АГО́НЬ (ваен.),

стральба з розных відаў агнястрэльнай зброі, адзін з асн. сродкаў знішчэння і паражэння праціўніка.

Адрозніваюць агонь адзіночнымі выстраламі, залпавы, бесперапынны; па напрамках — перакрыжаваны, франтальны, флангавы; можа быць беглы, кінжальны, масіраваны, метадычны і інш., з артыл. сістэм — сканцэнтраваны, рухомы і нерухомы загараджальны, паслядоўны, агнявы вал і інш. Агонь уключае таксама пуск ракет у звычайным начынні.

т. 1, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Стрэ́льба ‘ручная агнястрэльная зброя з доўгім ствалом’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Байк. і Некр., Гарэц., Сл. ПЗБ, ТС), ‘паляўнічая зброя’ (Пятк. 1), стрэ́лбла ‘тс’ (рэч., Яшк. Мясц.), стральба́ ‘тс’ (Нас., Шымк. Собр.). Параўн. укр. стре́льба ‘тс’, польск. strzelba ‘тс’, якое, па сведчанні Брукнера (522), першапачаткова значыла ‘страляніна’, а ‘гатунак зброі’ пачало абазначаць з XVII ст. Рэгіянальная інавацыя, магчыма, узнікшая на базе польскай мовы, параўн. польск. strzelba ‘страляніна, кананада’, балг. стрелба́стральба’, макед. стрелба ‘тс’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГА́ЗАЎ (Аляксандр Васілевіч) (н. 17.6.1946, с. Брыкава Маскоўскай вобл.),

бел. спартсмен (кулявая стральба). Засл. майстар спорту СССР (1976). Чэмпіён (1976) і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у асабістым заліку. Чэмпіён свету (1973, 1974, 1979) і Еўропы (1973, 1977, 1978, 1981) у камандным першынстве. Неаднаразовы чэмпіён СССР, рэкардсмен свету, Еўропы і СССР у 1970-я г. Усе перамогі атрыманы ў практыкаванні «бягучы дзік».

т. 4, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сна́йпінг

(англ. sniping, ад snipe = страляць з укрыцця)

звышметкая снайперская стральба.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Мазня́ ’няўмела намаляваная карціна, неахайна напісаны тэкст; дрэнная, няўмелая работа’, ’лёгкія ўдары’, ’няўмелая, з промахамі стральба’ (ТСБМ, Нас.). Відаць запазычана з рус. мазня́ ’тс’. Да ма́заць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 58–59).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыцэ́л, -а і -у, м.

1. -а, мн. -ы, -аў. Прыстасаванне на агнястрэльнай зброі для навядзення на цэль.

2. -у. Навядзенне на цэль, прыцэльванне.

Лінія прыцэлу.

Узяць (браць) на прыцэл каго-, што-н. — прыцэліцца ў каго-, што-н. (таксама перан.: звярнуць асаблівую ўвагу на каго-, што-н.).

|| прым. прыцэ́льны, -ая, -ае.

Прыцэльная стральба (па цэлі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

barrage [ˈbærɑ:ʒ] n.

1. канана́да, мо́цная/масі́раваная стральба́

2. шквал (перан.);

a barrage of questions град пыта́нняў

3. запру́да, да́мба, гаць, плаці́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Про́сьба ’прашэнне; зварот, пажаданне’ (ТСБМ, Гарэц.; ашм., Стан.), ст.-бел. прозба (1530 г.) ’тс’ (Карскі, 1, 278), рус. про́сьба ’тс’, польск. prośba ’тс’; чэш. prośba ’тс’. Суфіксальнае ўтварэнне ад прасіць (*prosьba), параўн. гульба́, стрэ́льба і стральба́ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спо́ртынг

(англ. sporting)

від стралковага спорту, стральба з гладкаствольных ружжаў па рухомых мішэнях.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

прыцэ́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да прыцэла (у 2 знач.), прызначаецца для прыцэльвання. Прыцэльная рамка. Прыцэльнае прыстасаванне.

2. Які робіцца, вядзецца з прыцэльваннем. Прыцэльная стральба. □ Па ўспышках варожых стрэлаў Людвік вызначыў месца кулямётнага гнязда і адкрыў прыцэльны агонь. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)