1. Анямелы, адзеравянелы. Жанчына паспрабавала ўзняцца, але замлелыя ногі не слухаліся, і яна зноў апусцілася на траву.Стаховіч.
2. Млявы, вялы, расслаблены (пра стан чалавека). Пазірквае з ваўчка пагляд здзіўлены Замлелага малойчыка — вартаўніка.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
масні́чына, ‑ы, ж.
Тое, што і масніца. Здавалася, што вось зараз зарыпіць маснічына ў сенцах, адчыняцца дзверы і .. [Мальвіна] убачыць Мартына са стомленым тварам.Стаховіч.[Сяргей Рыгоравіч і Люда] пайшлі па мосце, дзе на кругляках маснічын падскокваў, пабразгваў званочкам бывалы Аржанцоў веласіпед.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пласкагу́бцы, ‑аў; адз.няма.
Абцугі, канцы ў якіх (губы) маюць плоскую ўнутраную паверхню. Тут можна было знайсці побач з пласкагубцамі і пукатай кантрольнай лямпачкай безліч ролікаў усякіх калібраў, скрутак ізаляцыйнай стужкі і іншых рэчаў, неабходных для бягучага рамонту.Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаво́льнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Чыніць, тварыць самавольства, паступаць самавольна. — Я гэтага пакуль што не збіраюся рабіць, але калі ты [Кастрыца]хочаш чэсна працаваць, дык трэба, перш за ўсё, дакладна выконваць заданні, а не самавольнічаць, — сурова папярэдзіў Леванок.Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БРЭ́СЦКАЯ КРЭ́ПАСЦЬ-ГЕРО́Й,
мемарыяльны комплекс у Брэсце. Створаны ў 1969—71 на тэр.Брэсцкай крэпасці на ўшанаванне подзвігу яе абаронцаў (гл.Брэсцкай крэпасці абарона 1941). Скульпт.-арх. ансамбль аб’ядноўвае ўцалелыя збудаванні, закансерваваныя руіны, крапасныя валы і творы сучаснага манум. мастацтва. Адкрыты 25.9.1971. Аўтары: скульпт. А.Кібальнікаў (гал.маст. кіраўнік), А.Бембель, У.Бабыль, арх. У.Кароль, В.Волчак, В.Занковіч, Ю.Казакоў, А.Стаховіч, Г.Сысоеў. Комплекс размешчаны ва ўсх. частцы Цытадэлі. Уключае манум. галоўны ўваход, вырашаны ў выглядзе прарэзанай у бетоннай сцяне 5-канцовай зоркі, гал. манумент, штык-абеліск, пл. Цырыманіялаў, тэрасы-трыбуны, некропаль-калумбарый, дзе пахаваны урны з прахам абаронцаў крэпасці, пад’езды і плошчы. Кампазіцыйным цэнтрам комплексу з’яўляюцца гал. манумент «Мужнасць» — абагульнены вобраз воіна-пераможцы (бетон, выш. 33,5 м) і штык-абеліск (абліцаваны тытанам, выш. 100 м). На краі плошчы размешчана скульпт. кампазіцыя «Смага» — фігура распластанага на зямлі салдата, які цягнецца з каскай да вады. У складзе комплексу Брэсцкай крэпасці-героя музей, Святамікалаеўская правасл. царква.
Л.Г.Лапцэвіч.
Брэсцкая крэпасць-герой. Плошча Цырыманіялаў з галоўным манументам.Брэсцкая крэпасць-герой. А.Бембель. Скульптура «Смага». 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
штры́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Рмн. ‑пак; ж.
Кавалак тасьмы, які прышываецца знізу да калашыны штаноў і працягваецца пад ступню ці абутак. [Юстын:] — На адной назе ў яго [памешчыка] чаравік жоўты, а другая — басанож, і толькі белая штрыпка ад штаноў матляецца...Стаховіч.
[Ням. Strippe.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ашчэ́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1. Пагрозна, злосна выскаліць зубы (пра жывёл). Драпежнік люта ашчэрыўся, хацеў ухапіць зубамі вясло, але не паспеў.Краўчанка.
2. Са злосцю накінуцца, напусціцца на каго‑н. — Да партызан хадзіў? — ашчэрыўся фашыст і раптам загадаў: — Здымай валёнкі!Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мацава́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. мацаваць.
2. Тое, што і крапеж. Рудніковыя мацаванні.
3. Прыстасаванне, якое служыць для замацавання чаго‑н. Прабіраючыся паміж зараснікаў вярбы, што разрасл[і]ся па беразе ракі, Валерый адчуў, як аслабла мацаванне лыжы на правай назе.Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)