1. Перастаць жыць, а таксама вянуць, сохнуць (пра расліны).
Уміралі за радзіму.
У. са смеху (перан.).
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Знікаць, прападаць (кніжн.).
Такія словы не ўміраюць у вяках.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Адыходзіць у мінулае (пра грамадскія з’явы і пад.).
Старое ўмірае, а новае нараджаецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ззеляне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Пакрыцца зеленню (у 4 знач.). Падсвечнік ззелянеў.
2. Моцна пабляднець, змяніцца з твару пад уплывам хваробы, злосці і пад. [Аміля] зжаўцела, ззелянела і пачала сохнуць.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сэ́хля ’печаная бульба’ (Бяльк.). Няясна; магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне ад сохнуць (< *сохля?), параўн. сэ́плі ’соплі; ледзяшы’ (Сл. ПЗБ), верагодна, экспрэсіўнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ábtrocknen
1.
vt высу́шваць, выціра́ць
2.
vi(s) высыха́ць; прасыха́ць, со́хнуць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
áusdörren
vt
1) высу́шваць, сушы́ць
2) vi(s)со́хнуць, высыха́ць, ссыха́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
паўсыха́ць, ‑ае; зак.
У сохнуць — пра ўсё, многае. Яблыні паўсыхалі. □ На былым падворку ўсё яшчэ ўзвышалася знаёмая лістоўніца, але і яе не абмінуў пажар — ніжняе голле паўсыхала, зялёная пакуль была адна макаўка, ды і тая пачала ўжо вянуць.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wysychać
незак.
1. высыхаць, засыхаць;
2.перан.сохнуць, марнець, чэзнуць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ма́рчыць ’марыць тугою; сумам’, ма́рчыцца ’пакутаваць, сохнуць’ (Нас.). Укр.марчі́ти ’старэць, прыходзіць да заняпаду’. Да морак, марката́ (гл.) (гэтаксама Цвяткоў, 57).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ветраць ’прасушвацца, праветрывацца, знаходзіцца на ветры’ (КТС), вятрэ́ець (безасаб.) ’знаходзіцца, сушыцца на ветры’ (Нас.), рус.кастр.ве́трять ’сохнуць на ветры’; ’засыхаць, чарствець (аб хлебе)’; ’віцца на ветры’, чэш.větrati распадацца, выветрывацца (аб скале)’. Непераходны дзеяслоў стану, утвораны ад назоўніка větrь (гл. вецер) і суфікса ‑a‑ti, які пасля быў выцеснены прадуктыўным суф. ‑i‑ti (< ‑ě‑tі), гл. ветрыць1. Да яго семантычна блізка стаіць бел.пятрэ́ць ’сохнуць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пятрэ́ць ’сохнуць, высыхаць (на сонцы, ветры і пад.)’ (ТСБМ), ’жыць надгаладзь, прычым працяглы час’ (Янк. 1), пя́траць ’сохнуць, знясільваць’ (Шат., Нас.). Дубоўка (Узвышша, 1929, 8, 105) выводзіў ад пя́тра ’вышкі ў асеці для сушкі снапоў’, ’паліцы ў ганчароў, на якіх сушаць вырабы з гліны’. Паводле Янкоўскага, “трэба думаць, ад назвы летняга посту — пятроўка” (Янк. 1, 158), што сумнеўна. Спецыяльна гл. Коген, Узвышша, 1929, 8, 102. Гл. пе́траць.