) ♏︎ — Скарпіён (кастрычнік)
♊︎ — Блізняты (май) ♐︎— Стралец (лістапад)
♋︎ — Рак (чэрвень) ♑︎ — Казярог (снежань)
♌︎ — Леў (ліпень) ♒︎ — Вадаліў (студзень)
♍︎ — Дзева (жнівень) ♓︎ — Рыбы (люты)
Знакі фаз Месяца
— маладзік — поўня
— першая квадра — апошняя квадра
Знакі аспектаў (узаемнага размяшчэння свяціл)
☌ — злучэнне (рознасць даўгот 0°) □ — квадратура (90°)
⚺ — сямісекстыль (30°) △ — трын (120°)
⚼ — сяміквадрат (45°) ⚻ — квінконцыя (150°)
⚹ — секстыль (60°) ☍ — процістаянне (180°)
☊ — узыходны вузел,
даўгата яго ў арбіце
☋ — сыходны вузел,
даўгата яго ў арбіце

т. 7, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сцюдзёны ’халодны’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Шн., Нас., Шымк. Собр., Касп., Бяльк., Ян., Сл. ПЗБ, ЛА, 2), ст.-бел. стюденое, сʼтюдены (XVI ст.). Адзначаецца побач з стѫдено, студене (гл. студзень1) у старабеларускіх помніках і сучасных гаворках — студзёны ’тс’ (ЛА, 2), на думку Карскага (1, 350), з’яўляецца вынікам другаснага памякчэння т пры стараж.-рус. студеныи ’халодны’, прасл. *studenъ(jь) ’тс’. Сюды ж сцюдзёнка ’халодная вада’ (Нас., Нік., Оч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ры́хлы, ‑ая, ‑ае.

1. Порысты, рассыпісты, мяккі. Рыхлы снег. Рыхлая глеба. □ Міхаіл .. пайшоў хутчэй, коўзаючыся па цвёрдай, прыбітай і слізкай сцежцы, пападаючы нагамі ў рыхлую раллю. Самуйлёнак. // Які лёгка рассыпаецца, ломіцца, крышыцца. Рыхлыя пароды. □ Лёд нават тоўсты робіцца рыхлым, лёгка праломліваецца. «Беларусь». // перан. Такі, у якім недастаткова звязаны паміж сабою часткі, сюжэтныя лініі, асобныя сцэны і пад. (пра мастацкія, навуковыя творы і пад.). Рыхлая кампазіцыя.

2. Пазбаўлены пруткасці, залішне пухлы, друзлы (пра цела, твар). Цела .. [у чалавека] нездаровага, надзвычай белага, колеру было рыхлае, як студзень. Чарнышэвіч. Круглы, крышку рыхлы твар свяціўся дабратою і спакоем. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падво́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з дзвюх аднолькавых, аднародных частак; двайны. Падвойнае дно. Падвойныя дзверы. □ Надзя сядзела ціха, глядзела на падвойныя вокны, на гронкі рабіны, акуратна пакладзеныя на вату паміж рамамі. Бураўкін. // Які паўтораны два разы. Падвойная штампоўка. □ Падаўжэнне зычных перадаецца падвойным напісаннем адпаведнай літары. Юргелевіч.

2. Разм. Тое, што і двайны (у 1 знач.). У такі мокры студзень, як гэта было цяпер,.. [пагрузка шпал] вымагала падвойнага напружання і спрыту. Пестрак. З падвойнай адданасцю, з сілай падвойнай За працу ўзяліся, за плуг шматляменны... Панчанка.

3. Разм. Тое, што і дваісты (у 2 знач.). Вёска пачала жыць падвойным жыццём: дзённым і начным... Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КУІ́НДЖЫ (Архіп Іванавіч) (студзень 1841, г. Марыупаль, Украіна — 24.7.1910),

расійскі жывапісец-пейзажыст. Правадз. чл. Пецярбургскай АМ (з 1893). Жывапісу вучыўся самастойна і ў Пецярбургскай АМ (1868). Чл. Т-ва перасоўных маст. выставак 1875—79 (гл. Перасоўнікі). Ініцыятар стварэння Т-ва мастакоў (1909, пазней Т-ва імя Куінджы). Выкладаў у Пецярбургскай АМ (праф. з 1892, з 1894 праф.-кіраўнік пейзажнай майстэрні, сярод вучняў А.​Рылоў, М.​Рэрых і інш.), адкуль у 1897 звольнены за падтрымку студэнцкіх патрабаванняў. У ранні перыяд зазнаў уплыў І.​Айвазоўскага. У сярэдзіне 1870-х г. стварыў шэраг карцін, у якіх пейзажны матыў разлічаны на канкрэтныя сац. асацыяцыі, што адпавядала канцэпцыі перасоўнікаў («Забытая вёска», «Чумацкі тракт»). У творах сталага перыяду імкнуўся да перадачы найб. выразных па асвятленні станаў прыроды. З дапамогай кампазіцыйных прыёмаў, якія дазвалялі стварыць панарамныя віды (высокі гарызонт і інш.), светлавых эфектаў і інтэнсіўных колераў, зведзеных да некалькіх гал. тонаў, дамагаўся амаль поўнай ілюзіі натуральнага асвятлення: «Украінская ноч» (1876), «Бярозавы гай», «Пасля навальніцы» (абедзве 1879), «Ноч на Дняпры» (1880), «Дняпро раніцай» (1881) і інш. Работам позняга перыяду ўласцівы дэкаратыўнасць і знешняя эфектнасць колеравага ладу («Бярозавы гай», 1901, і інш.).

Літ.:

Марков В. АИ. Куинджи. М., 1969;

Неведомский М.П., Репин И.Е. АИ.​Куинджи. Ростов н/Д., 1997.

Л.​Ф.​Салавей.

А.Куінджы. Дняпро раніцай. 1881.

т. 8, с. 566

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Суш ’сухое без дажджоў надвор’е, засушлівы час, засуха’ (ТСБМ, Ласт., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС), ’што-небудзь пазбаўленае вільгаці, сухое (галінкі, паверхня зямлі)’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’сухая вашчына (пчаліныя рамкі з сотамі без мёду)’ (ТС; івац., жытк., Нар. сл., Скарбы, Сцяшк.), ’вашчына’ (брасл., шуміл., Сл. ПЗБ), сушь ’тс’ (Сл. Брэс., Анох.). Рус. сушь ’сухое надвор’е, засуха’, польск. susz, в.-луж., н.-луж. suš ’суш’, чэш. souš ’суша’, славац. súš ’суш’, славен. sȗš ’суша’. Прасл. *suxь, да сухі (гл.), што мае дакладны адпаведнік у літ. sausis ’сухая пара’ (Аткупшчыкоў, Этимология–1984, 193), параўн. літ. saũsisстудзень’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сту́дня ‘калодзеж’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Шат., Байк. і Некр., Бяльк., Гарэц., Сцяшк., Федар. 4, Сл. ПЗБ), сту́ння ‘тс’ (навагр., ДАБМ, камент., 807), сту́льня, сту́лня ‘тс’ (Сцяшк.; ваўк., ДАБМ, камент., 806). Заходне- і часткова ўсходнеславянскае: укр. дыял. сту́дня, польск. studnia ‘калодзеж’, ст.-польск. ‘крыніца’, в.-луж. studnja, н.-луж. studńa, чэш. studna, славац. studňa. Прасл. дыял. *studьńa, дэрыват ад прасл. *studъ, параўн. чэш. stud, рус. дыял. студ, ц.-слав. стоудъ ‘холад; сцюжа’, ст.-слав. стоудень ‘халодны’, гл. Борысь, 585; Махэк₂, 589–590. Шустар-Шэўц (1369) лічыць вытворным ад дзеяслова *studiti ‘студзіць’. У беларускай і ўкраінскай, хутчэй за ўсё, запазычанне з польскай, паводле суфіксацыі, лінгвагеаграфіі (абмежаваны паўночна-заходні арэал, гл. ДАБМ, к. 241) і з-за адсутнасці ў беларускага слова значэння ‘крыніца’, параўн. студзень3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расо́л ’салёная вада для засолкі; вадкасць з салёных агуркоў, буракоў, капусты’ (ТСБМ, Нас., Касп.; ашм., Стан.; Шат., Сл. ПЗБ, Ян.), росо́л ’тс’ (ПСл, ТС), ’расольнік’ (Ян.), расо́л ’страва з адвару’ (Варл.), ’кроў; вадкасць з носа’ (Нас.). Параўн. укр. росі́л ’від ежы’, рус. розсол, росо́л, россо́л ’тс’, польск. rosół, чэш. rosolстудзень’, славац. rôsol ’тс’, славен. razsol ’сок з квашанай гародніны’, серб.-харв. ра́со̑л ’тс’, балг. разсо́л ’тс’. Утворана ад *roz‑sol‑, што ад *orz‑sol‑ з далейшай асіміляцыяй ‑z‑ і спрашчэннем групы ‑ss‑ > *ros‑sol‑ > rosol‑ у значэнні ’вада, дзе рас- пусцілі соль’. Значэнне ’кроў’ хутчэй за ўсё пад уплывам ю́шка ’вадкае ў страве; кроў’. Паводле Віткоўскага (Зб. Русэку, 240), слова са значэннем ’страва’ запазычана ва ўсходнеславянскія мовы з польскай, параўн. аднак сцвярджэнне Конюш (ABSl, 29, 120): “tylko na Litwie ’zupa z mięsa z krupami’ nazywa się rosołem”.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)