2. Выявіць, выкрыць тое, што павінна было ўтойвацца ад іншых.
В. сваё хваляванне.
3. Перадаць словамі свае адносіны да каго-, чаго-н.
В. падзяку.
В. спачуванне.
|| незак.выка́зваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.выка́званне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адклі́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.
1. Адказаць на воклік, зварот; адазвацца, адгукнуцца; прагучаць у адрас.
Дзе вы, адклікніцеся!
А. на пісьмо.
2.перан. Выявіць свае адносіны да чаго-н., выказаць спачуванне, гатоўнасць садзейнічаць чаму-н.
А. на просьбу.
3. Абудзіцца, выявіцца пад уплывам чаго-н. (пра ўспаміны, пачуцці).
Голас адклікнуўся ў сэрцы.
|| незак.адкліка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГУ́МАР (англ. humour),
від камічнага, які спалучае насмешку і спачуванне, знешне камічную трактоўку і ўнутр. дачыненне да таго, што ўяўляецца смешным. Лічыцца, што гумар — суб’ектыўная копія аб’ектыўнага камізму. Збліжаецца з інш. відамі камічнага — іроніяй і сатырай. Адлюстроўвае смешнае ў жыцці і чалавечых характарах; прадугледжвае ўменне бачыць узвышанае ў абмежаваным і малым, значнае ў смешным і недасканалым. Тэорыя гумару распрацавана ў эстэтыцы рамантызму ням. пісьменнікам Жанам Полем. Гумар бывае чуллівы, дабрадушны, сяброўскі, грубы, насмешлівы, зларадны, цынічны, мае нац. асаблівасці. Гумар — асн. элемент многіх твораў бел. л-ры і фальклору, неад’емны кампанент многіх літ. жанраў (камедыя, вадэвіль, байка, пародыя, фельетон і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЬЁРЭ́НТЭ ((Llorente) Хуан Антоніо) (30.3.1756, Рынкан-дэль-Сота, каля г. Калаора, Іспанія — 5.2.1823),
іспанскі гісторык інквізіцыі. Святар, доктар кананічнага права. У 1785—1801 на розных пасадах ва ўстановах інквізіцыі, у 1793—94 распрацаваў план яе рэарганізацыі. За спачуванне ідэям Асветніцтва звольнены з пасады сакратара інквізіцыі. У час франц. акупацыі (1808—14) падтрымліваў Жазефа Банапарта. Пасля скасавання інквізіцыі (1808) узначаліў яе архіў. У 1814 эмігрыраваў у Парыж, дзе апублікаваў «Крытычную гісторыю іспанскай інквізіцыі» (т. 1—4, 1817—18). У 1822 за публікацыю працы «Палітычныя партрэты пап ад св. Пятра да Пія VII» (1822) высланы з Францыі.
Тв.:
Рус.пер. — Критическая история испанской инквизиции. Т. 1—2. М., 1936.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
апелява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак.
1. Падаць (падаваць) скаргу ў вышэйшую інстанцыю на рашэнне ніжэйшай.
2.дакаго-чаго. Выклікаць (выклікаць) падтрымку, спачуванне і пад. Апеляваць да таварышаў. Апеляваць да грамадскае думкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спо́гадзь, ‑і, ж.
Абл. Спагада. Але спогадзь і спачуванне .. [айца Кірыла] былі на баку цельшынскага настаўніка.Колас.[Грамабой:] Ніякай спогадзі няма да чалавека.Крапіва.Жаласлівасць расла ў .. [Любе] з самага малку, жаласлівасць і спогадзь да ўсіх слабых.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спачува́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выражае спачуванне да чыйго‑н. гора, няшчасця і пад. [Паходня] прыслаў спачувальную тэлеграму ў рэдакцыю.Хадкевіч.Прыдумалі мы спачувальныя словы: «Жыццё зламала...», «Згарэў няшчасны...»Жычка.
2. Які са спагадай, зычліва адносіцца да каго‑н.; спагадлівы. А Глушак усё сядзеў, гаманіў, падступаўся к сэрцу, здаецца, і праўда спачувальнай Дамеціхі.Мележ.// Які выяўляе спачуванне, спагаду. Але ўсё гэта ідзе ў.. [Марфы] з глыбіні яе добрага спачувальнага сэрца.Васілевіч.— Ідзі, сынок, дадому... — спачувальным тонам сказаў дворнік.Якімовіч.
3. Які выражае адабрэнне. Спачувальны водзыў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Verständlichkeitf -
1) зразуме́ласць, я́снасць, выра́знасць
2) спачува́нне, разуме́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
сострада́ниеср.спачува́нне, -ння ср., спага́да, -ды ж., жаль, род. жа́лю м.;
возбуди́ть в ко́м-л. сострада́ние вы́клікаць у каго́-не́будзь спачува́нне (жаль), абудзі́ць у кім-не́будзь жаль;
сде́лать что́-л. из сострада́ния зрабі́ць што-не́будзь з жа́лю (спачува́ючы);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)