Разм.Памянш.да штаны; кароткія дзіцячыя штаны. Хлопчыку было так добра, так радасна, што ён забыўся і на разадраную калашыну сваіх новых штонікаў, і на паранены палец.Юрэвіч.Юрка бег за Людай па сцежцы, смешна падкідаючы голымі каленцамі шырокія калашыны кароткіх штонікаў.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
lächerlich
1.a сме́шны, заба́ўны;
~ máchen падня́ць на смех;
sich ~ máchen рабі́цца пасме́шышчам
2.advсме́шна, заба́ўна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дасці́пнасць, ‑і, ж.
Уменне сказаць востра, смешна, даць трапнае азначэнне. Гэта быў малаадукаваны чыноўнік, але з прэтэнзіямі на інтэлігента і з замахам на дасціпнасць і жарты, якія, праўда, мала ўдаваліся яму.Колас.У народзе любяць пажартаваць над закаханымі, але гэтыя жарты вымагаюць ад чалавека не толькі дасціпнасці, але такту і розуму.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фальшы́віць, ‑шыўлю, ‑шывіш, ‑шывіць; незак.
1. Паводзіць сябе фальшыва, няшчыра, крывадушнічаць. І яшчэ адно пачуццё нараджаецца са скупых запытанняў Васіля — гэта пагарда да кулака, які выкручваецца і фальшывіць.Кучар.
2. Утвараць фальшывыя гукі. Смешна адставіўшы руку са смычком, [Валерый] аднастайна цягнуў адну і тую ж ноту. «Аднак жа ён страшэнна фальшывіць», — здзівіўся юнак.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блазнюкава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які любіць блазнаваць; блазан (у 2 знач.). Не так ужо заўсёды і смешна бывала, што ён гаворыць ці вычварае, гэты няўрымслівы, блазнюкаваты дзяцюк.Брыль.
2. Уласцівы блазнюку (у 2 знач.); поўны блазенства. Потым, спаткаўшыся з яго [Карніцкага] нейкім блазнюкаватым позіркам вачэй, [дзяжурны] усхапіўся з-за стала, залямантаваў на ўвесь пакой.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дры́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., чым.
Разм. Рабіць рэзкія, адрывістыя рухі (звычайна пра часткі цела). Мокры і напалоханы воўк дрыгаў нагамі і рваўся з усіх жыл.Чорны.[Бусляняты] часта ўзмахвалі крыламі, смешна дрыгалі нагамі і трохі ўзляталі над гняздом.Даніленка.//без дап.Разм. Уздрыгваць, біцца (пра сэрца). [Халімон:] (прыкладае вуха да грудзей пані) Жывая, сэрца дрыгае.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прымані́ць, ‑маню, ‑маніш, ‑маніць; зак., што і без дап.
Апавядаючы аб чым‑н., дадаць што‑н. ад сябе, прыдумаць або сказіць у некаторай ступені сэнс. Юозас любіў расказваць аб сваіх паходах у Літоўскай дывізіі і часамі нават крыху прыманіць.Броўка.А Венік ужо ўвайшоў у натхненне, непераймальна, да колікаў смешна суправаджаючы расказ мімікай і жэстамі. Не важна, што і прыманіць.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бутафо́рыя, ‑і, ж.
1. Прадметы абстаноўкі ў спектаклі (мэбля, зброя, пасуда і інш.), а таксама штучныя прадметы, выстаўленыя на вітрынах магазінаў замест сапраўдных. [Артысты] самі майстравалі ўсю бутафорыю, дапамагалі шыць адзенне, развучвалі песні і танцы.Сяргейчык.
2.перан. Падман, бачнасць, фальш, разлічаныя на знешні эфект. Смешна цяпер Змітраку, што ён тры гады жыў марамі аб ёй, вучыўся лепш за ўсіх толькі дзеля яе, а яна [Іна] аказалася для яго бутафорыяй.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ха́ханькі, ‑аў; адз.няма.
1. Жартачкі. — Цяпер мы сапраўдныя рабінзоны, — пажартаваў Паўлік, пляскаючы з усёй сілы сябе па патыліцы. — Яму яшчэ хаханькі ў галаве, — злосна падумаў я, дрыжучы ад холаду.Бяганская.
2.узнач.вык. Вельмі проста, лёгка, смешна. [Дзед:] — Табе [Змітраку] хаханькі, а мы стаім, дарагі час на малацьбе трацім...Рылько.
•••
Не хаханькі — пра што‑н. сур’ёзнае, значнае, нялёгкае. [Шпунцік:] — А зараз паспрабуй управіцца, — адзін дзень застаўся. Дый дабрацца няма як, — семнаццаць кіламетраў — не хаханькі.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Láchenn -s смех, ро́гат;
das ist zum ~! гэ́та сме́шна!;
da vergéht éinem das ~ тут ужо́ не да сме́ху;
zum ~ bríngen* рассмяшы́ць;
in ~ áusbrechen* зарагата́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)