чарно́быль, ‑ю, м.
Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных з чырванавата-бурым сцяблом; разнавіднасць палыну. Пырхнуўшы з гнязда, шэрая птушына далёка не адлятала, а садзілася на галінку чарнобылю і глядзела ў мой бок па-свойску, смела. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яві́цца, яўлюся, явішся, явіцца; зак.
Разм. Прыйсці куды‑н., з’явіцца дзе‑н. Пайшоў сам Ксавэр Блецька. Ён смела і нахабна явіўся да Гальваса і адразу прыступіў да справы. Чорны. Заўтра табе трэба явіцца ў райвыканком. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сука́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і сукасты. Грышка ўперад крочыць смела Цераз ельнік заімшэлы. У руках сукаты кій. А. Александровіч. Адляцеў паўсвета і паўнеба, паўзямлі спякотнай асвяжыў, каб на ранку між сукатых вербаў васільком прабіцца на мяжы. Летка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
казакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.
Быць казаком, весці вольнае жыццё казака. // Паводзіць сябе зухавата, смела, рызыкуючы жыццём. — А заўтра я цябе да цешчы на хутар завяду. Спакайней там. Чалавек ты пар[ты]йны, і не варта вось так казакаваць перад немцамі. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыро́ка, прысл.
1. Прысл. да шырокі.
2. у знач. вык. Пра вялікую адлегласць да чаго‑н., працягласць куды‑н. — Я тут! — данёсся знізу глухі голас. — Тут сцежка... Шырокая! Во! Пяць крокаў.. Лезьце сюды смела... Тут шырока, я вам кажу... Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зажы́нкі, ‑нак; адз. няма.
1. Пачатак жніва. Вакол такі спакой, нібы настаў вялікі адпачынак, Хоць недзе блізка час касьбы і недалёка дзень зажынак. Русецкі. Кажуць, як зерне разломіш у пальцах — Смела выходзь на зажынкі. Арочка.
2. Святкаванне пачатку жніва. У калгасе спраўлялі зажынкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эшафо́т, ‑а, М ‑фоце, м.
Памост для пакарання смерцю; плаха. Смела, высока ўзняўшы галаву, узыходзіць Кастусь Каліноўскі на эшафот. В. Вольскі. / у перан. ужыв. А тут бясстрашна маладосць нясе ў пятлю свае гады, вясну і цвет надзей кладзе на шлісельбургскі эшафот. Вялюгін.
[Фр. échafaud.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адгало́с, ‑у, м.
Тое, што і адгалосак. Часта і цяпер у цішы ночы звонкім адгалосам разлягаюцца па балоце гукі гармоніка. Чарот. Спі, змагар! Над магілаю цеснаю Краскі ўзыдуць з пасеяных слёз... Прыйдзе моладзь не раз к табе з песняю, Смела кінуўшы ўдаль адгалос. Васілёк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крапе́ж, ‑пяжу, м., зб.
1. Дэталі (балты, штыфты і пад.) для нерухомага злучэння частак машын і канструкцый.
2. Матэрыял (стойкі, плыты і пад.) для мацавання горных вырабатак. І шахцёр сягоння ў шахце Смела ў забой ідзе: Стойкі нашыя на вахце — Наш крапеж не падвядзе. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сакалі́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сокала. Сакаліныя крылы. // Які адбываецца пры дапамозе сокалаў. Сакалінае паляванне.
2. Уласцівы сокалу; такі, як у сокала. Смела! Зрокам сакаліным, браце, глянь! Танк.
3. у знач. наз. сакалі́ныя, ‑ых. Сямейства драпежных птушак, да якога належыць і сокал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)