1. Пласкадонная несамаходная баржа, якая служыць для пагрузкі і разгрузкі суднаў, для перавозкі грунту з землечарпальных снарадаў. Выгружаць зямлю з шаланды.
2. На Чорным моры — парусная пласкадонная рыбацкая лодка. Рыбацкія шаланды. □ На новую шаланду рыбакі З уловам невад выбіраюць.Корбан.
[Фр. chaland.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аско́лак, ‑лка, м.
Адколаты ад чаго‑н. кавалак. Асколак каменя, гранаты. □ Даходзяць толькі гукі — выццё снарадаў, скрогат выбухаў, сіпенне асколкаў...Мележ.Сярод лужыны валяліся асколкі цудоўнай Сонінай чарніліцы.Курто.//перан.; чаго. Тое, што захавалася ад мінулага, зніклага. Асколкі старога свету. □ Трухлявая салома і паркан — Далёкае мінуўшчыны асколкі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэвія́цыяж.
1. Deviatión [-vĭɑ-] f -, -en, Deviánz f -, -en, Ábweichung f -, -en;
2. Kómpassablenkung f -, -en (компаса); (адвод вады) Úmleitung f -; Derivatión f;
3.вайск. (адхіленне снарадаў) Drállabweichung f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
прашы́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак.
1.што. Сшыць скразным швом, зрабіць шво, швы на чым-н.
|| незак.прашыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.).
|| наз.прашы́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 знач.) іпрашыва́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ві́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
1. Назва розных дэталей, прыстасаванняў з раздвоеным канцом. Штэпсельная вілка.
2. Сукупнасць двух прыцэлаў, пры адным з якіх атрымліваецца недалёт, а пры другім — пералёт снарадаў у адносінах да цэлі. Узяць цэль у вілку.
3. Шахматная пазіцыя, пры якой адна фігура пагражае адначасова некалькім фігурам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АТЛЕТЫ́ЗМ,
разнастайныя фіз. практыкаванні, накіраваныя на ўмацаванне здароўя, гарманічнае развіццё сілавых якасцяў і паляпшэнне целаскладу чалавека. Умоўна атлетызм падзяляюць на 2 віды: спарт., да якога належаць культурызм (бодыбілдынг), армрэстлінг, паўэрліфтынг, гіравы спорт, цяжкая атлетыка, і ўласна атлетызм, ці атлетычную гімнастыку (сістэму рознабаковых сілавых практыкаванняў са штангай, гірамі, гантэлямі, эспандэрам, гумавым жгутом, на універсальных станках, трэнажорах, блочных прыстасаваннях, з уласнай вагой, без снарадаў і інш.). Разнавіднасцю атлетычнай гімнастыкі жанчын з’яўляецца шэйпінг (ад англ. shape форма) — заняткі па карэкцыі жаночай фігуры.
Атлетызм узнік у Стараж. Грэцыі, дзе існаваў культ прыгожага цела, фіз. дасканаласці. Сучасны атлетызм зарадзіўся ў канцы 19 ст. ў Вялікабрытаніі (паводле інш. звестак на амер. кантыненце). У Расіі першы «Гурток аматараў атлетыкі» стварыў у 1885 ураджэнец Беларусі ўрач У.Ф.Краеўскі. Беларуская федэрацыя атлетызму ўзнікла ў 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІДА́ЛЬНЫЯ МАШЫ́НЫ,
баявыя машыны для кідання цяжкіх снарадаў (стрэл, камянёў, бярвён, ядраў, запальных сумесей і інш.) з мэтай паражэння жывой сілы праціўніка і разбурэння яго абарончых збудаванняў.
Падзяляліся на машыны насцільнага (балісты і брыколі — станкі з верт. стойкай для кідання стралы) і навяснога (катапульты, франдыбалы) дзеяння. Былі вядомы яшчэ ў дзяржавах Стараж. Усходу, Грэцыі і Рыма (франдыбалы з 5 ст. ў Візантыі, брыколі пашырыліся ў 13—14 ст.). У Стараж. Русі К.м. выкарыстоўваліся з 10 ст. (наз. станковымі самастрэламі, паро́камі, пускачамі) і існавалі да 15 ст. (выцеснены агнястрэльнай зброяй). Гл. таксама іл. да арт.Артылерыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
насці́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які будуецца як насціл. Насцільная дарога.
2.Спец. Які рухаецца амаль паралельна паверхні зямлі на невялікай вышыні (пра палёт куль, снарадаў і пад.). Насцільны агонь.
3.Спец. Які ідзе амаль па прамой лініі, плаўны. Насцільны скачок.
4.Абл. Які падае шчыльна (пра дождж). Росна. Золка. Пад ранак Выпаў дожджык насцільны.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раво́к, раўка, м.
1.Памянш.да роў; невялікі роў.
2. Паглыбленне, выкапанае ў зямлі і прызначанае для ўкрыцця салдат, гармат і пад. Клямт яшчэ спаў у раўку, як прасвіс[та]ла некалькі снарадаў і грымнула непадалёк.Мележ.
3. Падоўжанае паглыбленне ў чым‑н. Калі нізенькі дзядок дабіраўся шчоткай да яго шаўкавістага з раўком пасярэдзіне крыжа, Віхор [конь] прыгінаўся.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчы́льнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць шчыльнага. Шчыльнасць тутэйшага паветра аказалася падманлівай, і Блажэвіч ледзь не бразнуўся на пясок.Шыцік.
2.Спец. Маса цела, заключаная ў адзінцы яго аб’ёму.
•••
Шчыльнасць агню — колькасць снарадаў, мін, куль, што выпускаюцца на кожныя 100 м фронту або 1 га плошчы абстрэлу.
Шчыльнасць насельніцтва — колькасць жыхароў, якая прыпадае на 1 км² плошчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)