страстьIII нареч., прост. страшэ́нна, стра́шна, страх; (очень) ве́льмі;

страсть как хо́чется пое́хать страх як хо́чацца пае́хаць;

страсть люблю́ страшэ́нна (стра́шна) люблю́;

наро́ду на у́лицах — страсть наро́ду на ву́ліцах — страх.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Туршкане́нна ‘хутка’ (Мат. Гом.). Няясна, відаць, выводзіцца з *туршком (гл. турхаць), аналагічна да штуршком ‘адным рухам’ (штуршок, ад штурхаць, гл.) з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. страшэ́нна. Аднак незвычайнае спалучэнне зычных сведчыць пра магчымы балцкі ўплыў, параўн. літ. tùrškinti ‘рваць, драць’, turškineti ‘плюхаць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. спух, ‑ла; зак.

Разм. Накрыцца пухлінай, стаць прыпухлым. Нага спухла. □ Сівая кабылка была страшэнна худая, замораная, уся спіна ў яе спухла ад сядла і нават ужо гнаілася. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раз’яры́цца ’узлавацца’ (Інстр. 3), ’разгуляцца’ (паст., Сл. ПЗБ), разʼя́рыццастрашэнна зазлаваць’ (Варл.), розʼяры́цца ’раз’юшыцца’ (ТС), серб.-харв. разја́рити се ’раззлавацца, выйсці з сябе’, рус. разъяри́ться ’тс’, славен. razjáriti, razjáriti se ’узлавацца’, ’выйсці з сябе’. Ад яры́цца (гл.), што ў сваю чаргу ад *jarъ(jь) (ЭССЯ 8, 174).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

devilish

[ˈdevəlɪʃ]

1.

adj.

1) д’я́бальскі, чарто́ўскі; сатані́чны, пяке́льны

2) гарэ́зьлівы, гульлі́вы; хітрава́ты

2.

adv.

пяке́льна, страшэ́нна; як чо́рт

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

невообрази́мо нареч.

1. няўя́ўна; так, што ця́жка (не́льга) уяві́ць;

2. неймаве́рна; надзвыча́йна; страшэ́нна; см. невообрази́мый;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

miserably [ˈmɪzərəbli] adv.

1. жа́ласна

2. ке́пска

3. марко́тна

4. ве́льмі, стра́шна;

I was miserably cold and wet. Я страшэнна змёрз і прамок.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

смоўж, смаўжа, м.

Тое, што і слімак. Смоўж мокры, як скручаны слівень, Ляжаў, павялічаны шклом. Калачынскі. [Алёша:] — Ведаеш, Рая... Мне страшэнна не падабаецца, што гэты прылізаны смоўж, — кіўнуў ён у бок Арэшкіна, — гэты Хлестакоў жыве ў вас... Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nieludzko

не па-чалавечы; не па-людску;

nieludzko zmęczony — страшэнна стомлены

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Німама́та ’громка (вельмі)’ (Мат. Гом.)* Хутчэй за ўсё з ⁺няма мата, дзе мат ’голас’ (гл.), што можа трактавацца як ’так моцна, што не хапае голасу’, параўн. нямым голасам крычацьстрашэнна, роспачна крычаць’. Не выключана і іншая версія на базе зыходнага выразу ⁺нямы мат як нямы голас. Ва ўсякім выпадку магчыма кантамінацыя абодвух выразаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)